Статуэтка премии Оскар

Аб’яўлены шорт-ліст кінапрэміі “Оскар”

35
Карціна расійскага рэжысёра Мікіты Міхалкова "Сонечны ўдар", што прапанаваў расійскі оскараўскі камітэт для намінацыі "Найлепшы замежны фільм", у шорт-ліст не ўвайшла.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Амерыканская кінаакадэмія апублікавала шорт-ліст фільмаў, якія будуць прэтэндаваць на прэмію "Оскар".

На сайце кінапрэміі гаворыцца, што камітэт праглядзеў 80 фільмаў у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове" і абраў усяго дзевяць карцін, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.

Сярод прэтэндэнтаў на кінапрэмію карціна бельгійскага рэжысёра Жака Ван Дормеля "Найноўшы запавет", фільм рэжысёра з Калумбіі Сыра Гер "Абдымкі змея", дацкая кінастужка "Вайна" Тобіас Ліндхольма, "Лабірынт хлусні" Джуліо Рыччыарэллі (Германія), "Гонар" Наджы Набу Авара (Іарданія), "Мустанг" Дэніз Гамза Эргювена (Францыя), "Сын Саўла" Ласла Немеш (Венгрыя), "Віва" Пэдді Брэтнэка (Ірландыя), "Фехтавальшчыкі" Клаўса Хяре (Фінляндыя).

Раней паведамлялася, што фільм расійскага рэжысёра Мікіты Міхалкова "Сонечны ўдар" быў вылучаны на амерыканскую кінапрэмію расійскім оскараўскім камітэтам, аднак у шорт-ліст кінакарціна не ўвайшла.

Штогадовая прэмія Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў "Оскар" з'яўляецца самай прэстыжнай кінематаграфічнай узнагародай свету і ўручаецца з 1929 года.

35
Тэги:
кінапрэмія "Оскар", ЗША, Увесь свет
Тэмы:
Оскар-2016: чаканні спраўдзіліся (7)
Каментары