Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў

Беларускі культурны сезон могуць правесці ў Аўстрыі

6
(абноўлена 17:10 10.11.2016)
Міністэрства культуры Беларусі гатова звяртацца да "усіх даступных сродкаў" для сумесных праектаў.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Пытанне абмеркавання беларускага культурнага сезона ў Аўстрыі сёння знаходзіцца ў стадыі разгляду, паведаміў журналістам у чацвер міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Аўстрыйскі культурны сезон праходзіць у беларускай сталіцы з 5 лістапада: старт мерапрыемстваў быў дадзены канцэртамі класічнай музыкі.

Цяпер чыноўнікі ад культуры не выключаюць, што прадставяць беларускія традыцыі і мастацтва і ў Вене.

"Абмяркоўвалі пытанні правядзення Беларускага культурнага сезона ў Аўстрыі. Ёсць у нас сталая з савецкіх часоў форма — дні культуры, якія доўжацца некалькі дзён. Я ўскладаю вялікія надзеі на тое, каб пасол Аўстрыі праз свае каналы выведзе нас на нашых партнёраў у міністэрстве культуры Аўстрыі. Наш пасол, вядома, таксама будзе працаваць", — распавёў кіраўнік Мінкульта.

Святлоў адзначыў: галоўнае — у ходзе сумесных мерапрыемстваў культурныя сувязі завязваюцца не паміж профільнымі ведамствамі, а паміж калектывамі і ўстановамі.

Міністр паабяцаў выкарыстоўваць "усе даступныя сродкі і ісці праз усе даступныя каналы" для сумесных праектаў і прадстаўлення культуры Беларусі ў Аўстрыі.

6
Тэги:
Беларускі культурны сезон у Аўстрыі, Барыс Святлоў
Каментары