Актрыса Чулпан Хаматава на прэм'еры фільма Маленькі прынц рэжысёра Марк Осбарна.

Спектакль Чулпан Хаматавай сабраў 17 тысяч фунтаў у Лондане

71
Спектакль “Крылы будняў” прынёс больш за 17 тысяч фунтаў стэрлінгаў, якія будуць накіраваны на дапамогу расійскім дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, падапечным фондаў Gift of Life і “Падаруй жыццё”.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Дабрачынны музычна-паэтычны спектакль "Крылы будняў" з удзелам вядомай расійскай актрысы Чулпан Хаматавай і знакамітага скрыпача Гідона Крэмера прынёс больш за 17 тысяч фунтаў стэрлінгаў, якія будуць накіраваны на дапамогу расійскім дзецям з анкалагічнымі захворваннямі — падапечным фондаў Gift of Life і "Падаруй жыццё".

Вечар прайшоў напярэдадні вечарам у царкве святога Паўла ў Ковент-Гардэне.

"Спектакль меў вялікі поспех, сярод гледачоў былі актрыса і сузаснавальнік фондаў Дзіна Корзун, мастак Эрык Булатаў, пасол РФ у Вялікабрытаніі Аляксандр Якавенка з жонкай і многія іншыя", — распавяла РИА Новости у сераду прадстаўнік фонду.

Спектакль "Крылы будняў" злучыў разам вершы Марыны Цвятаевай і латышскай паэткі Аспазіі, у творах якіх Хаматава выявіла сугучча, гукавыя і сэнсавыя пераклічкі.

Музычная частка спектакля, за якую адказваюць скрыпач Гідон Крэмэр і музыкі яго аркестра "Крэмерата Балтыка" аб'яднала творы рускага класіка Пятра Чайкоўскага, сучаснага ўкраінскага кампазітара Валянціна Сільвестрава, празванага "каралём танга", латвійска-расійскага кампазітара Оскара Строка і латышскага кампазітара Георгія Пелеціса.

"Усе выручаныя сродкі, больш за 17 тысяч фунтаў стэрлінгаў, пойдуць на куплю дарагіх замежных лекаў, неабходным дзецям, якія знаходзяцца на апецы фонду "Падаруй жыццё" ў Расіі", — сказала суразмоўніца агенцтва.

Фонд Gift of Life — брытанская партнёрская арганізацыя расійскага дабрачыннага фонду "Падаруй жыццё" — быў заснаваны ў 2011 годзе, каб даць магчымасць фонду звярнуцца да дабрачынцаў за межамі Расіі — як замежнікам, так і выхадцам з Расіі, якія жывуць у Вялікабрытаніі і іншых краінах.

Фонду Gift of Life ўжо ўдалося сабраць больш за 2 мільёны фунтаў для дапамогі дзецям з анкалагічнымі і анкагематалагічнага захворваннямі, у тым ліку для куплі жыццёва важных лекаў, недаступных ў Расіі, і для пошукаў падыходных донараў касцявога мозгу.

71
Тэги:
культура і мастацтва, тэатр, Расія
Нясвіжскі замак

Як адпачывалі і жартавалі князі Радзівіллы

20
(абноўлена 15:39 30.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра вычварэнскія жарты прадстаўнікоў аднаго з самых знакамітых княскіх родаў.

"Абед у замку, і дужа многа гасцей меў я. Пасля абеду адбылася карусель...", - некалі запісаў у сваім дзённіку Міхал Радзівіл Рыбанька. Радзівілы лічылі, што вядуць свой род ад рымлянаў, а тыя, як вядома, любілі відовішчы і святы.

Ладзіць вечарыны з багатымі абедамі і тэатральнымі пастаноўкамі ў Нясвіжы былі звычайнай з’явай напрацягу некалькіх стагоддзяў. Асабліва адзначыліся ў гэтым Караль і Міхал Радзівілы, пры якіх забавы ў Нясвіжы дасягнулі асаблівага росквіту.

