Дзяржэкзамен у БДУКМ, гурт Страла

Спевы, танцы і дуда дзяржэкзамен у БДУКМ

340
(абноўлена 14:54 26.01.2016)
Праграмкі з выступам замест білетаў і спевы замест адказаў - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў праводзіў у вялікі шлях сваіх выпускнікоў, постфолькавы гурт “Страла”.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Калі гучыць слова "дзяржэкзамен", то пераважная большасць з нас адразу ўяўляе велізарыня цёмныя кабінеты, стол з са стосам білетаў, экзаменацыйную камісію ў строгіх касцюмах, што сядзяць роўным шэрагам, тварамі да магчымых выпускнікоў. Але не для ўсіх ВНУ гэта справядліва. Sputnik зацікавіўся як праходзяць дзяржэкзамены ў творчым ВНУ, а трапіў на сапраўднае свята нацыянальнай культуры.

Іспыт трымалі студэнты факультэту традыцый беларускай культуры і сучаснага мастацтва (кафедра этналогіі і фальклору) па дысцыпліне "Беларускі фальклор: мастацтва вуснай традыцыі". Чатыры гады таму на першы курс факультэта трапілі студэнткі Ганна Бялько, Надзея Касцяневіч, Паліна Курановіч,Вольга Кульбіцкая, Кацярына Асадчая і Марына Шэлег, якія пазней пераўтварылі сваю навучальную групу ў калектыў аўтэнтычнага кірунку "Страла" пад кіраўніцтвам Эвеліны Шчадрыной. Цягам усяго часу навучання яны ездзілі па беларускіх вёсках, пераймалі вусныя традыцыі ў старажылаў — распытвалі пра абрады, а потым ладзлілі паводле іх мастацкія рэканструкцыі, вывучалі песні і выступалі з імі на святочных мерапрыемствах у зборных канцэртах.

Дзяржэкзамен у БДУКМ, гурт Страла выконвае песню пра Вялікдзень
© Sputnik
Дзяржэкзамен у БДУКМ, гурт "Страла" выконвае песню пра Вялікдзень

Іспыт як свята

Студэнцкія гады праляцелі хутка, настаў час падсумаць тое, што было назбірана цягам чатырох гадоў. Дзяржэкзамен — першая сустрэча студэнтак з аўдыторыяй сам насам, першае сольнае выступленне.

У фае ўніверсітэта гасцей, што прыйшлі падтрымаць выпускнікоў, разам з ахоўнікам сустракае канцэртмайстар гурта, выкладчык і музыка Вячка Красулін. Вячка апрануты ў нацыянальны касцюм, за вонкавай стрыманасцю чытаецца хваляванне. Вітаецца, распавядае, што таксама будзе браць удзел у экзамене.

У фае светла. Чамусьці ва ўсіх творчых ВНУ заўжды святлей, чым у іншых, магчыма, з-за шчырых усмешак тых людзей, якія тут працуюць і вучацца, а магчыма, ад святла працы, якую яны робяць. Тут жа сустракаем Таццяну Пладунову, "любімую выкладчыцу" гурта "Страла", якая зрабіла для калектыву вельмі шмат.

"Гэта наша галоўная зала, тут адбываюцца найважнейшыя мерапрыемствы", — ветліва запрашае заняць месцы Пладунова.

Інтэр'ер у актавай зале, дзе праходзіў экзамен
© Sputnik
Інтэр'ер у актавай зале, дзе праходзіў экзамен

На ўваходзе ў залу гасцей гучна сустракаюць дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, усміхаюцца, раздаюць буклеты з праграмай дзяржэкзамена. Мы не адразу зразумелі, што гэтыя прыгажуні і ёсць выпускніцы, якія будуць праз колькі хвілін трымаць іспыт — ніякага напружання, толькі шчырая радасць на тварах. Зала запоўнена на дзве траціны, але гэта людзі, якім насамрэч не ўсё роўна: сваякі, сябры выпускніц, людзі, якія сапраўды цікавяцца беларускай культурай, усе члены экзамецыйнай камісіі таксама ўтульна размесціліся ў крэслах.

"Просім адключыць гук у мабільных тэлефонах, экзамен пачынаецца", — прагучала са сцэны.

Шчырыя спевы

Экзамен цягнуўся няпоўныя дзве гадзіны, але за гэты час перад гледачамі перагарнуўся цэлы календар беларускіх народных святаў — ад гуканння вясны да калядаў. Выпускнікі прадставілі больш за 30 нумароў, складзеных з песень і танцаў сабраных з розных куткоў Беларусі. Вусныя традыцыі Магілёўшчыны, Міншчыны, Гомельшчыны — "Страла" выканала песні амаль з 30 рэгіёнаў і мястэчак Беларусі. "Дзякуй Богу, што вясна прыйшла" (Бярэзінскі раён Гомельскай вобласці), "Разгуляўся Юр'яў конь" (Вілейскі раён Мінскай вобласці), "А вжэ ж у мэне дожынкі" (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці) — гучалі народныя спевы са сцэны.

Дзяржэкзамен у БДУКМ па дысцыпліне Беларускі фальклор: мастацтва вуснай традыцыі
Дзяржэкзамен у БДУКМ па дысцыпліне "Беларускі фальклор: мастацтва вуснай традыцыі

На вялікім праектары паказвалі фота з гастроляў гурта. Было бачна, што для дзяўчат гэта не проста канцэрт — можна было заўважыць, як яны хвалююцца, аднак хваляванне гэта было хутчэй радасным.

Разам са студэнтамі выступала і іх мастацкі кіраўнік — Эвеліна Шчадрына. Час ад часу дзяўчаты браліся за народныя інструменты — цымбалы, скрыпку, бубен. У некаторых нумарах на сцэну выходзіў і канцэртмайстар Красулін з дудой. Вельмі ўразілі рэдкія, вядомыя далёка не ўсім, танцы — "Лысы" (з традыцый Брэсцкай вобласці), "Субота", "Падэспань" (Гомельская вобласць).

"Дзяўчаты маладчынкі, але хлопцаў ім для танцаў не хапае", — шэптам дзеляцца меркаваннямі выкладчыкі ў зале.

За час дзяржэкзамену можно было атрымаць цэлую палітру эмоцый — ад усхваляванай радасці да журбы і смутку. Былі песні і пра чарку, і пра вяселле, але былі і пра няўдалае каханне, пра цяжкі лёс. Варта адзначыць, што за ўвесь час іспыту не адбылося ні воднай тэхнічнай накладкі, уся праграма прайшла роўна, без памарак.

Завяршылася выступленне выкананнем запальнай "Лявоніхі", выпускніцы запрашалі сваіх знаёмых, сваякоў і сяброў, што сядзелі ў зале, далучыцца да іх у танцы.  

Мастацкі кіраўнік стралы Эвеліна Шчадрына (справа)
© Sputnik
Мастацкі кіраўнік "стралы" Эвеліна Шчадрына (справа)

Экзамен праляцеў як за хвіліну, і слова было прадстаўлена членам экзамецыйнай камісіі.

Пасляслоўе

"Гэта майстэрства, гэта талент. Я шчыра ўдзячна вам за сёняшні дзень, вось за гэтую падзею. Выдатна, што можна прыйсці сюды, у гэту ўстанову на экзамен і трапіць на свята беларускай этнічнай культуры. Шчыра хачу падзякваць мастацкага кіраўніка Эвеліну Шчадрыну. Дзякуй вам і ўсім, хто вам дапамагаў. Вясковым бабулям, якіх вы слухалі, пераймаючы іх вопыт і ў вас выдатна атрымалася", — адзначыла старшыя камісіі, доктар філалогіі Вольга Шарая.

З вельмі пранікнёнымі словамі звярнуўся да выпускніц супрацоўнік кафедры, кандыдат філалагічных навук Аляксей Рагуля. Падчас яго прамовы не маглі стрымаць слёз ні выпускнікі, ні гледачы ў зале, ні ён сам.

"Скарб нашай нацыі на кафедры этналогіі і фальклору ў яго першароднай чысціні сёння ажыўляюць і дораць людзям нашыя выкладчыкі і кафедра, у якой склаўся ўжо стыль жыццясцвярджэння. Гэта можа быць перададзена толькі ў сваёй мове. Мова, песня — гэта душа народа. Вось гэты гурт, што сёння перад намі — гэта таксама душа народа, душа нацыі", — сказаў Рагуля.

"Калі кажуць, што прынцып трансляцыі народнай культуры ад рукі, ад нагі, ад голасу, то ў Шчадрыной гэта ідзе перш за ўсё ад душы. Паразуменне гэтага на глыбіні — вялікая заваёва беларускай сучаснай педагогікі. Нажаль афіцыйная навука ўпарта не хоча гэтага заўважаць", — дадаў выкладчык.

Шчырыя словы казалі не толькі выкладчыкі, але і тыя, хто пэўны час працаваў са "Стралой". Так, мастацкі кіраўнік дзіцячага калектыву "Мілавіца" выйшла на сцэну з тортам і адзначыла, што заўжды ставілася да выпускніц, як да сваіх дзетак, таму і вырашыла зладзіць для іх салодкі стол. "Думаю, што наша культура будзе жыць, калі такія дзеці будуць працаваць у нашай краіне" — адзначыла яна.  

340
Тэги:
Нацыянальная культура, Вышэйшая адукацыя, Іспыты, Адукацыя, культура і мастацтва, "Страла" (гурт), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, БДУКМ, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Імпрэзы і прэзентацыі (15)
По теме
У БДУКМ прайшоў дзяржэкзамен па фальклорнаму мастацтву
Нясвіжскі замак

Як адпачывалі і жартавалі князі Радзівіллы

28
(абноўлена 15:39 30.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра вычварэнскія жарты прадстаўнікоў аднаго з самых знакамітых княскіх родаў.

"Абед у замку, і дужа многа гасцей меў я. Пасля абеду адбылася карусель...", - некалі запісаў у сваім дзённіку Міхал Радзівіл Рыбанька. Радзівілы лічылі, што вядуць свой род ад рымлянаў, а тыя, як вядома, любілі відовішчы і святы.

Ладзіць вечарыны з багатымі абедамі і тэатральнымі пастаноўкамі ў Нясвіжы былі звычайнай з’явай напрацягу некалькіх стагоддзяў. Асабліва адзначыліся ў гэтым Караль і Міхал Радзівілы, пры якіх забавы ў Нясвіжы дасягнулі асаблівага росквіту.

А завёў моду пышна прымаць гасцей Мікалай Крыштаф Радзівіл па мянушцы Сіротка, які ў XVI стагоддзі ў сэрцы сінявокай вырашыў зрабіць сапраўдны рымскі куток. Падышоўшы да справы грунтоўна, на вадасховішчы, што знаходзілася каля палаца, ён стварыў штучную выспу са свяцілішчам у гонар багіні Цэрэры. Менавіта там і адбываліся першыя святкаванні надыходу вясны.  Выглядалі яны даволі цнатліва ў параўнанні з больш познімі, якія сталі адбывацца ў XVIII стагоддзі пры Каралі Станіславе Радзівіле па мянушцы Пане Каханку.

Але гэта наперадзе, а пакуль з’явілася мода здзіўляць, а яшчэ лепш пужаць гасцей незвычайным і нечаканым. Так, напрыклад зайшоўшы ў залу, госці маглі пабачыць замест столі вялікі акварыўм з трохметровымі асятрамі, а навокал – усё ў люстэрках.

Усё змянілася пры Міхале Казіміры Радзівіле. За вялікую гасціннасць і зварот "рыбанька" гэтага прадстаўніка Радзівілаў пазней так і пачалі называць Рыбанька. У нясвіжскай Альбе ён наблізіў свята сустрэчы вясны да яго антычнай сутнасці. На выспу, якая называлася Цытэраю адпраўляліся адмысловыя караблікі са шляхецкай моладдзю, дзе яны гарэзліва забаўляліся. Амаль каралеўскія багацці рода Радзівілаў дазвалялі не стрымліваць сябе ў забавах і Рыбанька, і Пане Каханку балявалі з размахам і, часам, з рознымі жорсткімі вычварэнствамі.

У дзенніку Міхала Радзівіла Рыбанькі часта сустракаюцца запісы, якія характарызуюць забавы шляхты таго часу: "Абед у замку, і дужа многа гасцей меў я. Пасля абеду адбылася карусель. Былі чатыры банды кавалераў: у кожнай бандзе шэф і чатыры кавалеры... Было столькі ж банд дам на фаэтонах. Запрэжаных адным канём... пасля была цудоўная вячэра ў замку, і там нам весела прайшоў дзень".

Пане Каханку - пазёр і бацька селядцоў

А вось як любіў "весяліцца" Караль Радзівіл або Пане Каханку, якога мемуарыст Кітовіч называў "трэцім п’яніцам" Рэчы Паспалітай і адзначаў, што князь "па натуры мала адрозніваўся ад вар’та, а п’яны зусім шалеў... Займаўся распустай, а таксама, выпіўшы, жорстка здзекваўся з розных прыдворных. Нечакана грукнуць ззаду кіем, у час піцця убіць келіх у рот, каб чалавек аж захлынуўся, наліць ззаду за каўнер віна таму, хто марудна п’е, моцна стукнуць галовамі ў час размовы – каб аж выскачылі на лбах гузы, выкідваць розныя фіглі з абразай для жаночага сораму – вось самая прыемная забава Радзівіла".

Вядомы і такі выпадак "сяброўскага" розыгрышу, калі  Пане Каханку пажартаваў з Паца, вялікага літоўскага пісара, свайго фаварыта і нязменнага ўдзельніка ўсіх оргій. Аднойчы Пац не сцярпеў грубіянцкіх здзекаў і прыгразіў Радзівілу дуэллю. Але Радзівіл, жадаючы застацца ў сяброўстве, але і адпомсціць сябру за выклік, зрабіў выгляд, што моцна раззлаваўся і загадаў схапіць Паца, закаваць у кайданы і кінуць у турму. Назаўтра пісара апранулі ў смяротную кашулю і вывелі на плошчу ў суправаджэнні ката і ксяндза. Сябры і сам Пац, прасілі міласці ў Радзівіла, але над галавой небаракі завісла сякера. Урэшце, калі Пац папрасіў хвіліну для споведзі, Радзівіл, насыціўшыся жартам, падскочыў да Паца з мілай усмешкай: "Вось бачыш, я цябе больш напалохаў, чым ты сваёй дуэллю".

"Спектакль" працягнуўся багатымі падарункамі Пацу, які так і заставаўся ў саване ў той вечар і скончыўся папойкай ў гонар гэтай задумы. Праз тры дні Пац памёр.

З асаблівым задавальненнем "жартаваў" князь з замежных гасцей: камедыянтаў, гувернёраў і нават паслоў. Мемуарыст Нямцэвіч узгадваў, што папскі нунцый Салузі быў напалоханы да смерці магчымасцю ехаць з Радзівілам на прагулку не ў звычайным экіпажы, а ў лёгкай павозцы на двух колах, запрэжанай шасцёркай мядзведзяў. Праўда і ў іншыя часы беларусы любілі дурыць іншаземцаў.

Гісторыкі сцвярджаюць, што Караль Радзівіл быў вялікім пазёрам з акторскімі здольнасцямі. Многія мемуарысты аднадушна сцвярджаюць, што ў яго было нешта ад блазана і параўноўваюць яго з шэкспіраўскім Фальстафам. Усё жыццё ў Нясвіжы таго часу  нагадвала аперэту ці буфанаду. Так перад выбарамі ён выязджаў на бочцы на рынак і, седзячы на ёй частаваў усіх віном, бічаваў сябе ў перадвелікодную пятніцу, наўмысна ставіў сябе ў анегдатычныя і скандальныя сітуацыі: катаўся летам на санках, запрэжаных мядзведзямі па дарозе, высыпанай соллю, конна ўязджаў на тэатральныя прадстаўленні.

А яшчэ любіў распавядаць пра сябе шляхце ўсялякія "глупствы". То ён нібы разбагацеў, служачы кухарчыкам у нейкай пані Лазоўскай, то нібы ў яго быў раман з сірэнай, ад якога ў Каспійскім моры з’явіліся селядцы. Адам Мальдзіс у эсэ "Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі" апавядае, што асабліва часта Пане Каханку паўтараў анекдот аб тым, як ён, удзельнічаючы ў штурме Гібралтара, скочыў на вал на адной палавіне каня, бо другую адарвала гарматным снарадам.

"Хіба не так было?" - пытаўся апавядальнік у сваіх прыдворных, Бароўскага або Валаковіча. "Не ведаю, - гучаў завучаны адказ,  - я гэтага ўжо не мог бачыць, бо яшчэ раней быў забіты". Усё гэта рабілася не толькі дзеля дасягнення асабістай папулярнасці сярод шляхты і замацавання ўлады але і адлюстроўвала густы той эпохі.

Вядома ж, такія баляванні і паводзіны магнацкай вярхушкі былі толькі моднай завядзёнкай у пэўны гістарычны час і для пэўных прадстаўнікоў рода Радзівілаў. Яны былі пашыраны толькі сярод найбольш заможных прадстаўнікоў шляхты са сваім поглядам на смешнае і не маглі замацавацца назаўсёды.

Чытайце таксама:

28
Тэги:
Радзівілы
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Півоні, архіўнае фота

Хмялее чмель, чмялее луг: 10 лепшых вершаў пра лета

13041
(абноўлена 11:33 30.05.2020)
Доўгачаканае лета на парозе - самы час планаваць адпачынак і натхняцца сакавітасцю прыроды. Sputnik зрабіў адмысловую падборку, каб любы жадаючы змог пачытаць вершы пра лета на беларускай мове і палепшыць настрой.

Лета цешыць сонейкам, ап'яняе духмяным водарам траў, аглушае птушыным гоманам. А тут раптам набягуць хмары, пальецца цёплы дождж, мільгане маланка, забурчыць недзе гром – так прыемна ўдыхаць свежае паветра пасля летняй навальніцы!

Вядома ж, такая прыгожая пара не магла застацца не апетай у вершах – шмат беларускіх паэтаў прысвяцілі лету свае творы. У іх каласіцца жыта, казуркі збіраюць нектар са стракатых кветак, паўнаводныя рэкі нясуць свае воды праз палі, блакіныя ад васількоў, а уначы над імі раскідваецца зорны небасхіл, па якому месяц плыве і хаваецца за лёгкія хмаркі.

Чытайце ў падборцы Sputnik, якія вершы пра лета пісалі знакамітыя беларускія пісьменнікі.

13041
Тэги:
вершы на беларускай мове, Лета
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове
По теме
Ад Купалы да Хадановіча: беларускія вершы для дзяцей
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне
Мемарыял у Хатыні

Адзін з шасці выратаваных жыхароў Хатыні памёр у Мінску

0
(абноўлена 09:45 31.05.2020)
Віктар Жалабковіч быў адным з пяці дзяцей, якім удалося ацалець пасля карнай аперацыі гітлераўцаў.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Віктар Жалабковіч, апошні з тых, хто выжыў пасля карнай аперацыі супраць жыхароў вёскі Хатынь у 1943 годзе, памёр у Мінску 24 мая, інфармацыю пра гэта Sputnik пацвердзілі супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

На сайце комплексу паказана, што Віктар Андрэевіч нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Хатынь. Аднак сам ён у інтэрв'ю газеце "Знамя юнацтва" ў 2015 годзе удакладніў, што яго дакументы згарэлі. Прыкладную ж дату нараджэння яму напісалі ў войску. Сам Жалабковіч яе не памятаў - на момант трагедыі ў Хатыні Жалабковічу было каля сямі гадоў.

Хатынь спалілі 22 сакавіка 1943 года. Пасля забойства партызанамі нямецкага афіцэра Ганса Вельке, з Лагойска ў вёску быў выкліканы спецбатальён. Гітлераўцы сагналі старых, дзяцей, жанчын і мужчын у хлеў на ўскраіне і падпалілі будынак.

"Мне было відаць праз шчыліну, як карнікі падносілі каністры з бензінам і аблівалі сцены, падкідвалі сена. Саламяная страха ўспыхнула імгненна. Усе загарэлася, затрашчала. Як жа ўсё крычалі! Словамі не перадаць. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Пад націскам дзесяткаў людзей дзверы не вытрымалі і ўпалі. Мы з мамай выскачылі з хлява і патрапілі пад шквал агню. Далёка сысці не атрымалася, упалі. Ад страху прыціснуўся да матчынага цела і адчуў рэзкі штуршок. Гэта была куля, якая забіла маму, а мяне черканула па плячы. Не памятаю, колькі праляжаў на зямлі. Калі падняўся, убачыў беларусаў, якія з'язджаюць карнікаў і паласу дамоў, якія дагаралі", - успамінаў Жалабковіч.

Пасля вайны ён трапіў у дзіцячы дом. А калі вырас, паступіў у рамеснае вучылішча, дзе адвучыўся на фармоўшчыка-ліцейніка. Затым адслужыў у войску, папрацаваў на станкабудаўнічым заводзе і паступіў на вячэрняе аддзяленне БПІ (цяпер БНТУ). Пасля заканчэння інстытута уладкаваўся ў канструктарскае бюро дакладнага машынабудавання.

Па дадзеных Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь", за ўсё з жыхароў спаленай вёскі ацалелі адзін дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей: Соф'я Яскевіч, Уладзімір Яскевіч, Віктар Жалабковіч, Аляксандр Жалабковіч, Антон Бараноўскі.

0
Тэги:
Мемарыяльны комплекс "Хатынь"