Дзеці вайны

помню ўсё": выходзіць кніга пра ваеннае дзяцінства пісьменнікаў

164
(абноўлена 11:27 01.06.2016)
Выданне змяшчае згадкі-аповеды пра ваеннае дзяцінства Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Віктара Казько, Алеся Ставера ды іншых беларускіх пісьменнікаў.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. "Тэма Вялікай Айчыннай вайны тычыцца амаль кожнага жыхара Беларусі. Пра яе напісана шмат кніг, але мы прапануем незвычайны погляд на вайну — дзіцячы", — паведамілі Sputnik у выдавецтве "Адукацыя і выхаванне", дзе з дня на дзень і павінна выйсці кніга "Я помню ўсё…", укладзеная пісьменнікамі Міколам Чарняўскім і Уладзімірам Ліпскім.

"У тыя страшныя гады дзеці вайны былі малымі ці падлеткамі. Смерць была зусім побач, але таксама побач былі іх маці і іншыя дарослыя, якія ратавалі і ахоўвалі дзяцей — будучыню Беларусі. Расказы-успаміны дапаўняюць адзін аднаго, ствараючы праўдзівы аповед пра пакаленне, якое нарадзілася напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. З гэтых аповедаў атрымліваецца эпапея жыцця цэлага пакалення, якое, нiбыта птахі з апаленымі, але моцнымі і дужымi крыламі, пасля вайны набірала ўзлёт", — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

  • Урывак з кнігі
    Урывак з кнігі
    © Фото : прадстаўлена выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне"
  • Урывак з кнігі
    Урывак з кнігі
    © Фото : прадстаўлена выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне"
  • Урывак з кнігі
    Урывак з кнігі
    © Фото : прадстўлена выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне"
  • Урывак з кнігі
    Урывак з кнігі
    © Фото : прадстаўлена выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне"
  • Урывак з кнігі
    Урывак з кнігі
    © Фото : прадстаўлена выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне"
  • Урывак з кнігі
    Урывак з кнігі
    © Фото : прадстаўлена выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне"
1 / 6
© Фото : прадстаўлена выдавецтвам "Адукацыя і выхаванне"
Урывак з кнігі

"Дзеці вайны выжылі, выраслі і сталі вядомымі пісьменнікамі. Але вайна не адпускае іх — прыходзіць ва ўспамінах і ў снах. I каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся, яны напісалі гэтыя апавяданні і вершы для дзяцей. У выданне ўвайшлі творы Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Віктара Кудлачова, Барыса Сачанкі, Анатоля Грачанікава, Анатоля Вярцінскага, Алеся Ставера, Сяргея Грахоўскага, Віктара Казько, Расціслава Бензярука і многіх іншых пісьменнікаў. Таксама выданне адметнае тым, што змяшчае архіўныя фотаздымкі пісьменнікаў, зробленыя ў гады вайны", — расказаў пісьменнік Уладзімір Ліпскі, адзін з укладальнікаў і аўтараў кнігі.

Шчырая кніга дасць педагогам і бібліятэкарам унікальную магчымасць на класных гадзінах, уроках мужнасці і пазакласных мерапрыемствах паказаць cучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму.

Кранальныя і мужныя гісторыі маленькiх жывых сведак вайны могуць дапамагчы ў правядзенні мерапрыемстваў і акцый, прысвечаных памятным датам пачатку вайны.

164
Тэги:
Вайна, Літаратура, Уладзімір Ліпскі, Беларусь
Каментары