Спектакль “Што рабіць з тыграм?” адмянілі

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкПакрыўджаны тыгр
Пакрыўджаны тыгр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паказ адменены ў сувязі з малой колькасцю прададзеных квіткоў у папярэднім продажы.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Спектакль у выкананні трупы "Тэатра Ч" павінен быў адбыцца 20 і 21 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Пастаноўка ўпершыню павінна была прагучаць на беларускай мове.

Афіша спектакля Што рабіць з Тыграм? - Sputnik Беларусь
Спектакль “Што рабіць з тыграм?” упершыню загучыць на мове

"Спектакль 20-21 студзеня адмянілі ў сувязі з малой колькасцю прададзеных квіткоў у папярэднім продажы. Грошы за набытыя квіткі можна атрымаць у касе Цэнтра. Просім прабачэння за нязручнасці", — распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Эксперыментальная сатырычная трагікамедыя, абсурд ў двух дзеяннях пастаўлена паводле аднаіменнай п'есы польскага абсурдыста Славаміра Мрожэка.

У спектаклі прымаюць удзел акцёры: Юлія Шпілеўская (Нацыянальны драматычны тэатр імя Я. Купалы), Генадзь Гатоўчыц, Сяргей Толсцікаў, Алена Мазгова, Ирына Пяшкова, Павел Чарноў, Ігар Нікалаеў.

Рэжысёр пастаноўкі — Дарыўш Езерскі (Польшча).

Стужка навiн
0