Мінскія гісторыйкі па-беларуску і па-нямецку ў аднім выданні

Беларуска-нямецкую версію “Мінскіх гісторыек” прэзентавалі ў Мінску

129
(абноўлена 14:36 26.01.2016)
Кот Бургамістр, які вельмі нагадваў музычнага крытыка Дзмітрыя Падбярэзскага, і лекар Гіндэнбург, падобны на аўтара кнігі, сталі вядоўцамі мерапрыемства.

МІНСК, 22 сту — Sputnik, Юлія Хвошч. Кніга Міхаіла Валодзіна пра гістрыю Мінска палюбілася беларускаму чытачу ўжо даўно, але толькі зараз яна выйшла ў перакладзе на родную мову. Беларуска-нямецкі варыянт прадставілі ў бібліятэцы імя Пушкіна.

Прэзентацыя паказала, што гісторыяй Мінска цікавіцца вялікая колькасць жыхароў сталіцы. Настолькі вялікая, што гэта прыемна здзівіла самаго аўтара кнігі. Але і сам Валодзін падыйшоў да сустрэчы адказна і крэатыўна — імпрэза праходзіла ў тэатралізаванай форме, вядоўцамі якой сталі Міхаіл Валодзін у ролі лекара Гіндэнбурга і Дзмітрый Падбярэзскі ў абліччы ката Бургамістра. Дарэчы, знакамітага музычнага крытыка было не цяжка пазнаць у новым выглядзе, які яму вельмі падышоў.

Кот Бургамістр і лекар Біндэнбург вядуць размову з гледачамі
© Sputnik
Кот Бургамістр і лекар Біндэнбург вядуць размову з гледачамі

Сваякі, сябры, журналісты, дзеячы культуры і мастацтва, а галоўнае, неабыякавыя да Мінска людзі, сапраўдныя, не па прапісцы, мінчукі занялі ўсе месцы ў зале, памяшканне было перапоўнена.

"Ніколі не ведаеш, будзе пуста, ці будзе густа. Нас сёння густа, я цалкам шчаслівы з гэтай прычыны. Давайце, я пералічу, чаму я яшчэ шчаслівы. Таму што не часта так атрымоўваецца, што кніга, якая выдана паўтары гады таму, другім сваім выданнем збірае такую колькасць такіх цудоўных твараў. Я шчаслівы, таму што гэтая кніга на беларускай мове. Мне падаецца, што беларуская мова сёння ў нейкім сэнсе — гэта нашая з вамі абарона. Мы, людзі з нармальнымі вачыма і нармальнымі ўсмешкамі, яшчэ ёсць у гэтым горадзе", — павітаўся аўтар "гісторыек" з гасцямі.

Прэзентацыя кнігі “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках”  Міхаіла Валодзіна ў бібліятэцы імя Пушкіна
© Sputnik
Прэзентацыя кнігі “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” Міхаіла Валодзіна ў бібліятэцы імя Пушкіна

Аўтар кнігі адразу папярэдзіў, што сёння яму хочацца паакцёрстваваць і пераапрануўся ў белы халат, прымерыў фанэндаскоп і пераўтварыўся ў доктара Гіндэнбурга. Валодзін адзначыў, што, нажаль, не размаўляе па-беларуску, таму суправаджаць яго ў падарожжы па прэзентацыі будзе кот Бургамістр, які размаўляе толькі на мове. "Адразу папярэджу, што сцэнара ў нас няма, бо Валодзя не ўмее пісаць наогул і сцэнары ў прыватнасці, таму будзем імправізаваць па ходу дзеяння. Дарэчы, як па-нямецку "Мяў" будзе?" — важна запытаўся Кот, схіліўшы ўвагу да таго, што ў выданне ўвашлі пераклады адразу на дзве мовы — беларускую і нямецкую.

Пасля вітання Валодзін выказаў словы шчырай падзякі ўсім, хто меў дачынне да выдання кнігі: кампаніі "Твоя столица", "Саюзу беларускіх пісьменнікаў", кампаніі "Будзьма" і іншым.

Прадстаўніца кампаніі Твоя столица Людміла Красоўская частуе Валодзіна мандарынамі
© Sputnik
Прадстаўніца кампаніі "Твоя столица" Людміла Красоўская частуе Валодзіна мандарынамі

Паколькі мерапрыемства было прысвечана кнізе і праходзіла ў бібліятэцы, то і першае слова было дадзена бібліятэкару, якая адзначыла, што за перакладам кнігі на англійскую мову звярталіся чытачы з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Еўропы.

Ну а далей да мікрафону падыходзілі тыя, хто працаваў над кнігай — мастакі, знаўцы мінскай гісторыі, перакладчыкі. Іх прадмовы перапыняліся жартамі Ката-шкодніка: "Скажыце, доктар, ці даслаў вам Гарвыканкам СМС з віншаваннямі з нагоды выхада кнігі?"

Перакладчыца мінскіх гісторыек звяртаецца з прамовай да гледачоў
© Sputnik
Перакладчыца "мінскіх гісторыек" звяртаецца з прамовай да гледачоў

"Праца над кнігай даставіла мне вялікае задавальненне, таму што час ад часу працуеш за грошы, час ад часу таму што трэба, а тут проста дзеля асалоды…Раптоўна ты пачынаеш глядзець на горад, які б, здавалася, ведаеш дасканала зусім іншымі вачыма. Гэтая кніга нагадвае пра тое, што наш Мінск варты таго, каб яго любіць і ставіцца да яго беражліва і з пяшчотай", — адзначыла перакладчыца Святлана.

"Кніга называецца "Наш стары добры Вавілон", але Вавілон — гэта шматмоўе. У мяне есць патаемная думка, што мы яе выдадзім яшчэ і на польскай мове, і на хіндзі ці іўрыце", — адзначыў аўтар кнігі.

Падчас імпрэзы Валодзін падыходзіў да гасцей, што мелі дачынне да выдання кнігі і "праслыхоўваў" іх, а Кот тым часам раздаваў чароўныя таблеткі. Казаў, што "Віскас".

Мастак Сяргей Стэльмашонак падчас прэзентацыі кнігі Наш стары добры Вавілон
© Sputnik
Мастак Сяргей Стэльмашонак падчас прэзентацыі кнігі "Наш стары добры Вавілон"

Слова бралі і мастакі. Да мікрафону выйшаў Сяргей Стэльмашонак, "які вельмі шмат часу змарнаваў нам сваім маляваннем". Ён адзначыў што новае выданне ўжо атрымала станоўчыя адзнакі ад Барыса Заборава і карыкатурыста Канстанціна Куксо. "Што ж тычыцца самаго працэсу, то мастакі, у адрозненні ад усіх астатніх творчых грамадзян, вельмі шчаслівыя, таму што ніяк не звязаны з літарай, яго разумеюць на любой мове", — сказаў Стэльмашонак.

"Кніга выйшла на тых мовах, якія я вельмі люблю, але якія, нажаль, не вельмі ведаю", — падкрэсліў Валодзін.

"Кнігу я прачытаў, мне было вельмі цікава. Не магу сказаць, што даведаўся пра нешта новае, але стаўленне да таго, што ўжо ведаў, змянілася", — выступіў з лаканічнай прамовай любімы мастак Валодзіна, "з тых, што жывуць у гэтай краіне" — акварэліст Зміцер Сурыновіч. Сам жа Валодзін адзначыў, што мы павінны ганарыцца тым, што з'яўляемся суседзямі з такімі мастакамі па часе і прасторы.

Мастак Дзмітрый Сурыновіч з прадмовай на прэзентацыі беларуска-нямецкага варыянту кнігі Міхаіла Валодзіна Наш стары добры Вавілон
© Sputnik
Мастак Дзмітрый Сурыновіч з прадмовай на прэзентацыі беларуска-нямецкага варыянту кнігі Міхаіла Валодзіна "Наш стары добры Вавілон"

Асобна варта адзначыць музычнае аздабленне прэзентацыі: падарожжа ў старажытны Мінск пад гукі чароўных гусляў у выкананні Алеся Чумакова, удзельніка гурта "Стары Ольса", ад якіх у бібліятэчнай зале стала яшчэ святлей, пранікненыя джазавыя імправізацыі і шчырае выканенне ад Пятра Клюева, ад спеваў якога большая частка гасцей не здолела стрымаць слез, выступленне Зміцера Вайцюшкевіча.