А завёў моду пышна прымаць гасцей Мікалай Крыштаф Радзівіл па мянушцы Сіротка, які ў XVI стагоддзі ў сэрцы сінявокай вырашыў зрабіць сапраўдны рымскі куток. Падышоўшы да справы грунтоўна, на вадасховішчы, што знаходзілася каля палаца, ён стварыў штучную выспу са свяцілішчам у гонар багіні Цэрэры. Менавіта там і адбываліся першыя святкаванні надыходу вясны.  Выглядалі яны даволі цнатліва ў параўнанні з больш познімі, якія сталі адбывацца ў XVIII стагоддзі пры Каралі Станіславе Радзівіле па мянушцы Пане Каханку.

Але гэта наперадзе, а пакуль з’явілася мода здзіўляць, а яшчэ лепш пужаць гасцей незвычайным і нечаканым. Так, напрыклад зайшоўшы ў залу, госці маглі пабачыць замест столі вялікі акварыўм з трохметровымі асятрамі, а навокал – усё ў люстэрках.

Усё змянілася пры Міхале Казіміры Радзівіле. За вялікую гасціннасць і зварот "рыбанька" гэтага прадстаўніка Радзівілаў пазней так і пачалі называць Рыбанька. У нясвіжскай Альбе ён наблізіў свята сустрэчы вясны да яго антычнай сутнасці. На выспу, якая называлася Цытэраю адпраўляліся адмысловыя караблікі са шляхецкай моладдзю, дзе яны гарэзліва забаўляліся. Амаль каралеўскія багацці рода Радзівілаў дазвалялі не стрымліваць сябе ў забавах і Рыбанька, і Пане Каханку балявалі з размахам і, часам, з рознымі жорсткімі вычварэнствамі.

У дзенніку Міхала Радзівіла Рыбанькі часта сустракаюцца запісы, якія характарызуюць забавы шляхты таго часу: "Абед у замку, і дужа многа гасцей меў я. Пасля абеду адбылася карусель. Былі чатыры банды кавалераў: у кожнай бандзе шэф і чатыры кавалеры... Было столькі ж банд дам на фаэтонах. Запрэжаных адным канём... пасля была цудоўная вячэра ў замку, і там нам весела прайшоў дзень".

Пане Каханку - пазёр і бацька селядцоў

А вось як любіў "весяліцца" Караль Радзівіл або Пане Каханку, якога мемуарыст Кітовіч называў "трэцім п’яніцам" Рэчы Паспалітай і адзначаў, што князь "па натуры мала адрозніваўся ад вар’та, а п’яны зусім шалеў... Займаўся распустай, а таксама, выпіўшы, жорстка здзекваўся з розных прыдворных. Нечакана грукнуць ззаду кіем, у час піцця убіць келіх у рот, каб чалавек аж захлынуўся, наліць ззаду за каўнер віна таму, хто марудна п’е, моцна стукнуць галовамі ў час размовы – каб аж выскачылі на лбах гузы, выкідваць розныя фіглі з абразай для жаночага сораму – вось самая прыемная забава Радзівіла".

Вядомы і такі выпадак "сяброўскага" розыгрышу, калі  Пане Каханку пажартаваў з Паца, вялікага літоўскага пісара, свайго фаварыта і нязменнага ўдзельніка ўсіх оргій. Аднойчы Пац не сцярпеў грубіянцкіх здзекаў і прыгразіў Радзівілу дуэллю. Але Радзівіл, жадаючы застацца ў сяброўстве, але і адпомсціць сябру за выклік, зрабіў выгляд, што моцна раззлаваўся і загадаў схапіць Паца, закаваць у кайданы і кінуць у турму. Назаўтра пісара апранулі ў смяротную кашулю і вывелі на плошчу ў суправаджэнні ката і ксяндза. Сябры і сам Пац, прасілі міласці ў Радзівіла, але над галавой небаракі завісла сякера. Урэшце, калі Пац папрасіў хвіліну для споведзі, Радзівіл, насыціўшыся жартам, падскочыў да Паца з мілай усмешкай: "Вось бачыш, я цябе больш напалохаў, чым ты сваёй дуэллю".

"Спектакль" працягнуўся багатымі падарункамі Пацу, які так і заставаўся ў саване ў той вечар і скончыўся папойкай ў гонар гэтай задумы. Праз тры дні Пац памёр.

З асаблівым задавальненнем "жартаваў" князь з замежных гасцей: камедыянтаў, гувернёраў і нават паслоў. Мемуарыст Нямцэвіч узгадваў, што папскі нунцый Салузі быў напалоханы да смерці магчымасцю ехаць з Радзівілам на прагулку не ў звычайным экіпажы, а ў лёгкай павозцы на двух колах, запрэжанай шасцёркай мядзведзяў. Праўда і ў іншыя часы беларусы любілі дурыць іншаземцаў.

Гісторыкі сцвярджаюць, што Караль Радзівіл быў вялікім пазёрам з акторскімі здольнасцямі. Многія мемуарысты аднадушна сцвярджаюць, што ў яго было нешта ад блазана і параўноўваюць яго з шэкспіраўскім Фальстафам. Усё жыццё ў Нясвіжы таго часу  нагадвала аперэту ці буфанаду. Так перад выбарамі ён выязджаў на бочцы на рынак і, седзячы на ёй частаваў усіх віном, бічаваў сябе ў перадвелікодную пятніцу, наўмысна ставіў сябе ў анегдатычныя і скандальныя сітуацыі: катаўся летам на санках, запрэжаных мядзведзямі па дарозе, высыпанай соллю, конна ўязджаў на тэатральныя прадстаўленні.

А яшчэ любіў распавядаць пра сябе шляхце ўсялякія "глупствы". То ён нібы разбагацеў, служачы кухарчыкам у нейкай пані Лазоўскай, то нібы ў яго быў раман з сірэнай, ад якога ў Каспійскім моры з’явіліся селядцы. Адам Мальдзіс у эсэ "Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі" апавядае, што асабліва часта Пане Каханку паўтараў анекдот аб тым, як ён, удзельнічаючы ў штурме Гібралтара, скочыў на вал на адной палавіне каня, бо другую адарвала гарматным снарадам.

"Хіба не так было?" - пытаўся апавядальнік у сваіх прыдворных, Бароўскага або Валаковіча. "Не ведаю, - гучаў завучаны адказ,  - я гэтага ўжо не мог бачыць, бо яшчэ раней быў забіты". Усё гэта рабілася не толькі дзеля дасягнення асабістай папулярнасці сярод шляхты і замацавання ўлады але і адлюстроўвала густы той эпохі.

Вядома ж, такія баляванні і паводзіны магнацкай вярхушкі былі толькі моднай завядзёнкай у пэўны гістарычны час і для пэўных прадстаўнікоў рода Радзівілаў. Яны былі пашыраны толькі сярод найбольш заможных прадстаўнікоў шляхты са сваім поглядам на смешнае і не маглі замацавацца назаўсёды.

Чытайце таксама:

20
Тэги:
Радзівілы
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Півоні, архіўнае фота

Хмялее чмель, чмялее луг: 10 лепшых вершаў пра лета

13034
(абноўлена 11:33 30.05.2020)
Доўгачаканае лета на парозе - самы час планаваць адпачынак і натхняцца сакавітасцю прыроды. Sputnik зрабіў адмысловую падборку, каб любы жадаючы змог пачытаць вершы пра лета на беларускай мове і палепшыць настрой.

Лета цешыць сонейкам, ап'яняе духмяным водарам траў, аглушае птушыным гоманам. А тут раптам набягуць хмары, пальецца цёплы дождж, мільгане маланка, забурчыць недзе гром – так прыемна ўдыхаць свежае паветра пасля летняй навальніцы!

Вядома ж, такая прыгожая пара не магла застацца не апетай у вершах – шмат беларускіх паэтаў прысвяцілі лету свае творы. У іх каласіцца жыта, казуркі збіраюць нектар са стракатых кветак, паўнаводныя рэкі нясуць свае воды праз палі, блакіныя ад васількоў, а уначы над імі раскідваецца зорны небасхіл, па якому месяц плыве і хаваецца за лёгкія хмаркі.

Чытайце ў падборцы Sputnik, якія вершы пра лета пісалі знакамітыя беларускія пісьменнікі.

13034
Тэги:
вершы на беларускай мове, Лета
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове
По теме
Ад Купалы да Хадановіча: беларускія вершы для дзяцей
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне
Прэпараты ў кабінеце навукова-даследчай лабараторыі

У Расіі распрацоўваюць кроплі, якія даюць імунітэт супраць каронавіруса

0
(абноўлена 15:38 30.05.2020)
У Новасібірскам навуковым цэнтры "Вектар" працягваюцца клінічныя даследаванні вакцын ад каронавіруса. Што гэта за прэпараты і калі нарэшце завяршыцца іх распрацоўка?

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Як у Расіі праводзяцца выпрабаванні вакцын супраць COVID-19 і калі іх плануюць завяршыць, распавёў гендырэктар навуковага цэнтра "Вектар" Рынат Максютаў.

Цяпер некалькі дзясяткаў лабараторый па ўсім свеце спрабуюць распрацаваць вакцыну супраць каронавіруса. Актыўна працуюць і расійскія навукоўцы. Яны плануюць завяршыць клінічныя выпрабаванні ўжо да верасня гэтага года.

Варыянты вакцын

У навуковым цэнтры першапачаткова даследавалі 25 варыянтаў вакцын. Затым былі абраныя тры варыянты, якія паказалі найбольшую эфектыўнасць і з'яўляюцца найбольш простымі ў вытворчасці.

"Вакцыны адрозніваюцца не толькі па сваім функцыянальным пачатку, але і па спосабе і схеме імунізацыі, так адзін з нашых прэпаратаў, ён не ідзе па класічнай схеме ўвядзення ўнутрацягліцава, а схема ўвядзення інтэрназальная, то бок, фактычна яна проста закапваецца ў нос", - удакладніў у эфіры тэлеканала "Расія 1" Рынат Максюта.

Выпрабаванні на жывёлах

Вакцыны выпрабоўваліся ў лабараторных умовах на прыматах. Па словах Максютава, жывёлы добра перанеслі вакцыны ад каронавіруса, непажаданых рэакцый не выявілася, тэмпература ў іх не павышалася. Калі пацвердзіцца, што вакцына цалкам бяспечная, яе пачнуць апрабаваць на добраахвотніках.

Выпрабаванні на людзях

Клінічныя даследаванні плануецца пачаць у канцы чэрвеня - пачатку ліпеня, а завяршыць - у сярэдзіне верасня. Для гэтага ўжо адабралі 300 добраахвотнікаў. Канчатковую групу сфарміруюць за сем дзён да пачатку даследаванняў. Тыя, хто ўжо перахварэў на каронавірус, у яе не трапяць.

Выпрабаванні вакцыны для дзяцей і пажылых людзей пачнуцца пасля атрымання станоўчых вынікаў і рэгістрацыі прэпарата. Адбудзецца гэта, па прагнозах Максютава, не раней 2021-га года.

Раней віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава казала, што ў Расіі вядзецца распрацоўка 47 вакцын ад новай каронавіруснай інфекцыі на 14 платформах.

Фарміраванне імунітэту

Па дадзеных расійскіх навукоўцаў, імунітэт да сезонных ВРВІ, а таксама супраць выяўленых раней каронавірусаў наўрад ці дапаможа ад COVID-19.

Як удакладніў генеральны дырэктар цэнтра "Вектар", новы каронавірус значна адрозніваецца ад раней выяўленых. Таму ў цяперашні час няма падстаў лічыць, што наяўнасць імунітэту да сезонных варыяцый каронавіруса забяспечыць абарону ад COVID.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія