МІНСК, 11 сту — Sputnik. Беларускамоўныя версія песні Imagine Dragons "Radioactive" у выкананні гурта Navi атрымала пазітыўныя водгукі ў розных кутках свету, у тым ліку ад саміх "Драконаў", якія выступяць у Мінску ўжо 22 студзеня.
Ва В'етнаме ды Бразіліі слухачоў уразіла выкарыстанне ў аранжыроўцы флейты, у Польшчы кавер назвалі цудам, а ў Расіі нкаторыя прыхільнікі так уразіліся пачутым, што выказалі жаданне вывучыць беларускую мову. Але галоўнае — "Radioactive" на беларускай пачулі самі Imagine Dragons.
One hit wonder của rồng, được cover lại và hát bằng tiếng Belarus, được thêm cả tiếng sáo vào làm cho bài hát mới hẳn.:D[ice]https://www.youtube.com/watch?v=xlXbKguAJYY&feature=youtu.be
Опубликовано Imagine Dragons Fan Club In Vietnam 28 декабря 2015 г.
"Мы ніколі не прыпынім здзіўляцца таму, што нашы песні становяцца часткай культуры ва ўсім свеце. Гэта напамін пра тое, што музыка не мае межаў. Для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні. Пабачымся на канцэрце ў Мінску!", — перадалі Imagine Dragons беларускім прыхільнікам.
Ja pensou em ouvir Radioactive sendo cantado em Bielorusso? Então confira esse otimo cover feito pelo grupo ArtInter.
Опубликовано Imagine Dragons Brasil 8 января 2016 г.
Гурт Navi зрабіў кавер па выніках конкурса на лепшы беларускі пераклад песні "Radioactive". Пераможцам стала мінская школьніца Лена Койстра, якая ў дзень канцэрта асабіста сустрэнецца з Imagine Dragons. Мэта акцыі — паказаць прыгажосць беларускай мовы музыкам гурта і яго прыхільнікам у розных краінах свету.
Imagine Dragons — адзін з найбольш папулярных сучасных рок-гуртоў, заснаваны ў Лас-Вегасе, ЗША. "Radioactive" — адзін з галоўных хітоў, які прынёс калектыву "Грэмі 2014" у намінацыі "Лепшае рок-выкананне". У Мінск музыкі прыедуць з вялікім шоў і новым альбомам "Smoke + Mirrors", які выйшаў у лютым 2015-га і адразу патрапіў на першае месца гіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце.
Imagine Dragons (ЗША) выступяць ў Мінску ў межах сусветнага турнэ "Smoke + Mirrors"22 студзеня ў "Чыжоўка-Арэне", пачатак а 19-й, кошт квіткоў складае ад 495 тыс. руб., танцпляц — 850 тыс.руб., фан-зона — 1 млн. 320 тыс. руб.
Скульптар Аляксей Кашанаў, вядомы таксама пад творчым псеўданімам "Панкрат", стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк з дапамогай самых простых інструментаў.
Аляксей у юнацтве захапляўся музыкай у жанры панк-рок, а стымпанк прыцягнуў яго спачатку з-за назвы. Пасля знаёмства з працамі ў гэтым стылі скульптар вырашыў стварыць нешта падобнае.
"Першае, што было зроблена ў гэтым кірунку, гэта такая рыбіна, там ужо балты былі, шасцерні, шрубы, калючы дрот, ланцугі. Мне спадабаўся вынік, і я вырашыў працягнуць рух у гэтым напрамку", - распавёў Аляксей.
Скульптар прызнаецца, што для працы выкарыстоўвае простыя інструменты: электразварку, балгарку, маску і малаток. А ідэі для новых твораў узнікаюць "сумбурна". Падштурхнуць аўтара да стварэння скульптуры можа радок з кнігі, куплет песні ці яркае перажыванне. І, як толькі з'яўляецца час, майстар рэалізуе задуманае.
