Вампір

Грошы на экранізацыю рамана Пялевіна збяруць праз краўдфандынг

88
(абноўлена 17:30 18.12.2015)
За экранізацыю рамана “Empire V” возьмецца рэжысёр, які працаваў над “Пакаленнем П” – Віктар Гінзбург.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Віктар Гінзбург бярэцца за гісторыю пра вампіраў, якія кіруюць чалавецтвам, высмоктваючы з нас радасць, мары і баблос.

Раней ён ужо працаваў з раманам Пелевіна. Фільм "Generation П" паводле рамана Віктара Пялевіна стаў адным з самых яркіх кінападзей 2011 года ў Расіі, сабраўшы ля экранаў не толькі Пакаленне Пэпсі, але маладых гледачоў. А затым пракаціўся па свеце, атрымаўшы прызы і намінацыі на фестывалях у Карлавых Варах, Таронта, Варшаве і Палм-Спрынгс, а разам з тым — і ўвагу вядучых кінакрытыкаў.

"Empire V стане, у пэўным сэнсе, сіквелам "Generation П", адказам на пытанне, якое засталося без адказу — хто кіруе? Але персанажы, сюжэт, дух новага фільма — гэта ўжо зусім іншая, асобная, паралельная гісторыя", — распавядае Гінзбург.

"Empire V" — гісторыя пра чалавека (Роме), які пасля ўкусу паступова становіцца вампірам (Рамай). Але каб стаць вампірам, недастаткова быць абраным і своечасова укушаным.

Рама з цікавасцю вучыцца, хоць адказу на пытанне, навошта ён жыве (зараз ужо ў іншым абліччы) новыя навукі ўсё роўна не даюць. Настаўнікі лічаць духоўны пошук Рамы пустой блазнотай, але ён не супакойваецца. Да таго ж ён закаханы ў Геру — таксама вампіра.

Грошы на фільм плануюць сабраць праз краудфандынг.

"Паплечнікі, пасля трох гадоў актыўнай працы ў маіх руках — ідэальны сцэнар, мастацкі праект і ўсе неабходныя складнікі для запуску гэтай захапляльнай фэнтэзі аб расе сверхлюдзей, кіруючых чалавецтвам праз культ прыгажосці, грошай і крыві. Аб сучасным свеце і Маскве. У цэнтры гэтай рускай "Матрыцы" — драма чалавека-вампіра, які змагаецца з вампірамі і людзьмі ў сваёй душы, на сваёй радзіме і са сваёй дзяўчынай.

Зараз глядач сам можа выбіраць, якія фільмы здымаць і нават удзельнічаць у іх стварэнні. Я звяртаюся да вас ня з просьбай аб дапамозе, а з запрашэннем ўдзельнічаць у гэтым займальным прыгодзе ад пачатку да канца!" — з такім адкрытым пісьмом звярнуўся рэжысёр да ўсіх, хто хоча, каб раман экранізавалі.

88
Тэги:
Empire V, Віктар Гінзбург, Віктар Пелевін, Увесь свет
Каментары