Каляды на Беларусі

Гістфак БДУ адновіць абрад “Варваркі”

58
(абноўлена 14:57 26.01.2016)
“Варваркі” лічацца унікальнай з’явай, паколькі захаваліся толькі ў Віцебскай вобласці.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Факультэт плануе ўключыць абрад у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, паведаміла Sputnik прэс-служба БДУ.

Зараз абрад сустракаецца ў вёсцы Шунеўцы Глыбоцкага раёна. Раней ён быў характэрны для ўсёй этнічнай тэрыторыі Беларусі. Праводзіцца абрад з мэтай прадухілення якой-небудзь агульнай бяды, якая пагражае ўсёй вёсцы. Людзі з яго дапамогай змагаліся з эпідэміяй, пажарамі, неўраджаямі, градам, засухай, а ў 40-я гады мінулага стагоддзя і вайной.

"Навукоўцы да нядаўняга часу лічылі, што апошні раз абрад актыўна практыкавалі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і на сённяшні дзень ён знік. Аднак высветлілася, што абрад захаваўся і актыўна практыкуецца ў Глыбоцкім раёне", — тлумачыць малады навуковец Дзяніс Філіпчык.

Галоўная сіла абраду заключалася ў аб'яднанні людзей. Вяскоўцы, якія жадалі перамагчы бяду, збіраліся ў самым вялікім доме, прыносілі з сабой усё неабходнае для ткацтва і пачыналі працу па вырабе намёткі — вялікага адрэзу тканіны. Галоўнае — вырабіць палатно за пэўны перыяд (дзень, ноч, суткі). На поўначы Віцебшчыны гэта палатно часцей называлася "намёткі".

Вырабленае сумесна за кароткі перыяд палатно абносілі вакол вёскі, пад ім праходзілі людзі, праганялі жывёлы і пасля гэтага яго прыносілі ў ахвяру вышэйшай сілам (праз спальванне, завязванне на дрэве), ці ў больш позні час — царквы або касцёла.

У цяперашні час праца па ўключэнні ў Дзяржаўны спіс двух нематэрыяльных элементаў нацыянальнай культуры знаходзіцца на стадыі навуковага даследавання. Збіраецца матэрыял для архіва і яго рэгістрацыі ў Акадэміі навук Беларусі.

Плануецца ў бліжэйшы час арганізацыя экспедыцыі ў рэгіён з мэтай вывучэння і фіксацыі абраду з удзелам спецыялістаў НАН Беларусі і Інстытута культуры Беларусі. Глыбоччына — унікальны рэгіён, дзе пад аховай дзяржавы сёння знаходзяцца чатыры элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Акрамя абраду "Варваркі" БДУ плануе ўнесці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў яшчэ адзін нематэрыяльны элемент нацыянальнай культуры — бульбяную страву "Капыткі", якая таксама папулярна толькі ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.

58
Тэги:
Нацыянальная культура, Культурнае развіццё, Культура, Гісторыя, Гістарычны факультэт БДУ, БДУ, Беларусь
Лепшыя дакументальныя фільмы краін СНД выберуць на фестывалі Еўразія.DOC

Лепшыя дакументальныя фільмы краін СНД выберуць на фестывалі "Еўразія.DOC"

11
(абноўлена 18:07 28.09.2020)
Чаму дакументальныя фільмы часцей здымаюць пра рэвалюцыі і чаму можа навучыць сёння Вялікая Айчынная вайна.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Лепшыя дакументальныя фільмы краін СНД рыхтуюцца выбраць на фестывалі "Еўразія.DOC".

Анлайн-прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў адкрыцця пятага Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" прайшла ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце тэлемосту Мінск - Смаленск - Ерэван.

Пераможцамі стануць шэсць карцін, якія выберуць з 152 пададзеных заявак. Галоўнай тэмай фестывалю стала Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Аднак, на думку арганізатараў, яна пераклікаецца з тымі падзеямі, якія адбываюцца ў свеце сёння.

У склад судзейскай камісіі заяўлены старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька. Ён адзначыў, што цяпер самы час пераасэнсаваць, з якога "матэрыялу" былі зробленыя былыя героі.

"Тэма вайны, як ніколі, на 75-гадовым рубяжы стала раптам найактуальнай. Мы знаходзімся на грані вайны і мы пераасэнсоўваем тую вайну. І нам вельмі трэба разумець, з якога "матэрыялу" былі зроблены тыя героі, як яны думалі, чаму яны ахвяравалі. Любы час патрабуе ахвяр. Часам, камфортным трэба ахвяраваць, утульнасцю, а часам, аказваецца, жыццём", - сказаў Генадзь Давыдзька.

Крыху пра аўтараў

Тэма вайны, так ужо атрымалася, часта адлюстравана на фестывалі "Еўразія.DOC". У першы год існавання ключавой яго тэмай сталі каляровыя рэвалюцыі. У гэты раз - Вялікая Айчынная вайна.

Свет не стаіць на месцы, ён заўсёды развіваецца, таму фестываль заўсёды застаецца актуальным, растлумачылі арганізатары.

Свет развіваецца праз канфлікты, а дакументалісты ніколі не будуць здымаць спакойнае кіно. Такое меркаванне выказаў дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ імя Ламаносава Віталь Траццякоў.

"Светлае, ціхае і спакойнае жыццё, палітычна якая пазначаецца як стабільнасць (такая гісторыя чалавецтва) - гэта кароткія прамежкі паміж канфліктамі. Кожны асобны чалавек імкнуцца да лепшага, жадае лепшага для сваёй асабістай жыцця. Але кінадакументалістам ня трэба спакой, яны не распавядаюць аб шчаслівых сем'ях , аб шчаслівых днях, як правіла", - растлумачыў ён.

Праўда жыцця

За пяць гадоў фестываль прайшоў няпросты шлях, яго аўтары і арганізатары пераадолелі нямала складанасцяў. Але ён па-ранейшаму паказвае жыццё.

"Чалавек, грамадства, актуальныя праблемы - гэта ўсё стала тэмамі для фільмаў нашага фестывалю. Асабліва гісторыі чалавечых адносін і сам чалавек стаіць асобным блокам", - перакананы праграмны дырэктар фестывалю "Еўразія.DOC", прэзідэнт прадзюсарскага цэнтра "Студыя Трэці Рым" Валерый Шахаўцоў.

Пераможцаў фестывалю назавуць ўжо 2 кастрычніка. У лік фіналістаў увайшлі аўтары з Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, а таксама Сербіі і Латвіі.

Поўную версію прэс-канферэнцыі глядзіце ў нашым відэа.

11
Тэги:
Мінск, Еўразія.doc
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

329
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

329
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон

Макрон абмеркаваў з прэзідэнтам Літвы сітуацыю ў Беларусі

0
(абноўлена 09:36 29.09.2020)
Французскі лідар выступіў за найхутчэйшае ўвядзенне санкцый супраць Мінска, а таксама пасярэдніцтва АБСЭ.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Францыя не прызнае перавыбранне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі, заявіў францускі лідар Эмануэль Макрон.

Французскі лідэр у панядзелак наведаў з афіцыйным візітам Літву.

"Мы не прызнаем абранне Лукашэнкі, таму мы не прызнаем яго статус абранага прэзідэнта", - сказаў Макрон на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы ў Вільнюсе.

Прэзідэнт Францыі выступіў за найхутчэйшае ўвядзенне санкцый супраць афіцыйнага Мінска, а таксама за аднаўленне пасярэдніцтва АБСЭ для ўрэгулявання сітуацыі ў рэспубліцы.

"Я хацеў бы, каб як мага хутчэй мы маглі прыняць неабходныя санкцыі. Але таксама аднавіць неабходнае пасярэдніцтва", - сказаў Макрон на прэс-канферэнцыі.

Францыя прапанавала, каб гэта пасярэдніцтва ажыццяўляла АБСЕ, нагадаў французскі прэзідэнт. "Францыя зробіць усё, каб гэта пасярэдніцтва адбылося і прасоўвалася", - адзначыў ён.

Чакаецца, што ў аўторак, 29 верасня, Макрон сустрэнецца з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай для абмеркавання беларускага крызісу.

Неабходны дыялог з Расіяй

Макрон на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе таксама заявіў аб неабходнасці весці працу і дыялог з Расіяй.

"Калі мы хочам пабудаваць трывалы мір на еўрапейскім кантыненце, трэба працаваць з Расіяй, таму што нас звязваюць гісторыя і геаграфія", - сказаў Макрон.

Паводле яго слоў, часам гэта горшыя моманты гісторыі. "Але мы не можам рабіць выгляд, што Еўропа - востраў, далёкі ад Расіі... Гэта суседства заклікае да стратэгічнай работы для пабудовы архітэктуры бяспекі", - падкрэсліў прэзідэнт Францыі.

Ён запэўніў, што Францыя вядзе дыялог з Расіяй "з усёй павагай да еўрапейскіх партнёраў, у прыватнасці да Літвы". "Мы яго вядзем абсалютна празрыста", - дадаў французскі лідар.

Раней прэзідэнт Францыі назваў тое, што адбываецца ў Беларусі крызісам аўтарытарнай улады і заявіў, што Аляксандр Лукашэнка павінен сысці з пасады прэзідэнта краіны. У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што Макрон павінен быў сысці ў адстаўку яшчэ два гады таму - пасля пачатку пратэстаў "жоўтых камізэлек".

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка. Па дадзеных ЦВК, ён набраў 80,1% галасоў. У першыя дні пратэсты душыліся сілавікамі. Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні больш за 6,7 тысячы чалавек былі затрыманыя. Як паведамляла тады МУС рэспублікі, у ходзе беспарадкаў пацярпелі сотні чалавек, сярод іх звыш 130 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Улады афіцыйна пацвердзілі гібель трох пратэстоўцаў.

0
Тэги:
Беларусь, Францыя