Музей-заповедник Херсонес Таврический

У Севастопалі 40 будынкаў атрымалі статус федэральнага значэння

20
Такі статус дасць магчымасць стварыць прававыя ўмовы для захавання, выкарыстання, папулярызацыі і дзяржаўнай аховы культурнай спадчыны, лічаць у расійскім урадзе.

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб аднясенні 40 аб'ектаў культурнай спадчыны, размешчаных у Севастопалі, да аб'ектаў культурнай спадчыны федэральнага значэння. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце ўрада ў нядзелю.

"Мінкультуры даручана ўключыць гэтыя аб'екты ў адзіны дзяржаўны рэестр аб'ектаў культурнай спадчыны (помнікаў гісторыі і культуры) народаў Расіі", — гаворыцца ў тлумачальнай даведцы да дакумента.

Акрамя таго, вызначаны пааб'ектны склад аб'ектаў культурнай спадчыны федэральнага значэння "Старажытны горад Херсонес Таўрычны", "Руіны крэпасці" і "Крэпасць Каламіта".

Адзначаецца, што прынятыя рашэнні дазволяць стварыць прававыя ўмовы для захавання, выкарыстання, папулярызацыі і дзяржаўнай аховы аб'ектаў культурнай спадчыны Севастопаля ў адпаведнасці з Федэральным законам "Аб аб'ектах культурнай спадчыны (помніках гісторыі і культуры) народаў Расійскай Федэрацыі".

20
Тэги:
Гісторыя, Культура, Законатворчасць, Дзмітрый Мядзведзеў, Расія
Гасцёўня ў мінскім музей Янкі Купалы

Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы

540
(абноўлена 12:17 07.07.2020)
Чым частавалі сяброў і сваякоў у купалаўскім доме і навошта ў сенцах іх чакала нямецкая аўчарка, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Адной з любімых простых страў класіка беларускай літаратуры былі крышаны — так называлі бульбяны суп са шкваркамі. Сябры пісьменніка ўзгадваюць, што маці "крышыла крышаны", седзячы на парозе мінскага дома, куды сын перавёз яе, ратуючы ад раскулачвання.

Любіў піць квас прама з дзежкі

Многія сучаснікі лічылі Купалу гурманам, але на самой справе класік беларускай літаратуры не любіў вылучацца сярод астатніх. Напрыклад, сяляне, якія жылі ў мястэчку Ляўкі Аршанскага раёна (зараз там знаходзіцца аднаіменны мемарыяльны запаведнік, а раней было лецішча — Sputnik), узгадвалі, што аднойчы пасля працы на ўчастку паэту паднеслі кіслы бярозавы квас у крышталёвым графіне. Ён адмовіўся ад пачастунку, які вельмі любіў, і сам адправіўся ў студню, прыгаворваючы: "Люблю піць квас прама з дзежкі ".

Макет лецішча Купалы ў Ляўках
© Sputnik / Виктор Толочко
Макет лецішча Купалы ў Ляўках

Купалу хацелася быць бліжэй да народа, таму ён заўсёды запрашаў за стол усіх сялян, што дапамагалі яму ці проста працавалі побач з домам.

Самастойна літаратар хадзіў на кірмаш: не даручаў гэту справу ні жонцы, ні слугам. Яшчэ ў дзяцінстве ён напаткаў там бабулю-прадаўшчыцу зёлак, якой пасля прысвяціў адзін з вершаў.

"Сапраўдны" рыбак

Шмат часу Купала праводзіў на прыродзе — любіў паляванне, у тым ліку і "ціхае", і рыбалку. Ляснік Шыманскі ўспамінаў, што часцей за ўсё на паляванні паэт страляў трусоў, мяса якіх вельмі любіў есці з падлівай.

"Успамінаю дзядзьку Янку — вельмі любіў ён пагрызі заячую лапку ", — казаў ляснік.

Купала як прафесійны рыбак лавіў рыбу без вудаў ці рагулек, а з дапамогай спецыяльных шнуроў ці закідушак. У якасці жыўца выкарыстоўваў маленькіх яшчарак — верацяніцаў. Улоў не заўсёды быў удалым, таму, вяртаючыся дадому, ён мог набыць на кірмашы свежай рыбы. Жонка Уладзіслава Францаўна заўсёды заўважала падман, але ніколі не падавала віду.

