Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі Сем ружаў

Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі

699
(абноўлена 14:04 11.05.2016)
Названыя лаўрэаты першай прэміі Цёткі па дзіцячай літаратуры ў дзвюх намінацыях. Варта падкрэсліць: хоць пераможцы і вызначаныя, пераможаных у гэтай прэміі няма.

Алена Масла, Sputnik.

Лаўрэатамі першай прэміі Цёткі сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі "Сем ружаў" (у намінацыі "Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў") і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай жа кнігі (у намінацыі "Найлепшае мастацкае афармленне"). Кніга "Сем ружаў выйшла ў выдавецтве "Галіяфы". Цырымонія ўзнагароджання адбылася 3 мая ў прасторы "Корпус8".

У кнігарні
© Sputnik / Марина Серебрякова

Хоць адпачатку журы мусіла вызначыць толькі па аднаму пераможцу ў кожнай намінацыі, падчас працы сярод кніг з'явіліся фаварыты, якія ўпэўнена крочылі да перамогі. У выніку журы вырашала скласці шорт-ліст найлепшых прац у абедзвюх намінацыях.

Такім чынам, літаратурны шорт-ліст прэміі выглядае так:

  1. А. Аблажэй. Красамоўнае сэрца. — "Мастацкая літаратура", 2015.
  2. А. Бадак. Зорка для вавёркі. — Выдавецкі Дом "Звязда", 2015.
  3. Р. Баравікова, У. Ліпскі. Бусева школа. Казкі. — "Харвест", 2015.
  4. Н. Бучынская. Атракцыёны для вадзянікоў. — "Мастацкая літаратура", 2015.
  5. В. Гардзей. Лясная трывога. — "Мастацкая літаратура", 2015.
  6. М. Зізюк. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. — "Галіяфы", 2015.
  7. С. Мінскевіч. Вялікія прыгоды Какоса Маракоса. — "Мастацкая літаратура", 2015.
  8. А. Шэін. Сем камянёў. — "Пазітыў-цэнтр", 2015.
  9. Н. Ясмінска. Сем ружаў. — "Галіяфы", 2015.

Шорт-ліст найлепшых кніг па мастацкім афармленні такі:

  1. А. Аблажэй: Красамоўнае сэрца. — "Мастацкая літаратура", 2015.
  2. Г. Булатава: Зізюк М. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. — "Галіяфы", 2015.
  3. К. Дубовік: Ясмінска Н. Сем ружаў. — "Галіяфы", 2015.
  4. М. Каратаева: Аляксеева В. Як мядзведзь пчаляром стаў. — Выдавецкі Дом "Звязда", 2015.
  5. Н. Кійко: Хадановіч А. Нататкі таткі. — "Медыял", 2015.
  6. Г. Лабадзенка: Лабадзенка Г. Дзіцячая заМова 2. 2015.
  7. Ю. Пякіна: Гардзей В. Лясная трывога. — "Мастацкая літаратура", 2015.
  8. В. Раманюк, А. Капульцэвіч: Церашкова А. Англійская мова: слова за словам. — "Мастацкая літаратура", 2015.
  9. А. Сацута: З рога ўсяго многа: беларуская народная казка. — Электроннае выдавецтва "Краіна казак", 2015.

У журы першай прэміі Цёткі працавалі: Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла, Васіліса Паляніна-Календа, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.

Пераможцы адзначаныя памятнымі знакамі, а таксама грошавымі прызамі ў 2000 долараў па курсу Нацбанка РБ.

Таксама падзякай арганізатарамі прэміі — беларускім Пэн-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і фондам "Вяртанне" — адзначана выдавецтва "Галіяфы".

Цётка ці дзядзька?

Асобна абавязкова варта адзначыць кнігу, якая не трапіла ні ў лонг-, ні ў шорт-ліст прэміі, але адпачатку стварыла інтрыгу і не малое напружанне ў працы журы.

Гэта кніга дзіцячых вершаў Андрэя Хадановіча "Нататкі таткі". Літаратурнае журы лічыць, што яна — адзін з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу. Аднак ужо пры першым адборы "Нататкі таткі" не трапілі ў лонг-ліст — у пэўным сэнсе Цётка не пусціла дзядзьку паўдзельнічаць у змаганні за прыз.

