Спектакль Лэдзі на дзень Дзмітрыя Астрахана ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага

Спектакль Дзмітрыя Астрахана прадставілі ў Рускім тэатры ў Мінску

58
(абноўлена 13:59 29.02.2016)
27 і 28 лютага на сцэне НАДТ імя М.Горкага адбылася прэм'ера спектакля "Лэдзі на дзень" Алега Данілава ў пастаноўцы вядомага расійскага рэжысёра.

МІНСК, 29 лют — Sputnik. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі рэжысёр і акцёр Дзмітрый Астрахан знаёмы беларускім гледачам па тэлешоу "Я спяваю", вядучым якога ён з'яўляецца, а таксама яго кінапрацах — фільмам "Скрыжаванне", "Ты ў мяне адна", "Усё будзе добра", "Зала чакання", "Падаруй мне месячнае святло", "Цёмная ноч", "На свеце жывуць харошыя і добрыя людзі".

Спектакль Лэдзі на дзень Дзмітрыя Астрахана ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага
© Sputnik Міхаіл Несцераў
Спектакль "Лэдзі на дзень" Дзмітрыя Астрахана ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага

Сам рэжысёр называе спектакль злучэннем меладрамы і камедыі, падзеі якой адбываюцца ў Нью-Ёрку ў 1930-х гадах мінулага стагоддзя, пад Каляды. Ані — гандлюе яблыкамі на вуліцы вялікага горада. Але яна не заўсёды была вулічнай гандляркай і п'янчужкай. У мінулым — яна жонка багатага арыстакрата. Яе дачка вучыцца ў адным з лепшых пансіёнаў Еўропы і збіраецца замуж за багатага сына старажытнага роду. Пасля 12 гадоў расстання дачка збіраецца прыехаць у Амерыку з будучым мужам, таму што бацька жаніха павінен пераканацца ў знатнасці паходжання нявесты. Ані ў адчаі, але яе сябры — беднякі, бамжы, аферысты і прастытуткі — вырашаюць дапамагчы ёй і зладзіць для графа спектакль, у якім яна будзе выконваць ролю сапраўднай Лэдзі і пастаянна знаходзіцца ў вышэйшых пластах грамадства…

Спектакль Лэдзі на дзень Дзмітрыя Астрахана ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага
© Sputnik Міхаіл Несцераў
Спектакль "Лэдзі на дзень" Дзмітрыя Астрахана ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага

Як тэатральны рэжысёр у Мінску Дзмітрый Астрахан выступіў упершыню, прадставіўшы на сцэне Рускага тэатра новы спектакль па п'есе Алега Данілава. У сваю чаргу, сцэнарыст зрабіў п'есу на аснове сюжэту камедыі "Лэдзі на адзін дзень" Роберта Рыскіна ("Lady for a Day", ЗША, 1933). У сярэдзіне 1930-х гадоў амерыканскі рэжысёр Фрэнк Капра зняў карціну "Лэдзі на дзень". Поспех фільма быў фенаменальным.

  • Спектакль Лэдзі на дзень Дзмітрыя Астрахана ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага

1 / 9
© Sputnik Міхаіл Несцераў
Спектакль "Лэдзі на дзень" Дзмітрыя Астрахана ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага

У спектаклі прымаюць удзел заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь: Ганна Маланкіна, Андрэй Душачкін, Уладзімір Шэлестаў, Аксана Лясная, Іван Мацкевіч, Эдуард Гарачы; акцёры: Дар'я Палякова, Іларыя Шашко, Павел Еўтушэнка, Руслан Чарнецкі, Сяргей Юрэвіч, Наталля Чамадурава, Сяргей Пракопіч, Анатоль Голуб, Аляксей Сянчыла, Іван Стральцоў, Валер Шушкевіч, Віктар Гудзіновіч, Андрэй Дударэнка, Андрэй Сенькін, Андрэй Крывецкі, Васіль Грачухін, Алег Коц, Антон Нятбай, Сяргей Жбанкоў, Клемянціна Баценкава-Анціповіч, Аляксандра Багданава, Алена Дуброўская, Вольга Здзярская, Вольга Карпава, Вераніка Пляшкевіч, Алена Сцяцэнка.

58
Тэги:
Культура, Тэатр, Расія
Тэмы:
Сучасны беларускі тэатр (27)
Гасцёўня ў мінскім музей Янкі Купалы

Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы

540
(абноўлена 12:17 07.07.2020)
Чым частавалі сяброў і сваякоў у купалаўскім доме і навошта ў сенцах іх чакала нямецкая аўчарка, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Адной з любімых простых страў класіка беларускай літаратуры былі крышаны — так называлі бульбяны суп са шкваркамі. Сябры пісьменніка ўзгадваюць, што маці "крышыла крышаны", седзячы на парозе мінскага дома, куды сын перавёз яе, ратуючы ад раскулачвання.

Любіў піць квас прама з дзежкі

Многія сучаснікі лічылі Купалу гурманам, але на самой справе класік беларускай літаратуры не любіў вылучацца сярод астатніх. Напрыклад, сяляне, якія жылі ў мястэчку Ляўкі Аршанскага раёна (зараз там знаходзіцца аднаіменны мемарыяльны запаведнік, а раней было лецішча — Sputnik), узгадвалі, што аднойчы пасля працы на ўчастку паэту паднеслі кіслы бярозавы квас у крышталёвым графіне. Ён адмовіўся ад пачастунку, які вельмі любіў, і сам адправіўся ў студню, прыгаворваючы: "Люблю піць квас прама з дзежкі ".

Макет лецішча Купалы ў Ляўках
© Sputnik / Виктор Толочко
Макет лецішча Купалы ў Ляўках

Купалу хацелася быць бліжэй да народа, таму ён заўсёды запрашаў за стол усіх сялян, што дапамагалі яму ці проста працавалі побач з домам.

Самастойна літаратар хадзіў на кірмаш: не даручаў гэту справу ні жонцы, ні слугам. Яшчэ ў дзяцінстве ён напаткаў там бабулю-прадаўшчыцу зёлак, якой пасля прысвяціў адзін з вершаў.

"Сапраўдны" рыбак

Шмат часу Купала праводзіў на прыродзе — любіў паляванне, у тым ліку і "ціхае", і рыбалку. Ляснік Шыманскі ўспамінаў, што часцей за ўсё на паляванні паэт страляў трусоў, мяса якіх вельмі любіў есці з падлівай.

"Успамінаю дзядзьку Янку — вельмі любіў ён пагрызі заячую лапку ", — казаў ляснік.

Купала як прафесійны рыбак лавіў рыбу без вудаў ці рагулек, а з дапамогай спецыяльных шнуроў ці закідушак. У якасці жыўца выкарыстоўваў маленькіх яшчарак — верацяніцаў. Улоў не заўсёды быў удалым, таму, вяртаючыся дадому, ён мог набыць на кірмашы свежай рыбы. Жонка Уладзіслава Францаўна заўсёды заўважала падман, але ніколі не падавала віду.

Вясельны здымак
© Sputnik / Виктор Толочко
Вясельны здымак

У Мінску разам з Купалам на рыбалку хадзілі і іншыя пісьменнікі: рыбачылі звычайна ў пасёлку Ждановічы на Свіслачы. Абавязковым патрабаваннем для гэтага мерапрыемства былі аловак і лісток паперкі. Купала не разумеў, як сапраўдны паэт ці пісьменнік можа ісці на прыроду без гэтых прыладаў — у галаве могуць з'явіцца нейкія цікавыя думкі ці нават радкі, а запісаць іх будзе няма куды.

На варце гасціннасці — Рэкс

Купалаўскі дом славіўся на ўсю сталіцу як адзін з самых гасцінных. Многія беларускія аўтары не аднойчы ўспаміналі застоллі і казалі, што "гэта немагчыма апісаць словамі".

Пісьменнік Іларыён Барашка ўзгадваў, што як толькі з'яўляўся госць, яго настойліва ўсаджвалі за стол і абавязкова частавалі вяндлінкай. Па ўспамінах іншых наведвальнікаў, нават у небагатыя часы Купала частаваў дранікамі, блінамі з мачанкай, вэнджанымі кілбаскамі, падсушанымі сырамі, яечняй са скваркамі і гарачай бульба. Яго маці і сёстры некаторы час жылі на вёсцы, таму многія прадукты траплялі на стол прама з грады.

Пасадзіць госця за стол было цэлым абрадам. Паэт абавязкова даставаў бутэлечку шампанскага, бо з'яўленне сяброў і сваякоў у хаце лічылася сапраўдным святам.

Фотапартрэт Янкі Купалы
© Sputnik / Виктор Толочко
Фотапартрэт Янкі Купалы

На стражы гасціннасці ў мінскім доме Янкі Купалі заўсёды знаходзіўся сабака — нямецкая аўчарка Рэкс. Ён пільнаваў у сенцах, і калі хто-небудзь з гасцей спрабаваў непрыкметна сыйсці з-за стала і адправіцца па сваіх справах, сабака пачынаў брахаць на ўсю хату.

Гаспадар лавіў уцекача са словамі: "Куды сабраўся, паночку? Ты так мне гасцей да пары параспускаешь. Талеркі яшчэ стаяць на стале, вось і ты вяртайся".

Пісьменнік Міхась Лынькоў пісаў, што сапраўднае беларускае хлебасольства гаспадароў купалаўскага дома ледзь не ўвайшло ў прымаўку.

Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка

Кармілі тут і бедных студэнтаў. У 1909-1913 гадах Купала быў у ліку студэнтаў, якія наведвалі ў Санкт-Пецярбургу так званыя суботнікі прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы — яго называлі патрыярхам беларускага адраджэння. Купала добра памятаў галодныя студэнцкія часы і пачастункі на суботніках, таму і арганізаваў такую ж гасцёўню ў сваім мінскім доме.

Дарэчы, менавіты гэтыя сустрэчы ўвайшлі ў спіс абвінавачванняў у адрас Купалы падчас рэпрэсій.

540
Тэги:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Янка Купала, Беларусь
Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы
По теме
Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу
З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву
Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Brutto выпусцілі кліп на верш Янкі Купалы
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

919
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

919
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Кузьміна: якія галіны эканомікі могуць выйграць ад сітуацыі з COVID-19

Кузьміна: якія галіны эканомікі могуць выйграць ад сітуацыі з COVID-19

0
(абноўлена 08:56 10.07.2020)
Пасля пандэміі каронавіруса адназначна застануцца ў выйгрышы сельская гаспадарка і аграпрамысловы комплекс у цэлым, лічыць палітолаг, загадчыца сектарам Беларусі, Малдовы і Украіны Цэнтра постсавецкіх даследаванняў НДІ ІМЭМА РАН Алена Кузьміна.
Кузьмина: какие отрасли экономики могут выиграть от ситуации с COVID-19

Аб эканамічных выкліках у перыяд пандэміі, магчымасцях і цяжкасцях выхаду з крызісу ішла размова падчас відэамоста "Масква - Мінск - Бішкек - Ерэван - Нур-Султан" у ММПЦ МІА "Россия сегодня". Як адзначыла Алена Кузьміна, у выйгрышы ад гэтай сітуацыі застанецца не толькі сельская гаспадарка, але і IT-сфера.

"Можа выйграць (ад сітуацыі з COVID-19 - Sputnik) сектар IT-тэхналогій, гэта бачна па дадзеных за пяць месяцаў 2020 года, у тым ліку электронны гандаль, некаторыя тэхналагічныя галіны, у іх ёсць інвестыцыйныя праграмы, ёсць магчымасці не задзейнічаць некаторыя з відаў прыродных рэсурсаў. Вось гэтыя галіны будуць развівацца", - адзначыла Кузьміна.

Яна нагадала, што Вышэйшы Еўразійскі савет прыняў асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі на 2020-ы год. Акрамя таго, у верасні будзе разгледжана праграма да 2025 года. Гаворка пра неабходнасць інвестыцый, у першую чаргу ўнутраных, так як знешніх "шмат не дачакаемся".

"Яшчэ адно важнае пытанне - гэта ўмовы для падтрымання стабільнага попыту. Неабходна падтрымліваць яго ў сваіх грамадзян і пашыраць экспартныя магчымасці. Прымаюцца эканамічныя меры: зялёны калідор для крытычна важных тавараў да абнулення ставак увазных мытных пошлін (у першую чаргу гаворка аб леках), а таксама сур'ёзны кантроль за імпартам і экспартам тавараў па ўсіх пунктах, якія неабходныя", - адзначыла Кузьміна.

Фрагмент выступу загадчыцы сектарам Беларусі, Малдовы і Украіны Цэнтра постсавецкіх даследаванняў НДІ ІМЭМА РАН Алены Кузьміной падчас тэлемосту "Масква - Мінск - Бішкек - Ерэван - Нур-Султан" у ММПЦ МІА "Россия сегодня" слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19