Бульба ў космасе

Фота бульбы прадалі за 1 млн еўра

90
(абноўлена 15:22 26.01.2016)
Такі высокі кошт абумоўлены больш імем фатографа, якому належыць здымак, а не высокамастацкім стылем выканання.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Здымак зрабіў адзін з самых высокааплатных фатографаў у свеце Кевін Абаш, паведамляе Business Insider.

Кевін Абаш — адзін з самых высокааплатных фатографаў у свеце. Ён спецыялізуецца на партрэтах вядомых IT-дзеячаў і зорак шоу-бізнесу. У партфоліо майстры ёсць усе больш-менш вядомыя бізнесмены Сіліконавай даліны, у тым ліку кіраўнікі Google, Facebook і Twitter.

Адметнай асаблівасцю работ Кевіна Абаша стаў чорны фон фатаграфій. Звычайна за партрэт якой-небудзь знакамітасці фатограф просіць $ 150-500 тысяч. Аднак фота бульбы па кошце не ідзе і ў параўнанне з якімі-небудзь зоркамі.

90
Тэги:
Сучаснае мастацтва, Выяўленчае мастацтва, Мастацтва, Фатаграфія, Увесь свет
Капліца ў палацы Радзівілаў у Нясвіжы

Пояс Пане Каханку і шаблю Радзівіла Рыбанькі пакажуць у Нясвіжы ў жніўні

2
(абноўлена 13:04 14.07.2020)
Старадаўнія прадметы стануць часткай выставы пахавальнай культуры роду Радзівілаў. У яе таксама ўвойдуць адзенне і ўзнагароды іншых знакамітых князёў.

МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Выстава, прысвечаная пахавальнай культуры Радзівілаў, адкрыецца ў памяшканнях побач з палацавай капліцай 1 жніўня. Пра гэта Sputnik расказала першы намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Наталля Жарко.

Пад касцёлам Божага цела ў Нясвіжы размяшчаецца ўнікальная для Усходняй Еўропы пахавальня адной сям'і. У крыпце знаходзіцца 70 саркафагаў з парэшткамі роду Радзівілаў, самаму старому пахаванню больш за 400 гадоў.
Пахавальную культуру князёў неаднаразова спрабавалі вывучыць спецыялісты з розных краін. Так ў 2016-м і 2017-м годзе Нясвіж некалькі разоў наведвалі літоўскія навукоўцы, якія ўзламалі шэраг трунаў і правялі антрапалагічныя даследаванні парэшткаў. У саркафагах таксама выявілі каштоўныя для гісторыі рэчы: адзенне, узнагароды, зброя, прадметы рэлігійнага культу. Найбольш значныя з іх вырашылі пакінуць у фондах музея-запаведніка "Нясвіж" для далейшай рэстаўрацыі і экспанавання.

Першапачаткова выставу пахавальнай культуры князёў планавалі адкрыць у чэрвені гэтага года, аднак, па словах Наталлі Жарко, узніклі тэхнічныя пытанні, таму дату перанеслі на жнівень.

"Найбольш важнымі сярод прадметаў экспазіцыі з'яўляюцца фрагменты шаблі "карабела" (XVII-XVIII стагоддзе), знойдзенай у саркафагу вялікага гетмана Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, і Слуцкага пояса (XVIII стагоддзя) з пахавання Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку. У Беларусі захавалася ўсяго паўтара дзясятка паясоў падобнага тыпу", - удакладніла першы намеснік дырэктара музея-запаведніка.

Асноўная экспазіцыя размесціцца ў прытворы палацавай капліцы. Галоўным яе элементам стане гравюра Castrum doloris (у перакладзе з латыні "замак болю" - Sputnik). На ёй намаляваны пахавальны намёт, зробленыя да пахавання Ганны Сангушкі Радзівіл. Цырымонія развітання з гэтай княгіняй доўжылася цэлы год, перш у Міры, дзе яна памерла, потым у замку ў Бяла-Падлясцы, і затым ужо ў Нясвіжы.

Дарэчы, цяпер у музеі нешматлюдна - колькасць наведвальнікаў падчас пандэміі каронавіруса зменшылася у шэсць разоў, - таму даведацца пра традыцыі пахавання старажытнага роду і паглядзець на рэчы знакамітых князёў, хутчэй за ўсё, можна будзе ў цішыні і спакоі.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Радзівілы, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Чырвоны касцёл у Мінску

Каталікі просяць прэзідэнта аддаць ім ва ўласнасць Чырвоны касцёл

18
(абноўлена 16:08 13.07.2020)
У самага вядомага мінскага касцёла утварыўся доўг перад гарадскімі службамі ў памеры больш за 65 тысяч долараў.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Мінскія каталікі пачалі збіраць подпісы ў падтрымку звароту да кіраўніка дзяржавы з просьбай, каб ва ўласнасць парафіі перадалі будынак касцёла св. Сымона і Алены.

Гэта культавы будынак вядома больш як Чырвоны Касцёл і з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай сталіцы. Пра тое, што ў парафіі паўсталі праблемы з аплатай падаткаў, адзін са святароў заявіў падчас нядзельнай пропаведзі ў касцёле.

