Экспазіцыя Патаемны пакой

“Патаемны пакой” адкрыецца ў Цэнтры сучасных мастацтваў

185
(абноўлена 09:56 19.01.2016)
Такія “пакоі” ёсць у кожнага, і часам яны замыкаюцца не толькі ад старонніх вачэй, але і ад самога іх уладальніка.

МІНСК, 16 сне — Sputnik.   Маштабная экспазіцыя будзе прадстаўлена ў 11 залах і будзе складацца з маляўнічых работ, тэматычных інсталяцый і фатаграфій аўтараў.

З 26 снежня 2015-га ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь будзе працаваць выстава "Патаемны пакой" — вынік сумеснай працы вядомых беларускіх мастакоў Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна.

Экспазіцыя Патаемны пакой
© Photo : прадстаўлена арганізатарамі
Экспазіцыя "Патаемны пакой"

"Мы не ведаем, што за гэтымі дзвярыма. Пераход у іншую рэальнасць? Магчыма, што, ступіўшы за парог, мы ўпадзем ў бездань. А магчыма — трапім у найпрыгажэйшыя сады Эдэма. А можа быць і так, што за дзвярыма і зусім нічога няма. Проста сцяна", — распавядае мастачка Ганна Сілівончык.

Экспазіцыя Патаемны пакой
© Photo : прадстаўлена арганізатарамі
Экспазіцыя "Патаемны пакой"

Па задумцы арганізатараў, "Патаемны пакой" — поле скрыжавання мноства сэнсаў. Гэта месца натхнення, своеасаблівы ўнутраны зацішны куток кожнага чалавека, дзе ён можа без усялякай засцярогі пабыць самім сабой, сам-насам са сваімі думкамі. Гэтую назву можна трактаваць і наадварот, як цёмную каморку — мясціну страхаў, крыўд і нявыкананых абяцанняў, які прасцей закідаць старызной і назаўжды пра яго забыць.

Экспазіцыя Патаемны пакой
© Photo : прадастаўлена арганізатарамі
Экспазіцыя "Патаемны пакой"

Размах праекта дазваляе гледачу рушыць у падарожжа-гульню, паступова перамяшчаючыся ў прасторы і успрымаючы пакоі і іх змесціва як ланцуг узаемазвязаных элементаў, здольных сабрацца ў адзінае цэлае. 

 

  • Васіль Пяшкун нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. Скончыў Гомельскае мастацкае вучылішча, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, а таксама больш за дзесяць персанальных. Член Беларускага саюза мастакоў.Працы Пяшкуна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі, ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі-Сіці (ЗША) і іншых. Зараз мастак жыве і працуе ў Мінску. 
  • Ганна Сілівончык нарадзілася ў 1980 годзе ў Гомелі. Зараз жыве і працуе ў Мінску. З 1992 года па 1999 вучылася ў Рэспубліканскім ліцэі мастацтваў горада Мінска, а з 1999 па 2007 — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу). У 2008 годзе ўступіла ў Беларускі саюз мастакоў. Працы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва (Мінск, Беларусь), Музеі сучаснага рускага мастацтва (Джэрсі-Сіці, ЗША), фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (Гомель, Беларусь), прыватных калекцыях многіх краін.

 

Працы Ганны Сілівончык спараджаюць мноства алюзій, ствараюць адчуванне іррэальнага апавядання, якое дзякуючы казачным, былым прычтавым персанажам добра адгадваецца гледачом, але не счытваецца цалкам. Жывапіс Васіля Пяшкун асвяжае ўспрыманне знаёмых месцаў і прадметаў свежасцю і глыбінёй.

  • афіша да экспазіцыі Патаемны пакой
    афіша да экспазіцыі "Патаемны пакой"
    © Photo : прадастаўлена арганізатарамі
  • Экспазіцыя Патаемны пакой
    Экспазіцыя "Патаемны пакой"
    © Photo : прадастаўлена арганізатарамі
  • Экспазіцыя Патаемны пакой
    Экспазіцыя "Патаемны пакой"
    © Photo : прадастаўлена арганізатарамі
  • Экспазіцыя Патаемны пакой
    Экспазіцыя "Патаемны пакой"
    © Photo : прадастаўлена арганізатарамі
  • Экспазіцыя Патаемны пакой
    Экспазіцыя "Патаемны пакой"
    © Photo : прадстаўлена арганізатарамі
1 / 5
© Photo : прадастаўлена арганізатарамі
афіша да экспазіцыі "Патаемны пакой"

Імкнучыся захаваць бачанне натуры хуткімі экспрэсіўнымі мазкамі, Васіль Пяшкун беражліва падрыхтоўвае гледача да магчымасці зазірнуць у тое самае "акенца", праз якое "глядзеў" аўтар. Прастата і шчырасць, з якой мастак кліча вас у падарожжа, зачароўвае. Рэалістычнасць творчасці Васіля Пяшкуна арганічна суседнічае з метафарычнасцю работ Ганны Сілівончык, вызначаючы зварот да цяперашняга часу і месца, дзе жадаючы можа знайсці ўсё, што яму трэба, нават свой "Патаемны пакой".

185
Тэги:
Сучаснае мастацтва, Выяўленчае мастацтва, жывапіс, Мастацтва, Цэнтр сучасных мастацтваў, Васіль Пяшкун, Ганна Сілівончык, Мінск, Беларусь

Брэсцкі канструктывізм: экскурсія для знатакоў стылю

14
(абноўлена 09:43 10.07.2020)
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак гісторыка-культурнага значэння
  • На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага
Неабыякавыя берасцейцы стварылі праект папулярызацыі гарадской забудовы ў стылі канструктывізму. Для знатакоў міжваеннай архітэктуры яны падрыхтавалі анлайн карту, а гараджане могуць паўдзельнічаць у выратаванні помнікаў.

"Брэсцкі канструктывізм" - так у горадзе над Бугам называюць архітэктуру, пабудаваную тут у 1920-30-х гадах. Спецыялісты адносяць яе да агульнаеўрапейскага стылю мадэрнізму, які ў свой час адмовіўся ад старых традыцый.

Гэты стыль ўключае ў сябе функцыяналізм, канструктывізм, манументалізм і іншыя стылістычныя напрамкі. У Брэсце яго можна пазнаць па некалькіх характэрных рысах. Гэта выкарыстанне простых кубічных формаў, пераменная вышыня будынкаў, стужачныя вокны і плоскія дахі.

У канструктывісцкім духу берасцейцы будавалі не толькі жылыя дамы. Храмы, адміністрацыйныя будынкі, турма, установы аховы здароўя і адукацыі - новы стыль удала ўпісаўся ў гарадскую тканіну. Да прыкладу, амаль увесь паўднёва-заходні бок галоўнай гарадской плошчы - запар помнікі эпохі 1920-30-х.

Одна из волонтеров проекта Марина Завражная
© Sputnik Артем Кирьянов
Адна з валанцёраў праекта Марына Заўражная распавядае, што да нядаўніх часоў валанцёры знаёмілі берасцейцаў з канструктывізмам на "Мадэрнісцкіх шпацырах". Пакуль экскурсіі вырашылі адкласці з-за эпідэміялагічнага становішча.

Сёння ў Брэсце налічваецца больш за два дзясяткі будынкаў у гэтым стылі. Знайсці іх і пазнаёміцца з гісторыяй славутасцяў можна на анлайн карце праекта. Таксама валанцёры распрацавалі алгарытмы выратавання помнікаў архітэктуры ў выпадку пагрозы іх захаванасці.

14
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Мабыць, самы незвычайны прыклад брэсцкага канструктывізму - кірха на сучаснай вуліцы Карла Маркса. Яе пабудавалі ў 1938 годзе для евангелісцка-аўгсбургскай абшчыны горада з 198 вернікаў. У савецкі час тут працаваў кінатэатр "Змена", а цяпер будынак займае рэкламнае агенцтва.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Адзін з найбуйнейшых помнікаў канструктывізму - будынак былой швейнай фабрыкі "Надзея". Будаваўся ён як дом Яніны Урбановіч. Берасцейцы кажуць, па форме дом чымсьці нагадвае знакаміты хмарачос- "прас" у Нью-Ёрку. Пасля рамонту тут з'явіліся офісы ў стылі лофт.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На паўднёва-заходнім баку плошчы Леніна ў стылі канструктывізму пабудаваны не толькі будынак цяперашняга аблвыканкама. Упраўленне КДБ, адміністрацыя Ленінскага раёна, бальніца хуткай дапамогі - цэлая вуліца стала вялікім помнікам стылю.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik из личного архива Юрия Рубашевского

    У стылі канструктывізму планавалі перабудаваць і галоўны каталіцкі храм Брэста. Але з-за вайны планам было не наканавана спраўдзіцца. Так што Крыжаўзвіжанскі касцёл застаўся ў ранейшых формах позняга класіцызму.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Традыцыі "брэсцкага канструктывізму" жывыя і сёння: архітэктары выкарыстоўваюць традыцыйныя мясцовыя формы пры ўзвядзенні новых будынкаў у цэнтры горада.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Усе помнікі архітэктуры брэсцкага канструктывізму і іх гісторыя сабраныя на адной анлайн карце.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Марта Мартынюк

    На жаль, гэты "цацачны" асабняк 1937 года ў рэдкім стылі стрымлайн мадэрна выратаваць не ўдалося. Будынак павольна руйнаваўся з-за будаўніцтва па суседстве тэатра лялек. Помнік архітэктуры састарэў, яго пазбавілі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і знеслі год таму.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    У гэтым доме з характэрным для канструктывізму стужачным шкленнем сёння працуе знакаміты брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    "За польскім часам" берасцейцы атрымалі нават спартыўны манеж у стылі канструктывізму. У ынаш час ён застаецца дзеючым, а час ад часу тут адбываліся гарадскія выставы-кірмашы.

  • Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Эпоха брэсцкага канструктывізму памятае і прысуд Веры Харужай. У гэтым будынку ў 1927 году падпольшчыцу асудзілі на шэсць гадоў катаргі.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Турысты могуць пазнаёміцца з архітэктурай мадэрна і па выдадзенай праектам брашуры. Усе помнікі міжваеннай эпохі сабраны ў адным выданні - па ім лёгка арыентавацца падчас прагулкі па горадзе.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Дом у стылі канструктывізму пабудаваў для сябе і галоўны прадстаўнік брэсцкай школы мадэрна Юзэф Бараньскі. Архітэктар меў асабістую гербавую пячатку і валодаў правам праектаваць будынкі любой складанасці. Яму належаць шматлікія знакавыя для горада збудаванні: філармонія, корпус чыгуначнага каледжа і касцёл на Граеўцы ў форме паравоза.

  • Будынак гісторыка-культурнага значэння
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Амаль усе помнікі гэтай эпохі ў Брэсце ўключаныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. На выпадак пагрозы захаванасці будынкаў валанцёры падрыхтавалі тры алгарытмы дзеянняў, якія дапамогуць выратаваць помнікі архітэктуры.

  • На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага - буйнога польскага спецыяліста па архітэктуры канструктывізму. Натхніўшыся тэмай, адна з валанцёраў праекта напісала ўласную навуковую працу аб брэсцкім мадэрне.

Тэги:
спадчына, архітэктура, Брэст
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі на адкрыцці XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску

Гледачы не змогуць дарыць кветкі артыстам на "Славянскім базары"

21
(абноўлена 14:12 10.07.2020)
Доступ да сцэны ў гэтым годзе будзе зачынены, каб пазбегнуць распаўсюджвання каронавіруса - такую рэкамендацыю дало Міністэрства аховы здароўя.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Гледачы не змогуць дарыць артыстам кветкі падчас канцэртаў на фестывалі "Славянскі базар", паведамілі Sputnik ў дырэкцыі фестывалю.

"У нас ёсць рэкамендацыі ад Міністэрства аховы здароўя па абмежаванні доступу да сцэны. Мы са свайго боку будзем іх выконваць і просім гледачоў зразумець неабходнасць гэтых мер у гэтым годзе", - паведамілі суразмоўцы агенцтва.
Арганізатары фестывалю прынялі рашэнне запусціць акцыю "Букет дабра". Яе сутнасць складаецца ў тым, што гледачы змогуць пералічыць грошы, на якія хацелі набыць букеты для артыстаў, на дабрачынны рахунак для дапамогі дзецям.

"Каб мінімізаваць напружанасць з абодвух бакоў, з боку гледачоў і артыстаў, зараз прапрацоўваем пытанне аб адкрыцці дабрачыннага рахунку. З той мэтай, каб гледачы, якія з любоўю ставяцца да любімых артыстам, не дарылі кветкі і тым самым не стваралі сітуацыю, калі яны будуць спрабаваць прайсці на сцэну, а туды доступ забаронены, такім чынам аддзячылі сваіх артыстаў і прынеслі рэальную карысць тым, каму яна цяпер патрэбна", - распавялі агенцтву ў дырэкцыі фестывалю.

Цягнікі на фестываль

Як і раней, Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі з Мінска ў Віцебск падчас фестывалю "Славянскі базар". Першы састаў адправіцца 16 ліпеня са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12:28 і прыбудзе на месца ў 16:08.

"Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці" Славянскага базару "на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:12 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05:42", - паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Дадатковыя цягнікі будзе курсіраваць штодня з Мінска з 16 па 19 ліпеня, з Віцебска з 17 па 20 ліпеня. Як паведамілі ў БЧ, расклад іх рух складзена з улікам праграмы правядзення фестывалю. Тэматыка мерапрыемства будзе адлюстравана і ў афармленні цягніка.

Фестываль "Славянскі базар" правядуць у Віцебску 16 па 19 ліпеня ў новым фармаце. З-за пандэміі каронавіруса мерапрыемствы пройдуць на свежым паветры ў Летнім амфітэатры і на вулічных пляцоўках.

21
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебск
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

412
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

412
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?