Андрэй Хадановіч на прэміі Цёткі
© Sputnik Елена Васильева
Андрэй Хадановіч на прэміі Цёткі

Справа ў тым, што згодна Устава намінавацца на прэмію не могуць яе арганізатары. Такім чынам узнікла спрэчная сітуацыя, якая вымагала вырашэння: Андрэй Хадановіч, старшыня беларускага пэн-цэнтру да арганізатараў належыць ці не?

Пэн-цэнтр — адзін з заснавальнікаў прэміі, арганізатарамі сёлета былі Уладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч, Павал Анціпаў. Аднак сітуацыя з кнігай Андрэя Хадановіча выглядала надта спрэчнай. Журы доўга спрачалася, ні адзін дзень пасля ліставалася, каб прыйсці да высновы: "Нататкі таткі" да ўдзелу ў конкурсе не дапускаць.

Сітуацыя паказала, што Устаў патрабуе дапрацоўкі і канкрэтызацыі некаторых пунктаў, бо праз не карэктную фармулёўку  вынікае, што старшыні арганізацый, заснавальніц прэміі, не могуць браць у ёй удзел, што не правільна. Дапрацаваны Устаў пачне дзейнічаць у наступны раз. Гэтым жа разам "Нататкі таткі" сталіся тым ягняці, якім ахвяравалі дзеля прынцыповасці ў падыходзе да Устава прэміі і ўсіх без выключэння намінантаў.

Прэмія Цёткі — знак дыскрымінацыі ці роўнасць

Шмат спрэчак вакол прэміі вялося праз тое, што на конкурс прымаліся кнігі, створаныя на беларускай мове. Рускамоўны пісьменнік Андрэй Жвалеўскі, адзін з самых папулярных і любімых сучасных аўтараў (у суаўтарстве з Яўгеніяй Пастэрнак), выказаў слушнае меркаванне пра тое, што менавіта беларускамоўнай дзіцячай літаратуры не стае прэміі. У рускамоўных пісьменнікаў — шырокае поле дзейнасці. Расія, адкрытая для рускамоўных літаратараў з іншых краін, праводзіць мноства розных конкурсаў, расейскія выдаўцы ахвотна друкуюць таленавітых рускамоўных беларускіх аўтараў, таму магчымасцяў праявіцца у рускамоўных пісьменнікаў шмат.

У гэтым сэнсе прэмія Цёткі — несумненны знак роўнасці.

"Журавінка", "Лагодны цмок"?.. Не, Цётка!

Наогул у Беларусі існуе шэраг узнагарод у галіне дзіцячай літаратуры. Гэта і "Экслібрыс" імя Янкі Маўра Саюза беларускіх пісьменнікаў; "Залаты Купідон" Саюза пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальная літаратурная прэмія, якія маюць намінацыі па дзіцячай літаратуры; прэмія "За найлепшы дзіцячы твор", якую прызначае Беларуская бібліятэчная асацыяцыя і Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска; прэмія імя Васіля Віткі, якой штогод ганаруе лепшыя творы часопіс "Вясёлка".

Прэстыжнасць прэміі Цёткі гарантавана ад пачатку заснавання праз яе апякунку, 140-годдзе з дня нараджэння якой адзначаюць сёлета. Цётка (Алаіза Пашкевіч) — аўтарка "Першага чытання для дзетак беларусаў", стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, што запачаткавала масавую беларускамоўную адукацыю, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі "Лучынка".

На прэміі Цёткі
© Sputnik Елена Васильева
На прэміі Цёткі

Сябры журы, абраўшы кнігу "Сем ружаў" як пераможцу, падкрэсліваюць яе ярка акрэслены гендэрны пачатак.  Дзяўчаты — гераіні кнігі — не бяздзейнічаюць у абставінах, прапанаваных жыццём, яны рушаць насустрач невядомасці і здабываюць перамогу. Гераіні, вартыя як пераймання, так і ўвагі неардынарнай і адважнай асобы, якой пры жыцці была сама Цётка.

Трэба прызнаць: сярод варыянтаў, якія абмяркоўваліся пры выбары назвы прэміі па дзіцячай літаратуры на этапе запачаткавання, больш удалую цяжка было прыдумаць. Няхай пасля запачаткуюцца і "Журавінка", і "Лагодны цмок" (варыянты такіх назваў, прынамсі, круціліся ў мяне на языку, народжаныя аналогіяй з украінскай прэміяй за лепшы літаратурны твор для дзяцей "Великий Їжак") — пад патранажам такой знакавай для Беларусі асобы ўсё магчыма.