"Мы зноў звяртаемся, ужо вышэй - да самага яго, прэзідэнта нашага, каб ён у рэшце рэшт аддаў нам тое, што належыць нам. Касцёл ніколі не належаў дзяржаве, у нас ёсць падзел царквы і дзяржавы", - заявіў ксёндз Станіслаў Станеўскі падчас пропаведзі, якая трансліравалася ў рэжыме анлайн (з-за пандэміі частка беларускіх касцёлаў праводзіць стрымы набажэнстваў і казанняў - Sputnik).

Святар патлумачыў, што горад выставіў касцёлу рахунак у памеры 156 тысяч рублёў за амартызацыю касцёла і падаткі за карыстанне зямлёй, г.зн. 13 тысяч рублёў у месяц. Ксёндз лічыць гэтую суму непад'ёмнай для касцёла, у сувязі з гэтым і збіраюцца подпісы пад зваротам аб перадачы культавага будынка вернікам.

Чырвоны касцёл знаходзіцца на балансе КУП "Мінская спадчына", рашэнне аб перадачы будынка ў ўласнасць Мінска было прынята Мінгарвыканкамам у 2013 годзе. У "Мінскай спадчыне" сітуацыю з абавязкам Чырвонага касцёла каментаваць катэгарычна адмовіліся.

"Пішыце запыт", - так адказалі Sputnik у прыёмнай кіраўніка дадзенага камунальнага прадпрыемства.

У сваю чаргу настаяцель касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк таксама адмовіўся ад каментароў.

"Мы збіраем дакументы ў міністэрства, праз некалькі дзён можна будзе нешта сказаць", - так адказаў ён Sputnik на просьбу пракаментаваць сітуацыю.

Касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) - найбольш вядомы каталіцкі храм Мінска, пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя на сродкі мінскага двараніна Эдварда Вайніловіча. Гэта помнік архітэктуры, ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

18
Тэги:
Чырвоны касцёл, Каталікі
Сцягі з сімволікай Еўрасаюза

ЕС асудзіў адмову зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

0
(абноўлена 17:30 14.07.2020)
Выключэнне кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць для беларускага народа выказваць сваю волю, а таксама падрывае агульную дэмакратычнасць выбараў, лічаць у ЕС.

МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Адмова зарэгістраваць кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі абмяжоўвае волевыяўленне і падрывае дэмакратычнасьць выбарчага працэсу, гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозэпа Барэля.

Цэнтрвыбаркам у аўторак адмовіў Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Падставай для такога рашэння стаў ліст КДК у адрас ЦВК, дзе прыведзены атрыманыя ў ходзе следства па "справе Белгазпрамбанка" дадзеныя аб фінансавых махінацыях Бабарыки і наяўнасці ў яго незаконнага даходу. Аргументам супраць рэгістрацыі ў ЦВК назвалі і тое, што некаторыя сябры ініцыятыўнай групы палітыка, якія з'яўляюцца супрацоўнікамі банка, маглі карыстацца службовымі рэсурсамі, што можа быць расцэнена як замежнае фінансаванне кампаніі.

Таксама ў рэгістрацыі было адмоўлена экс-кіраўніку ПВТ Валерыю Цапкалу: у ЦВК нагадалі, што ў яго падтрымку ўлічваецца менш за 100 тысячаў подпісаў ( "з-за высокай колькасці несапраўдных подпісаў"), акрамя таго ў яго знайшлі неадпаведнасць у дэкларацыі яго жонкі - Веранікі.

"Выключэнне кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць для беларускага народа выказваць сваю волю, а таксама падрывае агульную дэмакратычнасць выбараў. Адмовіўшы ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу, беларускія ўлады не змаглі забяспечыць значную палітычную канкурэнцыю", - сказана ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС.

У ЕС дадалі таксама, што разлічваюць, на тое, што Беларусь "будзе паважаць права грамадзян на свабоду волевыяўлення і мірныя сходы ў тыдні, якия папярэднічаюць выбарам".

Нагадаем, раней МЗС заявіў, што Беларусь з'яўляецца суверэннай краінай і як іншыя незалежныя дзяржавы праводзіць выбарчыя кампаніі для сябе.

"Беларусь, напэўна, пакуль яшчэ не краіна ідэальнай дэмакратыі, але вось ужо сапраўды шмат гадоў суверэнная дзяржава. Таму для нас вельмі дзіўна, калі прадстаўнік Еўрапейскага саюза, пастаянна дэкларуе падтрымку нашай незалежнасці, пачынае раптам выступаць у ролі вонкавага кіраўніка, вызначаць вінаватых і невінаватых і дыктаваць, што і як трэба рабіць "кіраўніцтву Беларусі", а таксама пагражаць санкцыямі", - заявіў раней афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, Беларусь адкрыта для для раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з еўрапейскімі партнёрамі. Але трываць ціск на выбарчую, судовую і праваахоўную сістэмы афіцыйны Мінск не мае намеру.

0
Тэги:
Выбары, Еўрасаюз, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020