Уладзімір Варанкоў са сваім персанажам, мядзведзікам Топам

Мядзведзік Топа перамог у глядацкім галасаванні "Тэлевяршыні"

74
(абноўлена 16:22 19.05.2016)
За плюшавага персанажа "Калыханкі" прагаласавалі 38% усіх удзельнікаў апытання, яго бліжэйшыя сапернікі набралі толькі 29% галасоў.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Вядучы "Калыханкі" мядзведзік Топа (акцёр Уладзімір Варанкоў) перамог у галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый штогадовай прэміі "Тэлевяршыня".

Галасаванне праходзіла на сайце тэлеканала СТВ. Апошнія некалькі гадоў "народная прэмія" ў межах "Тэлевяршыні" не ўручалася, аднак у гэтым годзе было вырашана яе адрадзіць. Усяго ў намінацыі было прадстаўлена каля 20 вядучых з рэспубліканскіх тэлеканалаў.

Мядзведзік Топа вырваўся наперад у галасаванні напярэдадні падвядзення вынікаў. На момант яго завяршэння ён набраў 38% усіх галасоў, а яго бліжэйшыя канкурэнты — Вольга Бурлакова і Аляксандр Мяжэнны з СТВ змаглі заручыцца падтрымкай толькі 29% гледачоў. За астатніх тэлевядучых, сярод якіх Святлана Бароўская, Яўген Перлін і Дзяніс Кур'ян свае галасы аддала нязначная колькасць удзельнікаў апытання.

Медзведзяня Топа — адзін з цэнтральных персанажаў "Калыханкі", якой сёлета спаўняецца 35 гадоў. З самага пачатку персанажа агучваў акцёр Уладзімір Варанкоў.

74
Тэги:
Калыханка, Тэлевяршыня-2016, Уладзімір Варанкоў, Мінск

Пасланне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходу - самае важнае

43
(абноўлена 16:37 21.04.2021)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сераду звярнуўся са штогадовым пасланнем Федэральнаму сходу. Глядзіце запіс анлайн-трансляцыі выступлення расійскага лідэра на Sputnik.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін штогод праводзіць зварот з пасланнем Федэральнаму сходу, у якім дзеліцца сваім меркаваннем аб становішчы ў краіне і аб асноўных напрамках унутранай і знешняй палітыкі.

Самыя важныя заявы Уладзіміра Пуціна 21 красавіка адным радком

  • пасланне прысвечана галоўным чынам ўнутраным пытанням,
  • некалькі слоў будзе сказана і аб знешняй палітыцы, у тым ліку і бяспецы.

Пра спробу дзяржаўнага перавароту ў Беларусі

  • абуральныя дзеянні, такія як спробы забойства прэзідэнта і перавароту ў Беларусі, не знаходзяць асуджэння ў калектыўнага Захаду,
  • на Беларусь фактычна рыхтавалася масіраваная кібератака,
  • усё вялося да рэальнай спробы перавароту ў Беларусі, ніхто не думае, колькі пацярпела б людзей.

Пра санкцыі ў дачыненні да Расіі

  • калі хтосьці да РФ будзе прымаць пагардлівы і эгаістычны тон, РФ знойдзе чым адказаць,
  • шэраг краін завялі найнепрыстойны звычай без нагоды "чапляць" Расію, гэта стала новым відам спорту,
  • Расія паводзіць сябе ў вышэйшай ступені сціпла, часта не адказвае не проста на недружалюбныя акцыі, але і на адкрытае хамства,
  • РФ не хоча спальваць ні з кім масты, але ў выпадку неабходнасці адказ будзе асіметрычным, хуткім, жорсткім, яны пашкадуюць.

Аб барацьбе з каронавірусам

  • у пачатку пандэміі мы мелі справу з абсалютнай нявызначанасцю, але ў мяне была цвёрдая ўпэўненасць, што мы пераадолеем усе выпрабаванні, улады і грамадства дзейнічалі адказна і салідарна,
  • расійскія вучоныя ў пандэмію здзейснілі прарыў, распрацаваўшы тры надзейныя вакцыны ад каронавіруса,
  • бяспеку Расіі падчас пандэміі надзейна забяспечвалі ўзброеныя сілы, праваахоўныя органы і спецслужбы,
  • магчымасць зрабіць прышчэпку павінна быць паўсюднай, каб восенню быў сфарміраваны калектыўны імунітэт
  • каронавірус пакуль не пераможаны канчаткова, трэба трымаць пад кантролем усе рубяжы, каб не дапусціць распаўсюджвання каронавіруса звонку,
  • сусветная ахова здароўя стаіць на парозе рэвалюцыі, Расія не можа яе прапусціць,
  • Расія павінна быць гатова на працягу 4 дзён распрацаваць тэст-сістэмы і вакцыны ў выпадку з'яўлення новай небяспечнай інфекцыі.

Пра праблемы сям'і і пытанні дэмаграфіі

  • Расія заўсёды будзе адстойваць і абараняць традыцыйныя каштоўнасці, пра якія ў шэрагу краін забыліся,
  • зберажэнне народа Расіі - наш вышэйшы нацыянальны прыярытэт, наша стратэгія - выйсці на ўстойлівы рост колькасці насельніцтва і дамагчыся да 2030 года сярэдняй працягласці жыцця ў 78 гадоў,
  • дзіцячы адпачынак трэба зрабіць максімальна даступным,
  • прамы абавязак губернатараў - выбудаваць працу сацсферы, зыходзячы з патрэб сем'яў і кожнага чалавека,
  • даручаю ўраду да ліпеня падрыхтаваць комплексную праграму, якая знізіць узровень беднасці сем'яў з дзецьмі,
  • трэба асобна падтрымаць сем'і, дзе жанчына ці мужчына ў адзіночку выхоўваюць дзяцей.

Аб цэнах і падтрымцы насельніцтва

  • рост цэн з'ядае даходы грамадзян, але на кропкавыя меры спадзявацца нельга,
  • задача Кабміна - стварыць рынкавыя ўмовы для доўгатэрміновай стабілізацыі цэн на прадукты, забяспечыць рост рэальных даходаў грамадзян,
  • у перыяд эпідэміі нашы намаганні былі накіраваны на падтрымку грамадзян,
  • мы зробім усё, каб для маладога пакалення расіян былі адкрыты ўсе магчымасці,
  • да канца гэтага года павінен быць адноўлены рынак працы ў РФ, але трэба пастарацца зрабіць гэта раней

Аб адукацыі

  • каля 60% выпускнікоў школ гэтага года змогуць паступіць на бюджэтныя месцы ў ВНУ,
  • у расійскіх ВНУ неўзабаве з'явяцца яшчэ 45 тысяч бюджэтных месцаў, не менш за 70%,
  • на навуковыя фундаментальныя даследаванні толькі з федэральнага бюджэту накіруем звыш 1 трыльёна рублёў.

Пра адказнасць за экалагічныя катастрофы

  • атрымаў прыбытак за кошт прыроды - прыбірай за сабой,
  • трэба ўжо ў гэтым годзе ўвесці пашыраную адказнасць вытворцаў і імпарцёраў за ўтылізацыю прадукцыі,
  • нельга зноў дапусціць узнікнення экалагічных катастроф як у Нарыльску,
  • трэба "афарбаваць" экалагічныя плацяжы, накіроўваць іх на аднаўленне навакольнага асяроддзя.

Аб падтрымцы бізнесу, вытворцаў і рэгіёнаў

  • трэба зняць усе залішнія абмежаванні валютнага кантролю для экспарцёраў з ліпеня гэтага года,
  • на працягу месяца ўрад павінен прадставіць план падтрымкі малых і сярэдніх прадпрымальнікаў,
  • будзем заахвочваць тых, хто ўкладвае,
  • трэба падтрымліваць настрой бізнесу па стварэнні новых працоўных месцаў, але прыватныя інвестыцыі павінны быць эфектыўнымі,
  • пабудаваць завод "пад ключ" у РФ павінна быць прасцей і выгадней, чым у іншых краінах,
  • прыбытак карпаратыўнага сектара Расіі ў 2021 абяцае быць рэкордным, нягледзячы на ​​ўсе праблемы, паглядзім, як ён будзе выкарыстоўвацца,
  • па выніках года будзем прымаць рашэнні па дабудоўцы падатковага заканадаўства, чакаю прапаноў ад урада,
  • для рэгіёнаў, у якіх узровень камерцыйнай запазычанасці перавышае 25% даходаў, трэба замясціць яе бюджэтнымі пазыкамі з пагашэннем да 2029,
  • прапаную выдаваць рэгіёнам інфраструктурныя бюджэтныя крэдыты па стаўцы не больш за 3% на тэрмін 15 гадоў,
  • падтрымаем рэгіёны, якія праводзілі ўзважаную даўгавую палітыку - чым менш даўгоў, тым больш інфраструктурных крэдытаў ён атрымае.

Аб выбарах у Дзярждуму

  • трэба забяспечыць стабільную дзяржаўна-палітычную сістэму, гэта важна заўсёды, але асабліва ў перадвыбарчы перыяд.