На сёння прэмія імя Цёткі — і самая важкая што да грашовай узнагароды.

"Сіголаў жыў, Сіголаў не"

Аднак хочацца падкрэсліць: хоць пераможцы і вызначаныя, пераможаных у гэтай прэміі няма. Выйгралі не толькі тыя, каго адзначылі ўзнагародамі. Уся літаратурная супольнасць, усе намінаніты, чытачы, урэшце, уся Беларусь прыдбала падзею, якая, хочацца верыць, стане кропкай адліку новага этапу ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.

Яна з'явілася нібыта на разломе спрэчак і думак пра тое, што такое на сёння беларуская дзіцячая літаратура. Ёсць яна ці няма? "Сіголаў жыў, Сіголаў не", нібыта варожаць даследчыкі.

Але выдаюцца кнігі, з'яўляюцца новыя аўтары, ствараюць новых літаратурных герояў, азначаюць новыя тэмы. І галасы катэгарычна настроеных скептыкаў усё часцей заглушаюцца галасамі аптымістаў, якія сцвярджаюць, што сучасная беларуская дзіцячая літаратура — з'ява ўнікальная, вартая самай пільнай увагі. Што ёсць шэраг цікавых аўтараў, кніг, цэлыя накірункі ў сучаснай дзіцячай літаратуры, развітыя менавіта беларускімі пісьменнікамі.

На першай прэміі Цёткі
© Sputnik Елена Васильева
На першай прэміі Цёткі

Што не стае беларускай дзіцячай літаратуры неабходных на сёння піяру, рэкламы, перакладаў на іншыя мовы і выхад па-за межы краіны.

Вось на шляху да здзяйснення гэтых задач рушыць, у тым ліку, і прэмія Цёткі.

Ад самага пачатку арганізатарамі прэміі ствараўся пазітыўны вобраз прэміі — праз публікацыі, выбар прафесійнага журы, суправаджальную рэкламную прадукцыю. Урэшце, праз прынцыповасць, з якой падышлі сябры журы і арганізатары прэміі да сваёй працы. Нечаканасці, якія падарыла прэмія — да іх варта залічыць і сам факт перамогі Надзеі Ясмінска, аўтаркі, якая не мае прыналежнасці ні да аднаго з творчых саюзаў і не з'яўляецца прадстаўніком нейкай пэўнай літаратурнай тусоўкі. Уласна, і гэтым фактам засведчана адкрытасць прэміі Цёткі да роўнай канкурэнцыі кніг-канкурсантаў.

Тое ж можна сказаць і пра перамогу ў мастацкай намінацыі. Сябры журы, прадстаўнікі і наследнікі ўнікальнай беларускай кніжнай графікі 20 стагоддзя, Валеры Славук і Павал Татарнікаў, маладая мастачка Васіліса Паляніна-Календа падыходзілі з вельмі высокай меркай да ацэнкі мастацкага афармлення.

Перамога Каці Дубовік — гэта ўтрыманне вельмі высокай планкі беларускай традыцыйнай кніжнай графікі — і разам з тым дарога, адкрытая для наватарства і эксперыментаў.

Таму ў выніку пераможаных няма. Калі ўсёй літаратурнай супольнасці, усяму грамадству задаюцца высокія стандарты — выйграюць усе.

699
Тэги:
літаратурная прэмія, Дзіцячая літаратура, Літаратура, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларусь
Тэмы:
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі

Светлае, сяброўскае свята: у Мінску адзначылі Дзень Расіі

12
(абноўлена 00:27 13.06.2021)
Лепшыя самадзейныя расійскія калектывы выступілі ў цэнтры Мінска, акрамя гэтага, мінчане атрымалі запрашэнне наведаць культурную сталіцу Расіі.

Сотні мінчан і гасцей сталіцы прыйшлі 12 чэрвеня на свята, прысвечанае Дню Расіі. Традыцыйна такія мерапрыемствы нацыянальных культур праходзяць у Мінску на пляцоўцы каля гарадской Ратушы з траўня па верасень. У мінулым годзе з-за пандэміі каронавіруса не было ніводнай такой урачыстасці, і пасля працяглага перапынку Дзень Расіі аднавіў традыцыю правядзення такіх свят у беларускай сталіцы.

Традыцыйна расіяне прывезлі ў Беларусь самабытныя калектывы, якія парадавалі мінчан выканальніцкім майстэрствам.

А пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Расіі ва Усіхсвяцкім храме Мінска. У крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужыўшых, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі і настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны заклалі капсулу з зямлёй з месцаў спачынку беларускіх воінаў, якія загінулі ў Крымскай вайне 1853-1856 гадоў.

У храме былі сказаны словы не толькі аб брацкай дружбе двух славянскіх народаў, але і пра важнасць гістарычнай памяці.

Святочны канцэрт

На канцэрт з нагоды Дня Расіі мінчане прыйшлі амаль за гадзіну да пачатку - і да пачатку мерапрыемства не было ніводнага свабоднага месца.

Праздничный концерт в Минске по случаю Дня России
© Sputnik / Виктор Толочко
Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі

Адкрываючы канцэрт, расійскі пасол Яўген Лук'янаў, пажадаў беларусам міра, дабра і росквіту. Кіраўнік дыпмісіі сказаў, што будзе сціслым у прамовах, каб не затрымліваць пачатак канцэрта і дадаў: "Квітней, Беларусь, и да здравствует Россия!".

Посол России в Беларуси Евгений Лукьянов
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук"янаў

Паўночная ягада з Санкт-Пецярбурга

Прагучалі ў Мінску і прывітальныя словы ад губернатара Паўночнай сталіцы Расіі, якія зачытаў намеснік старшыні камітэта па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга Андрэй Хлуткоў. Ён прадставіў самабытны калектыў - дзяржаўны тэатр песні і танца "Морошка" з Санкт-Пецярбурга.

Заместитель председателя комитета по внешним связям Санкт-Петербурга Андрей Хлутков
© Sputnik / Виктор Толочко
Намеснік старшыні камітэта па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга Андрэй Хлуткоў

Паводле яго слоў калектыў ужо пабываў са сваёй канцэртнай праграмай у Гродна, а заўтра пакажа яе жыхарам Бабруйска. Ён таксама запрасіў мінчан наведаць горад на Няве.

Праздничный концерт в Минске по случаю Дня России
© Sputnik / Виктор Толочко
Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі

"Санкт-Пецярбург таксама гасцінны, як і Мінск", - сказаў ён.

Таксама перад мінчанамі і гасцямі беларускай сталіцы выступіў славуты дзяржаўны акадэмічны рускі народны ансамбль імя Людмілы Зыкінай. У яго выкананні прагучалі песні ваенных гадоў, а таксама душэўныя савецкія шлягеры.

Выставка возле городской Ратуши в Минске, приуроченная Дню России
© Sputnik / Виктор Толочко
Выстава каля гарадской Ратушы ў Мінску, прымеркаваная да свята

Мінчане, якія прыйшлі на канцэрт, казалі, што "любяць і захапляюцца расійскімі артыстамі".

Праздничный концерт в Минске по случаю Дня России
© Sputnik / Виктор Толочко
Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі

"Нам заўсёды прыемна бачыць нашых дарагіх расіян у Мінску. Мы ж родныя, у нас адна гісторыя, мы гаворым на адной мове, спяваем адны і тыя ж песні, выхаваны на вялікай літаратуры Пушкіна і Гогаля", - падзялілася ўражаннямі з карэспандэнтам Sputnik карэнная мінчанка Ірына Мікалаеўна.

Праздничный концерт в Минске по случаю Дня России
© Sputnik / Виктор Толочко
Святочны канцэрт у Мінску ля Ратушы

А яшчэ прыйшоўшыя на свята рабілі сэлфі з расійскім паслом Лук'янавым. "Мы цікавімся жыццём Расіі, мы цікавімся расійскімі навінамі", - распавядае Людміла.

Праздничный концерт в Минске по случаю Дня России
© Sputnik / Виктор Толочко
Святкаванне Дня Расіі у цэнтры Мінска

Паводле яе слоў, яна расіянка, але 25 гадоў жыве з мужам у Мінску. Захапляючыся святам, якое праходзіць сёння ў Мінску, яна выказала ідэю арганізаваць беларускі "Цягнік Памяці" па прыкладзе таго, які прыбыў у Беларусь з Расіі.

Праздничный концерт в Минске по случаю Дня России
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінчане ў захапленні ад святочнага канцэрта

"Возьмёмся за руки, друзья!"

Пасол Лук'янаў у "кулуарах" свята пагутарыў з прэсай. Вядома, ён успомніў, сваё беларускае юнацтва і выказаўся пра бягучы момант.