Вясельны здымак
© Sputnik / Виктор Толочко
Вясельны здымак

У Мінску разам з Купалам на рыбалку хадзілі і іншыя пісьменнікі: рыбачылі звычайна ў пасёлку Ждановічы на Свіслачы. Абавязковым патрабаваннем для гэтага мерапрыемства былі аловак і лісток паперкі. Купала не разумеў, як сапраўдны паэт ці пісьменнік можа ісці на прыроду без гэтых прыладаў — у галаве могуць з'явіцца нейкія цікавыя думкі ці нават радкі, а запісаць іх будзе няма куды.

На варце гасціннасці — Рэкс

Купалаўскі дом славіўся на ўсю сталіцу як адзін з самых гасцінных. Многія беларускія аўтары не аднойчы ўспаміналі застоллі і казалі, што "гэта немагчыма апісаць словамі".

Пісьменнік Іларыён Барашка ўзгадваў, што як толькі з'яўляўся госць, яго настойліва ўсаджвалі за стол і абавязкова частавалі вяндлінкай. Па ўспамінах іншых наведвальнікаў, нават у небагатыя часы Купала частаваў дранікамі, блінамі з мачанкай, вэнджанымі кілбаскамі, падсушанымі сырамі, яечняй са скваркамі і гарачай бульба. Яго маці і сёстры некаторы час жылі на вёсцы, таму многія прадукты траплялі на стол прама з грады.

Пасадзіць госця за стол было цэлым абрадам. Паэт абавязкова даставаў бутэлечку шампанскага, бо з'яўленне сяброў і сваякоў у хаце лічылася сапраўдным святам.

Фотапартрэт Янкі Купалы
© Sputnik / Виктор Толочко
Фотапартрэт Янкі Купалы

На стражы гасціннасці ў мінскім доме Янкі Купалі заўсёды знаходзіўся сабака — нямецкая аўчарка Рэкс. Ён пільнаваў у сенцах, і калі хто-небудзь з гасцей спрабаваў непрыкметна сыйсці з-за стала і адправіцца па сваіх справах, сабака пачынаў брахаць на ўсю хату.

Гаспадар лавіў уцекача са словамі: "Куды сабраўся, паночку? Ты так мне гасцей да пары параспускаешь. Талеркі яшчэ стаяць на стале, вось і ты вяртайся".

Пісьменнік Міхась Лынькоў пісаў, што сапраўднае беларускае хлебасольства гаспадароў купалаўскага дома ледзь не ўвайшло ў прымаўку.

Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка

Кармілі тут і бедных студэнтаў. У 1909-1913 гадах Купала быў у ліку студэнтаў, якія наведвалі ў Санкт-Пецярбургу так званыя суботнікі прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы — яго называлі патрыярхам беларускага адраджэння. Купала добра памятаў галодныя студэнцкія часы і пачастункі на суботніках, таму і арганізаваў такую ж гасцёўню ў сваім мінскім доме.

Дарэчы, менавіты гэтыя сустрэчы ўвайшлі ў спіс абвінавачванняў у адрас Купалы падчас рэпрэсій.

540
Тэги:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Янка Купала, Беларусь
Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы
По теме
Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу
З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву
Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Brutto выпусцілі кліп на верш Янкі Купалы
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

919
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

919
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле

"Гэты вірус ударыў па мазгах": Жвалеўскі распавёў, як перахварэў на COVID-19

0
(абноўлена 09:16 10.07.2020)
Ні чытаць, ні думаць не мог, было вельмі складана на чымсьці сфакусавацца, стамляльнасць была падвышанай і ўвесь час хацелася спаць, кажа пра трохтыднёвую хваробу пісьменнік Андрэй Жвалеўскі і разважае пра тое, чаго не варта рабіць падчас пандэміі.

Спачатку была высокая тэмпература, думаў - тыповая ВРВІ, праз два дні ўсё ж пайшоў да ўрача, там паслухалі, адразу зрабілі мазок, і ён апынуўся станоўчым, - так каронавірус пачаўся ў самога Жвалеўскага, а пазней высветлілася, што заразілася і яго суаўтар Яўгенія Пастэрнак.

"У маім выпадку акрамя высокай тэмпературы былі праблемы са страўнікава-кішачным трактам, нюх не зніказ, густ не знікаў, чатыры дні былі вельмі жорсткія з высокай тэмпературай, мне далі прапіць курс антыбіётыкаў, яны гэту ўсю справу знялі, і два тыдні я хварэў без выражаных сімптомаў", - распавядае Жвалеўскі.

"Вірус б'е па самаму дарагому"

 

 

0
Тэги:
каронавірус