Афіша развітальнага тура Gregorian

Ад Duran Duran да Metallica: топ-5 кавераў ад Gregorian

91
(абноўлена 20:28 19.12.2015)
8 сакавіка ў сталічным Палацы спорту выступіць нямецкі гурт Gregorian – унікальны праект, вядомы сваімі кавер-версіямі сусветных гітоў у стылістыцы грыгарыянскіх харалаў.

МІНСК, 19 сне — Sputnik. Калектыў прыедзе ў Мінск са сваім маштабным шоў у межах развітальнага тура.

Прапануем вашай увазе 5 найпапулярнейшых кавер-кампазіцый паводле статыстыкі Youtube, якія маюць усе шанцы прагучаць у Мінску.

  1. Voyage (Desireless)

Рэдкі выпадак — сучасная песня на французскай мове, якая напрыканцы 80-х выйшла за межы франкамоўнай прасторы, скарыўшы ўсю Еўропу, уключаючы Вялікабрытанію і нават СССР. Самая папулярная кампазіцыя Gregorian на YouTube, адзін з галоўных радыёгітом групы.

2.Nothing Else Matters (Metallica)

Стылістыка Gregorian дазваляе арганічна аб'ядноўваць у адной праграме лепшыя сусветныя гіты з цалкам розных стыляў. Адна з галоўных песень гурта Metallica і адна з самых папулярных рок-балад планеты Зямля гучыць у гэтай версіі вельмі паветрана і эмацыйна.

3.Losing My Religion (R.E.M.)

Найвядомейшая песня R.E.M. была напісана выпадкова — гітарыст Пітэр Бак набыў мандаліну і вучыўся на ёй граць, паралельна запісваючы свае практыкаванні. Так з'явіўся асноўны рыф. Фраза, якая стала назвай песні, у Паўднёвай Амерыцы азначае стан непадзеленага кахання. У версіі Gregorian кампазіцыя таксама стала радыёгітом.

4.Wish You Were Here (Pink Floyd)

Легендарная песня Pink Floyd, якая стала адной з самых пачуццёвых рок-кампазіцый усіх часоў. У канцэртнай версіі Gregorian гучыць цытра — струнны шчыпковы інструмент XVIII стагоддзя.

5.Ordinary World (Duran Duran)

Загалоўны сінгл "Вясельнага альбома" (1993) Duran Duran, які вярнуў гурту сусветную славу. Песня пра тое, як складана жыць у звычайным свеце без кахання і сяброўства.

Бонус-трек: Moment Of Peace

Акрамя кавераў ў рэпертуары Gregorian ёсць некалькі выдатных уласных твораў, напісаных прадзюсарам гурта Франкам Пэтэрсанам. І трэба адзначыць, што па папулярнасці яны паспяхова супернічаюць з кавер-версіямі. Да прыкладу, "Moment Of Peace" з'яўляецца самым папулярным відэаролікам калектыва на YouTube.

Нямецкі гурт Gregorian выступіць у Мінскім Палацы спорту 8 сакавіка з праграмай "The Final Chapter", пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 470 тыс. да 1 млн 20 тыс. рублёў. 

91
Тэги:
музычная падзея, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Музычныя жанры, Музычны гурт, Gregorian, Беларусь
Тэмы:
Развітанне з Gregorian (5)

Культура