"Што для мяне Беларусь? Зараз гэта месца працы. Яшчэ ў студзені я не ведаў пра тое, што прыеду сюды працаваць. (...) тут я правёў сваё малалецтва, вучыўся, і потым успрымаў Беларусь як частку велізарнай краіны - Савецкага Саюза", - расказаў пасол.

Посол России в Беларуси Евгений Лукьянов
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук"янаў

"Цяпер ёсць незалежная Беларусь, і ёсць незалежная Расія. Але куды мы дзенем стагоддзі агульнай гісторыі і культуры, агульныя каштоўнасці?" - задаў рытарычнае пытанне Лук'янаў.

Праздничный концерт в Минске по случаю Дня России
© Sputnik / Виктор Толочко
Квітней, Беларусь, и да здравствует Россия!

"Нас хочуць раскалоць і гэта цалкам зразумела, таму што тады мы былі б слабей, тады паасобку намі можна будзе лягчэй кіраваць, - сказаў дыпламат і працытаваў радкі савецкай песні. - "Возьмемся за руки, друзья, чтоб не пропасть поодиночке!".

Чытайце таксама:

12
Тэги:
канцэрт, сталіца, Расія, Дзень Расіі, Мінск, свята

Як у Мінску адсвяткавалі Дзень Расіі - фота

10
(абноўлена 23:25 12.06.2021)
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Дзень Расіі ў Мінску
  • Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Расіі бліжэй да вечара перанесліся ў цэнтр беларускай сталіцы
  • На плошчы каля гарадской Ратушы была арганізавана мастацкая і фотавыстава
  • Удзельніцы святочнага канцэрта рэпеціруюць перад выхадам на сцэну
  • Госцем свята стаў пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў
  • Святочны канцэрт каля Ратушы
  • Пасол Расіі, адкрываючы канцэрт, пажадаў беларусам міра, дабра і працвітання
  • Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў
  • Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі
  • У канцэрце прынялі ўдзел самадзейныя ансамблі нацыянальных дыяспар народаў Расіі
  • Цудоўны настрой панаваў у гэты вечар у цэнтры Мінска, і гледачы, не саромеючыся, пускаліся ў скокі
  • Іншыя ж уважліва назіралі за выступленнямі артыстаў
  • Выступленне артыстаў на канцэрце да Дня Расіі ў Мінску
  • Мінчане, якія прыйшлі на канцэрт, казалі, што любяць і захапляюцца расійскімі артыстамі
Дзень шматнацыянальнай Расіі - адно з самых маладых дзяржаўных свят у суседняй краіне, па традыцыі, яго з размахам адзначаюць і ў Беларусі. У фотагалерэі Sputnik глядзіце, як прайшло святкаванне ў гэтым годзе.

Дзень шматнацыянальнай Расіі адзначаецца ў суседняй краіне з 1992 года, калі Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі выдаў пастанову аб прысваенні святочнага статусу даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Сучасная назва - Дзень Расіі - свята атрымала ў 1998-м годзе.

Традыцыйна гэты дзень святкуюць і ў Беларусі - народнымі гуляннямі, святочнымі канцэртамі і афіцыйнымі мерапрыемствамі. У гэты раз урачыстасці пачаліся апоўдні ва Усіхсвяцкім храме Мінска цырымоніяй размяшчэння ў крыпце храма зямлі з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне 1853-1856 гадоў з удзелам расійскага пасла ў Беларусі Яўгена Лук'янава.

Працягнулі святкаванне адкрыццё выставы расійскіх і беларускіх мастакоў у арт-прасторы Cafe de fleur на плошчы Свабоды, а затым у Мінскай ратушы пачаўся шматгадзінны канцэрт расійскіх ансамбляў нацыянальных дыяспар, вечарам на сцэне іх змянілі тэатр песні і танца "Морошка" з Санкт-Пецярбурга і дзяржансамбль "Россия" імя Людмілы Зыкінай.

Чытайце таксама:

10
  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У гэты раз святкаванне Дня Расіі адкрыла ўрачыстая цырымонія ва Усіхсвяцкім храме Мінска, сюды даставілі зямлю з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.

  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў і настаяцель Усіхсвяцкага храма ў Мінску, протаіерэй Фёдар Поўны

  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 гадах загінулі беларусы, якія ваявалі ў Крымскай вайне.

  • Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Расія і Беларусь павінны абараняць нашу гістарычную памяць і нікому не дазваляць запляміць, замараць або "зафоташопіць" нашы перамогі, перакананы пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў.

  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Протаіерэй Фёдар Поўны правёў для расійскага дыпламата экскурсію па Усіхсвяцкім храме.

  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У цырымоніі разам з дыпламатамі і святарамі прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.

  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску асабіста ўстанавіў у крыпце капсулу з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.

  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Усіхсвяцкі храм з'яўляецца адным з велічных храмаў беларускай сталіцы. Алтар храма асвяціў Свяцейшы Патрыярх Усяе Русі Кірыл некалькі гадоў таму падчас свайго патрыяршага візіту ў Мінск.

  • Дзень Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сімвалічна, што закладка капсулы ў памяць аб загінуўшых беларусах пры першай асадзе Севастопаля адбылася менавіта ў Дзень Расіі, адзначыў настаяцель Усіхсвяцкага храма протаіерэй Фёдар Поўны.

  • Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Расіі бліжэй да вечара перанесліся ў цэнтр беларускай сталіцы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Расіі бліжэй да вечара перанесліся ў цэнтр беларускай сталіцы.

  • На плошчы каля гарадской Ратушы была арганізавана мастацкая і фотавыстава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На плошчы каля гарадской Ратушы была арганізавана мастацкая і фотавыстава.

  • Удзельніцы святочнага канцэрта рэпеціруюць перад выхадам на сцэну
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Удзельніцы святочнага канцэрта рэпеціруюць перад выхадам на сцэну.

  • Госцем свята стаў пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Госцем свята стаў пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў.

  • Святочны канцэрт каля Ратушы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Святочны канцэрт каля Ратушы наведалі некалькі сотняў мінчан і гасцей сталіцы.

  • Пасол Расіі, адкрываючы канцэрт, пажадаў беларусам міра, дабра і працвітання
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол Расіі, адкрываючы канцэрт, пажадаў беларусам міра, дабра і працвітання.

  • Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    "Квітней, Беларусь, и да здравствует Россия!" - прывітаў гасцей і ўдзельнікаў святочнага канцэрта пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў.

  • Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі.

  • У канцэрце прынялі ўдзел самадзейныя ансамблі нацыянальных дыяспар народаў Расіі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У канцэрце прынялі ўдзел самадзейныя ансамблі нацыянальных дыяспар народаў Расіі.

  • Цудоўны настрой панаваў у гэты вечар у цэнтры Мінска, і гледачы, не саромеючыся, пускаліся ў скокі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Цудоўны настрой панаваў у гэты вечар у цэнтры Мінска, і гледачы, не саромеючыся, пускаліся ў скокі.

  • Іншыя ж уважліва назіралі за выступленнямі артыстаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Іншыя ж уважліва назіралі за выступленнямі артыстаў.

  • Выступленне артыстаў на канцэрце да Дня Расіі ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Выступленне артыстаў на канцэрце да Дня Расіі ў Мінску.

  • Мінчане, якія прыйшлі на канцэрт, казалі, што любяць і захапляюцца расійскімі артыстамі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мінчане, якія прыйшлі на канцэрт, казалі, што любяць і захапляюцца расійскімі артыстамі.

Тэги:
Sputnik, Беларусь, свята, Расія, фота, Дзень Расіі, Мінск
Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 19:30 08.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 201 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 чэрвеня

  • У 1508 годзе Паспалітае рушэнне ВКЛ выйшла з Ліды для дзеянняў супраць маскоўскіх войскаў.
  • У 1611 годзе войскі Рэчы Паспалітай пасля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.
  • У 1746 годзе ў Нясвіжы ў летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі "Дасціпнае каханне" Ф.У. Радзівіл.

Хто нарадзіўся 13 чэрвеня

  • 1702 год: Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька", вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
  • 1834 год: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, аўтар паэмы "Тарас на Парнасе".

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі фізік Джэймс Максвел і амерыканскі матэматык Джон Нэш.

13 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 Ерма і пакутніка Ермію Команскага.

У народным календары дзень атрымаў назву Ярома-распрагальнік, таму што ў гэтыя дні заканчвалі сяўбу і іншыя палявыя працы. Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі. Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.

Назіралі за надвор'ем. Калі ўвечары не было расы, назаўтра будзе дождж. Калі сонечна, то і на ўборку ўраджаю надвор'е будзе добрае.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей