Здымка смартфонам

Мінкульт прапусціць мабільнае кіно рэжысёраў-пачаткоўцаў у пракат

10
(абноўлена 16:15 12.11.2016)
У міністэрстве не адракаюцца ад новых тэхналогій і лічаць, што рэжысёр з мабільным тэлефонам можа зняць па-сапраўднаму годнае кіно.

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Міністэрства культуры зрабіла стаўку на маладых рэжысёраў і падтрымала ўдзельнікаў фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm.

"Фармат фестывалю менавіта тым і цікавы: каб заявіць пра сябе, дастаткова мець талент, удалую ідэю і смартфон. Міністэрства культуры заахвочвае такія ініцыятывы, і незалежны кінематограф у тым ліку. Таму прынята рашэнне: фільмы-пераможцы будуць прадстаўлены ў рэспубліканскім пракаце", — заявіла Кацярына Панамарова, вядучы спецыяліст аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе фестываль праводзяць ужо ў пяты раз. Галоўныя ўмовы — ролікі павінны быць знятыя на камеру мабільнага тэлефона і не перавышаць 5 хвілін.

Аматарам кіно гэтай зімой будзе, чым заняцца. У пачатку снежня пройдзе Cinema Weekend, падчас якога для кінааматараў пройдуць майстар-класы, кінаквізы, практыкумы і спецыяльныя кінапаказы.

"Спецыяльным госцем мерапрыемства стане вядомы расійскі кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Юрый Быкаў, вядомы па кінафільмах "Дурак", "Маёр", серыялу "Метад", — распавялі арганізатары фестывалю.

Зрэшты, знакамітыя госці будуць прыязджаць у Мінск на працягу ўсяго фестывалю. Удзел у майстар-класах для юных беларускіх рэжысёраў прымуць расійскі прадзюсер і сцэнарыст Іван Капітонаў, вядомы па стужках "Маршрут пабудаваны", "Дызлайк") і аўтар незалежнага інтэрнэт-серыяла "Раён цемры" Арсень Ганчукоў.

10
Тэги:
Міністэрства культуры РБ

Культура