У лістападзе 2020 года Аляксей Кашанаў прадставіў свае работы на персанальнай выставе, арганізаваць якую прапанавалі ў Краснадарскай краявой выставачнай зале выяўленчых мастацтваў. У 2020 годзе скульптар ужо выстаўляў там свае працы сумесна з Саюзам мастакоў авангарду. У снежні 2020 года Аляксей таксама прыняў удзел у сумеснай выставе ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта ў Санкт-Пецярбургу.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Вёска Пагост - месца ўнікальнае, з аднаго боку бяжыць паўнаводная Прыпяць, з другога закалыхвае ціхая Сцвіга. Здаецца, сама прырода настройвае палешукоў на спрадвечны традыцыйны лад.
Зіма ў вёсцы - час адмысловы. Калі ўся гаспадарка дагледжана, а ўраджай у засеках, надыходзіць пара святаў.
У чым асаблівая разыначка Шчодрага вечара ў Пагосце, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.
Беларускае свята "Шчодрык" заўсёды адзначаюць з 13 на 14 студзеня. Шмат гадоў таму па сутнасці так святкавалі Новы год, але змена календароў адыграла свой злы жарт з датамі. Тады звычай на Палессі выстаяў, а што будзе праз пару гадоў, пакуль незразумела.
У Пагосце і нават далёка за мяжой ведаюць Кацярыну Аляксееўну Панчэню, якая не проста дапамагла аднавяскоўцам зберагчы свае традыцыі, але і вывела іх на міжнародны ўзровень, аднак пра гэта пазней.
Кацярына Аляксееўна, як і шмат гадоў таму, абавязкова ідзе "шчадраваць". Нам яна прызнаецца, што робіць гэта з трох гадоў, а ёй ужо пераваліла за 80. Раней яна "шчадравала" і па наказе душы, і па працы. Мясцовы дом культуры знаходзіўся пад яе чулым кіраўніцтвам больш за 30 гадоў.
Зараз гады ўжо бяруць сваё, і прыбірацца ганаровай жыхарцы Жыткавіцкага раёна дапамагае новае пакаленне культурных работнікаў.
Неад'емнай часткай "Шчодрыка" застаюцца калядоўшчыкі, і тут Кацярына Аляксееўна выразна дае зразумець: "У нас радзіліся толькі на Шчодрык, а на Раство прыбіраліся калядным строем".
Сярод ражаных лічацца Мядзведзь, Сарока, Цыганка, Бусел і, вядома, Каза, як галоўны персанаж.
Цікава, што ў іх ліку вы не ўбачыце ні аднаго дарослага, толькі дзяцей розных школьных узростаў.
Аказваецца, так "нашчадкам перадаем, каб не забываліся", патлумачыла Кацярына Аляксееўна. Раней па вёсцы сапраўдныя цягнікі з саней ездзілі "шчадраваць", а цяпер сабраўся толькі маленькі паравозік з дзетак і работніц культурнай сферы.
Дзякуючы ім, у XXI стагоддзі можна ўбачыць, як беларусы сотні гадоў таму адзначалі надыход Новага года.
"Шчадрэц колісь звалі - Васілей, Стары Новы год. Гэтя ўжо другая куцця, таму што Раство - першая куцця. На Хрышчэнне будзе трэццяя куцця. Усе абрады ў нас звязаныя са збажыною", - уводзіць у курс справы Кацярына Аляксееўна.
А каб свята атрымалася, па яе словах, трэба прыгаворваць: "Пячыце ладкі, каб цяляты былі гладкі", "пячыце блінцы, каб дзеці былі, як жарабцы".
Па прызнанні самой жанчыны, "ніхто ў гэтя лезці зараз ня хоча, вось і перадаю ўсё Ірыне Торчык".
А раней па вечарах у Пагосце на "Шчадрэц" усё прыгаворвалі і рыхтаваліся, цяпер і вёска ўжо не тая, таму што людзей у ёй амаль не засталося.
Кацярына Аляксееўна распавядае, што на свята было прынята рабіць запіскі: "Хто, што думае плахое мне, хай бярэ сабе і на першым полыме, як блінцы пякці, спальвалі".
Размовы з журналістамі - гэта адно, але і "шчадраваць" камусьці трэба. Разнамасная чарада весела выкатваецца на вуліцу. На "Шчодрык" трэба абавязкова спяваць гаспадарам хаты, куды прыходзяць калядоўшчыкі.
Галоўная іх задача - зарадзіць энергіяй, каб у новым годзе і ўраджай быў, і гаспадарка квітнела.
Для гэтага прыгаворваюць "дзе каза рогам, там жыта стогам", ад такой працы Каза хутка стамляецца і падае знясіленая проста ў снег.
Такі вось непразрысты намёк гаспадарам, што трэба шчодра пачаставаць за старанні. Лепш за ўсё для гэтага, вядома, падыходзіць сала, але ў вёсцы без лішніх размоў бяруць усё, што даюць.
Так паважная працэсія ходзіць ад двара да двара, пакуль не наступіць цемра, а торба не будзе набіта усялякімі пачастункамі даверху.
Пагост - вёска па-сапраўднаму ўнікальная, мясцовыя святы па заслугах ацанілі на самым высокім узроўні.
Звычай "Юраўскі карагод" атрымаў нават статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Улады па тых часах выдзелілі казачныя 100 мільёнаў рублёў. Праўда, у Пагосце свайго "прыза" не дачакаліся і ўсе грошы роўным пластом разышліся па "культуры" Жыткавіцкага раёна.
Цяпер на чарзе грант ЮНЕСКА, і ў Пагосце перажываюць. Падтрымка мясцоваму Дому культуры павінна была прыйсці ў мінулым годзе, але пандэмія ўнесла свае праўкі ў чаканні палешукоў. Зараз у Пагосце чакаюць гэты грант, каб скласці печку і рыхтаваць пачастункі прама на вачах турыстаў, якія тонкім раўчуком ідуць на Палессе, каб пабачыць на свае вочы тое, чаго больш нідзе ўжо няма.
У Доме культуры ўсё трымаецца на плячах Ірыны Іванаўны і Ірыны Ціханаўны, якія паціху збіраюць па хатах начынне, зробленае паляшукамі шмат гадоў таму. Тут можна ўбачыць і сапраўдныя кросны, палаці, лавы, і нават самаробны пратэз нагі.
Жыццё, нягледзячы ні на што, б'е ў Пагосце ключом. Кацярына Аляксееўна не маркоціцца і, здаецца, зусім не перажывае, што будзе са "Шчодрыкам" у будучыні. На развітанне яна запэўнівае: "Не пайду я, пойдуць людзі".
Ужо другую зіму Леанід Валітаў, масажыст па прафесіі, але мастак па прызначэнні, радуе сваіх суседзяў гіганцкімі малюнкамі на хакейным корце. Для стварэння снежных карцін мужчына выкарыстоўвае ўсяго два прадмета: малюнак і рыдлёўку.
Леанід стварае эскізы ў фоташопе, робіць разметку, а затым пераносіць яе на стадыён. Дзеля свайго хобі ён нават ахвяруе сном: мужчына малюе карціны ноччу, паколькі ў такі час на корце амаль пуста. Снег кладзецца роўным пластом, што значна спрашчае працэс. Праца над адным стандартным малюнкам займае да пяці гадзін.
"Пачалося з таго, што я гуляў студзеньскім снежным адвячоркам, падаў такі ж снег, як сёння. Я ўбачыў, што корт пакрыты роўным пластом снегу. Гэта вельмі натхніла мяне. Я паглядзеў, што ля ўваходу на корт ляжыць рыдлёўка, і я падумаў: "А чаму б не намаляваць што-небудзь вялікае, а потым паглядзець на гэта зверху?", - распавёў мастак.
Так і з'явілася першая праца: у студзені мінулага года мужчына намаляваў на корце вялікія лічбы "2020".
"Пасля першых жа малюнкаў я ўбачыў, што суседзі вельмі зацікавіліся гэтым, паколькі яны бачаць з сваіх вокнаў гэтыя малюнкі і гэта падымае ім настрой. Яны дзеляцца сваім захапленнем у каментарыях, хваляць - гэта вельмі прыемна, гэта вельмі грэе сэрца, душу і натхняе на далейшы працяг такой творчасці", - адзначыў Леанід.