Аб знешняй палітыцы

  • Расія выбудоўвае сувязі з абсалютнай большасцю краін свету на аснове ўзаемнай павагі, у тым ліку з краінамі Еўропы,
  • Расія прапаноўвае сусветнай супольнасці абмеркаваць стратэгічную і глабальную стабільнасць, стварыць асяроддзе бесканфліктнага існавання,
  • РФ заўсёды зможа абараніць сваю пазіцыю перад краінамі, якія выбіраюць пагардлівы тон.

Штогадовая практыка зваротаў прэзідэнта РФ

Сёння ў цэнтральным выставачным комплексе "Манеж" ён выступае з пасланнем у 17-ы раз. Нагадаем, што ўпершыню Пуцін звяртаўся да Федэральнага схода 8 ліпеня 2000 года.

Падчас выступлення расійскага лідэра ў "Манежы" прысутнічалі члены абедзвюх палат парламента і кіраўніка расійскіх рэгіёнаў.

Традыцыйна пасланне Уладзіміра Пуціна прыцягвае вялікую ўвагу як у Расіі, так і за мяжой, бо расійскі лідэр лічыцца адным з самых уплывовых сусветных палітыкаў. Яго заявы публікуюць на дзясятках моў свету - ад краін блізкага замежжа да дзяржаў Паўднёвай Амерыкі і Акіяніі.

43
Тэги:
Sputnik, Федэральны сход, Уладзімір Пуцін, пасланне, Расія, прэзідэнт
Смаржкі

Час ісці па грыбы-падснежнікі або як зведаць глузд твар"

140
(абноўлена 12:10 17.04.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская прыадкрывае таямніцу чароўных смаржкоў і вучыць гатаваць далікатэсныя грыбныя стравы.

На двары другая палова красавіка, але не гледзячы на гэта, прапаную вам адправіцца ў лес не па кветкі, а па… грыбы-падснежнікі, сярод якіх смаржкі і глузды.

У Беларусі смаржкамі называюць розныя па якасцях, але блізкія па вонкаваму падабенству грыбы – глузд веснавы (строчки) і смаржкі (сморчки) розных відаў. Не гледзячы на тое, што першы з іх можа быць атрутным, абодва да гэтага часу высока цэняцца ў знаўцаў грыбоў і кулінараў.

Здаўна існавалі пэўныя народныя прыкметы, згодна з якімі нашы продкі спяшаліся ў лес па смаржкі і глузды:

  • зацвіла ў нізінах шэрая альха;
  • з’явіліся жоўтыя кветкі падбелу;
  • калі ўзыйдзе авёс – з’яўляецца смаржковая шапачка, якую часам называюцю аўсянніцай, час з’яўлення – пачатак-сярэдзіна траўня;
  • цвіце мядуніца – пік ураджаю смаржковых.

А ўжо калі "многа грыбоў вясной – то будзе ўраджай жыта ранняга пасеву". Прапаную гэта спраўдзіць, бо як казала калісьці жыхарка вёскі Падбор’е Лявоніха ці проста цётка Надзя: "Не глядзіце гаспадаркі, а бяжыце хутчэй у лес, грыбы пайшлі"!

Бабіна вуха ці хрушч?

Глузды і смаржкі – грыбы, блізкія і па знешнім выглядзе, і… па агульных назвах! У розных мясцовасцях Беларусі як іх толькі не называюць: старчок, тарчок, моршч і смаршчок, весялок і васілёк, вяселік, глухі васілёк, пажаровік і пажарка, грыбаў цвет, драгель, шмаргонец і шмаргонка, асялок, вяснянка і вяснярка, падснежнік, каўпак, вушы і бабіна вуха, рабчык

Многія з гэтых назваў можна сабе патлумачыць, а некаторыя пакуль застаюцца незразумелымі. Напрыклад:

  • старшчок, тарчок – тырчыць з зямлі,
  • вяснянка і вяснярка, падснежнік – вясновы грыб, хоць і пладаносіць яшчэ і ўвосені,
  • пажаровік і пажарка – расце на кастрышчах, там дзе парушаны слой зямлі,
  • грыбаў цвет – нагадвае бутон мудрагелістай кветкі,
  • моршч і смаршчок – шапачка з хвалістымі складкамі цёмна або светла-карычневага колеру.

Дарэчы глуздом гэты грыб называюць не выпадкова. Гэта народная назва ўзнікла ад звілістай мазгаватай паверхні шапачкі.

Хіба што толькі на Міншчыне можна сустрэць унікальную назву менавіта смаржкасмаркач, ды яшчэ на Уздзеншчыне – храпач, хрушч, хрушэль, вясёлка, асялок.

Але часцей за ўсё абодва грыба называюць наўпрост – смаржок.

Чароўны смаржок

Смаржкі звычайныя (смаржок звычайны, канічны і смаржковая шапачка) – цікавая разнавіднасць вясновых грыбоў! Лацінская назва смаржкоў Morchella. Растуць яны ў лісцёвых і мяшаных лясах на глебе і пладаносяць у траўні-чэрвені.

Гэты дзіўны грыб цэняць гурманы ў многіх краінах свету, а ў некаторых нават вырошчваюць штучна, як пячуркі.

З даўніх часоў пажыўныя грыбы цэняць за іх высокую харчовую каштоўнасць. Акрамя вады ў грыбах шмат бялка (таму іх часта называюць раслінным мясам), важных вітамінаў, а таксама мінеральных рэчываў. Так у смаржках бялка крыху менш, чым у падасінавікаў, вугляводаў больш, як у баравікоў, а па колькасці розных мінеральных рэчываў смаржок на першым месцы. Калій, форфар і жалеза, медзь, ёд, марганец, цынк і мыш’як вельмі важныя пры абмене рэчываў у клетках чалавечага арганізма, і яны ёсць у смаржках.

Мабыць, таму смаржок не на апошнім месцы сярод найбольш каштоўных грыбоў – такіх як баравікі, асавікі або падасінавікі, маслякі, махавікі, рыжыкі, грузды, лісічкі і апенькі восеньскія.

Каб не "з’ехаць з глузду", трэба ведаць глузд "у твар"

Глузд веснавы часта блытаюць са смаржком, і каб не блытаць гэтыя грыбы трэба добра ведаць як яны выглядаюць, вучыцца у знаўцаў грыбоў, якія дакладна ведаюць іх "у твар". Таксама няблага, перш, чым адправіцца ў лес шукаць "грыбныя прыгоды" азнаёміцца і з адмысловай літаратурай, у якой часта змешчаны не толькі малюнкі але і якасныя фотаздымкі.

У розных мясцовасцях Беларусі глузд веснавы (Gyromitra) расце ў хваевых лясах на пяшчанай глебе. Пладаносіць у красавіку-траўні-чэрвені.

У адрозненне ад бяскрыўдных смаржкоў глузды ўтрымваюць ў паверхні шапачкі атрутнае рэчыва гіраметрын. Гэта акалічнасць зрабіла ўмоўна пажыўнымі разам з глуздамі і бяскрыўдныя смаржкі.

І ўсё ж глузды ядуць!

У Германіі, Францыі, Чэхіі, Югаславіі, Балгарыі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Даніі глузд веснавы лічаць далікатэсным грыбам і ўжываюць у выглядзе парашка з высушаных грыбоў*. Такі парашок захоўваецца значна даўжэй, чым іншыя нарыхтоўкі з грыбоў. Ён добрая заправа да супоў, соусаў, страў з тушанага мяса і гародніны.

У азначаных краінах гэты грыб у валюце каштуе у пяць разоў даражэй за сухія баравікі. Атрутны гіраметрын цалкам знікае ў грыбах падчас працэсу сушкі і працяглага праветрывання. Ужываць у стравах сушаныя глузды пачынаюць не раней як праз шэсць месяцаў.

Але ядуць глузды і свежымі. Спачатку грыбы добра мыюць, мяняючы ваду, каб выдаліць пясок, пасля адварваюць у вялікай колькасці вады напрацягу 5-7 хвілін, добра адціскаюць і адвар выліваюць. Затым грыбы яшчэ раз мыюць у праточнай вадзе і толькі тады смажаць або тушаць.

Дарэчы, у грыбной кулінарыі мноства цікавых страў з ужываннем як глуздоў, так і смаржкоў!

Грыбаўнік грыбы рве, грыбаўнічы бярэ, а грыбар адно знае – варыць

З любых сушаных грыбоў-падснежнікаў стравы гатуюць без папярэдняга адварвання. Усе грыбныя стравы гатуюць непасрэдна перад падачай на стол. Страва, якая астыла губляе свой смак. Пры паўторным падаграванні ў страве могуць узнікнуць атрутныя злучэнні. Для тушэння грыбоў найлепшым лічыцца паліваны чыгунны або шкляны посуд.

*Грыбны парашок

Падрыхтаваць яго можно наступным чынам: нарэзаныя скрылікамі і высушаныя глузды або смаржкі, моцна здрабняюць на млынку для перцу ці кавамолцы. Дробны парашок лепей распускаецца ў страве і ў далейшым лягчэй засвойваецца арганізмам.

Грыбны парашок захоўваюць у сухім месцы ў добра закаркаваных слоіках або бутэльках. Перад гатаваннем яго змешваюць з невялікай колькасцю цёплай вады, дзе ён павінны набрыняць напрацягу 20-30 хвілін, затым экстракт дадаюць у страву і вараць яшчэ 10-15 хвілін.

Смаржкі, смажаныя ў масле

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых смаржкоў,
  • 2 ст лыжкі вяршковага масла,
  • сок лімона,
  • перац,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Пачышчаныя і добра прамытыя смаржкі, нарэзаць ломцікамі, пакласці ў гарачую ваду і варыць 5-10 хвілін, адкінуць на друшляк або сіта і адціснуць. Заправіць лімонным сокам, смажыць на масле да ўтварэння румянай скарынкі

Заўвага. Смаржкі звычайныя можна не падвяргаць цеплавой апрацоўцы, але калі іх усё ж адварылі, то адціскаць іх не варта, паколькі пры гэтым будуць страчаны большасць карысных рэчываў. Пасля адварвання грыбы адкідаюць на сіта і даюць адвару сцячы.

Смаржкі тушаныя

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых  смаржкоў,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • 1 ст лыжка вяршковага масла,
  • 1 ст лыжка мукі,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Смаржкі замачыць у халоднай падсоленай вадзе на 1 гадзіну, каб зямля і пясок адмоклі, затым адкінуць на друшляк, апаласнуць чыстай вадой, даць ёй сцячы, скласці ў рондаль і падсмажыць на масле. Растрэсці над грыбамі муку, дадаць смятану, перамяшаць і тушыць да гатовасці.

Заўвага. Агульнае правіла: свежыя грыбы ва ўласным соку тушаць 15-20 хв.

Смаржкі з яешняй

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых смаржкоў,
  • 5-6 яец,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • 2 ст лыжкі вяршковага масла,
  • зеляніна кропу, пятрушкі,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Пачышчаныя і добра прамытыя смаржкі, апусціць на 2-3 хвіліны ў кіпецень,  адкінуць на друшляк, даць адвару сцячы, падсмажыць на масле і астудзіць. У начынне для гатавання ўзбіць яйкі, дадаць смятану і лыжку вяршковага масла. У гэту сумесь укласці  смаржкі, пасаліць і, мяшаючы, трымаць на агні, пакуль маса не загусцее, выкласці на блюда і падаць страву гарачай, пасыпаўшы зелянінай.

Не ведаю, ці ўдасца сёлета адшукаць смарчкоў, але намілавацца пралескамі і паслухаць спевы птушак дакладна добрая нагода схадзіць у лес, каб набрацца здароўя і душэўных сіл.

Збіраючы не толькі вясновыя але і любыя грыбы памятайце: "Усялякі грыб у рукі бяруць, ды не кожны ядуць". Да ўсяго іншага, стравы з грыбоў, калі толькі асобныя грыбы не ўжываюць як лекі, разлічаны на здаровых людзей. Іх не ядуць на ноч і не гатуюць для дзяцей.

Калі ж вы аматар грыбных страў і вам усё ж пашанцуе і вы натрапіце на смаржковае грыбовішча, то жадаю вам скарыстацца рэцэптамі з майго кулінарнага сшытка.

Смачна есці!

140
Тэги:
стравы, смаржок, глузд, падснежнікі, грыбы, таямніца, этнограф, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі

Беларускае Палессе: разводдзе Прыпяці знялі з вышыні - відэа

0
(абноўлена 10:03 21.04.2021)
Рака Прыпяць разлілася на беларускім Палессі. На кадрах відэа, знятых з дрона 19 красавіка, у ваколіцах вёскі Пагост Гомельскай вобласці, вада затапіла палі, дрэвы і драўляныя пабудовы.

Па паведамленнях Белгідрамета, на большасці рэк у Беларусі ў пачатку красавіка вада знаходзілася ў пойме. Небяспечны ўзровень захоўваўся толькі на ўчастку Прыпяці і прытока Сожа - ракі Проня.

Раней сіноптыкі паведамлялі Sputnik, што вясновыя працэсы ў гэтым годзе пачаліся ў апошнія тыдні лютага, і сакавіцкае надвор'е спрыяла таму, што паводкавую сітуацыю можна было назваць мяккай.

У Белгідрамеце адзначалі, што за апошнія гады самае небяспечнае разводдзе было адзначана восем гадоў таму - у 2013 годзе. У тую зіму выпала вялікая колькасць ападкаў, уключаючы цыклон "Хаўер".

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
вада, Гомельская вобласць, вёска, дрон, рака, відэа, Прыпяць, Палессе