Алесь Чумакоў на прэзентацыі кнігі Наш стары добры Вавілон
© Sputnik
Алесь Чумакоў на прэзентацыі кнігі "Наш стары добры Вавілон"

"Адкуль у чалавека ў наш час столькі аптымізму? Ён, мабыць, курс даляра не ведае… Я слухаў і не мог стрымаць усмешку. Гэта нейкі зусім іншы свет", — пракаментаваў Валодзін выступленне Чумакова.

Былі на мерапрыемстве і вершы — фатомастак Рыгор Ліхтаровіч, чые выяўленчыя творы таксама можна знайсці ў кнізе, зрабіў выдатны пераклад песні ў адной з гісторыек.

Міхаіл Валодзін і Рыгор Ліхтаровіч
Міхаіл Валодзін і Рыгор Ліхтаровіч

Аўтар кнігі адзначыў, што тыя, хто наведаў імпрэзу, стануць першымі ўладарамі кнігі "Наш Вавілон" у беларуска-нямецкай версіі і паабяцаў падпісаць яе ўсім за раялем, які стаяў у зале. Дарэчы, у мерапрыемстве быў антракт, падчас якога ў фае можна было набыць запаветную кніжачку. Усяго за 250 тыс. рублеў.

Такім чынам тры каралі мастацтва — музыка, пісьмо і жывапіс спалучыліся разам, каб падараваць Мінчукам (менавіта з вялікай літары) сапраўднае свята. Мерапрыемства цягнулася больш за тры гадзіны. Абяцалі, што ў хуткім часе пераклад з'явіцца ў кнігарнях Мінска.

129
Тэги:
Мастацкая літаратура, Літаратура, Культурнае развіццё, жывапіс, Музыка, Міхаіл Валодзін, Дзмітрый Падбярэзскі, Беларусь
Тэмы:
Імпрэзы і прэзентацыі (15)
Памёр вядомы беларускі мастак і дзеяч культуры Эдуард Агуновіч

Памёр вядомы беларускі мастак і дзеяч культуры Эдуард Агуновіч

4
(абноўлена 10:31 24.09.2020)
Член Беларускага саюза мастакоў памёр на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, дызайнер і заслужаны дзеяч культуры Беларусі Эдуард Агуновіч, пра гэта паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.

Мастак, член секцыі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў памёр 23 верасня на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы. "Беларускі саюз мастакоў шчыра дзеліцца смуткам, які напаткаў сям'ю мастака, і прыносіць самыя глыбокія спачуванні сем'ям, сябрам і блізкім", - гаворыцца ў паведамленні пра смерць Агуновіча.

Развітанне з Эдуардам Агуновіч пройдзе 24 верасня з 14:00 да 15:00 ў рытуальнай зале Мінскай абласной клінічнай бальніцы па aдресу: аграгарадок Лясны, 1 (адразу за Бараўлянах). Пры гэтым пахаваны мастак будзе Эдуард Агуновіч будзе ў сябе на малой радзіме ў Рэчыцы.

Эдуард Агуновіч нарадзіўся ў 1938 годзе ў Рэчыцы. У 1959 годзе скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча, у 1966 - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, яго дыпломнай працай сталі ілюстрацыі да народнай паэме "Тарас на Парнасе". З таго моманту мастак актыўна тварыў і ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставах.

Ён шмат працаваў у кніжнай і станковай графіцы: ілюстраваў паэму "Сымон-музыка" Якуба Коласа, паэму "Прыгоды дзеда Міхеда" Антоля Астрэйкі, афармляў раманы Івана Шамякіна і многія іншыя кнігі.

Агуновіч таксама займаўся афармленнем музейных экспазіцый рознага ўзроўню і профілю. Сярод яго работ - Дом-музей Першага з'езда РСДРП у Мінску, Музей Фелікса Дзяржынскага, Музей Савецка-Польскай садружнасці ў вёсцы Леніна Горкаўскага раёна. Таксама мастак удзельнічаў у размяшчэнні экспазіцыі музея Янкі Купалы ў Мінску і яго філіялах, літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Усё жыццё Эдуард Агуновіч падтрымліваў цесную сувязь з роднай Рэчыцай. У 1995 годзе там па яго праекце была пабудавана капліца святой Еўфрасінні Полацкай, якая стала візітнай карткай горада.

4
Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

85
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

85
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Галоўны рэдактар аналітычнага часопіса Геоэнергетика.ru Барыс Марцінкевіч

Эксперт: Беларусь атрымае газ па расійскіх коштах пры адной умове

0
(абноўлена 17:09 24.09.2020)
Пераход на фарміраванне цэн на прыродны газ па еўрапейскай схеме на спотавым рынку для беларускага боку можа быць звязаны з рызыкай не атрымаць энергарэсурсы ў выпадку адсутнасці перадаплаты паставак.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Беларусь можа атрымаць блакітнае паліва па цэнах для Смаленскай вобласці, заявіў у эфіры тэлемоста ў МПЦ Sputnik рэдактар аналітычнага анлайн-часопіса "Геоэнергетика.ru" Барыс Марцінкевіч.

Адказваючы на пытанне, пры якіх умовах беларускі бок можа разлічваць на расійскі газ па кошце як для Смаленскай вобласці, эксперт сказаў, што "адказ на гэтае пытанне ўжо неаднаразова давала кіраўніцтва Расіі".

"У любым выпадку, калі ўзнікне, нарэшце, гарманізацыя падатковага заканадаўства ўнутры Саюзнай дзяржавы, то можна казаць аб зніжэнні цэн для Беларусі да ўзроўня, які маецца цяпер на тэрыторыі Смаленскай вобласці", - сказаў ён.

Па словах Барыса Марцінкевіча, перашкодай для ўвасаблення ў жыццё гэтага рашэння стала адсутнасць жадання ў беларускага боку выконваць дарожную карту па інтэграцыі ў сферы энергетыкі напрыканцы мінулага года.

"Цяпер у жыцці Беларусі наступіў іншы этап. Пасля візіту Лукашэнкі ў Сочы, дзе прайшлі перамовы з Пуціным, гаворка зноў зайшла аб неабходнасці выконваць гэтыя 32 дарожныя карты, якія патрэбныя для рэалізацыі саюзнай дамовы. Яна была падпісана ў мінулым стагоддзі, настаў час напоўніць яе новымі сэнсамі", - нагадаў расійскі аналітык.

У адказе на пытанне, а ці можа Мінск перайсці на спотавыя закупкі газу, ён падкрэсліў, што калі Беларусь хоча рызыкаваць гэтак жа, як Еўропа, і пераходзіць на спотавы гандаль, тады трэба разбірацца, як выглядаюць еўрапейскія правілы гандлю газам на біржы.

"Там няма такога паняцця, як адкладзены плацёж. Калі зараз вядуцца перамовы аб даванні новага міждзяржаўнага крэдыту Расіі для Беларусі і асноўная яго частка будзе накіравана на ліквідацыю запазычанасці перад Газпрамам, то ў рэжыме спотавага гандлю такая сітуацыя немагчымая", - канстатаваў Барыс Марцінкевіч.

Справа ў тым, што без ажыццяўлення плацяжу за газ ніхто не пастаўляе блакітнае паліва. У выпадку, калі няма грошай на закупку газу, ён проста не ідзе.

"Ці спадабаецца Беларусі такі рэжым? Ці спадабаецца гэта спажыўцам у Беларусі, як прамысловым, так і фізічным? Мне здаецца, што не", - упэўнены расійскі эксперт.

Нагадаем, у сярэдзіне верасня пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і міністр энергетыкі рэспублікі Віктар Карнкевіч абмеркавалі з кіраўніком "Газпрама" Аляксеем Мілерам пытанні далейшага супрацоўніцтва.

Кантракты паміж ПАТ "Газпрам" і ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку па тэрыторыі рэспублікі сапраўдныя да канца 2020 года. У лютым гэтага года "Газпрам" і ўрад Беларусі падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу. Кошт адной тысячы кубамэтраў газу для Беларусі на 2020 год была вызначана ў памеры 127 долараў.

0
Тэги:
Расія, Беларусь, газ, Эканоміка