Вулічная пастаноўка Чайкі па матывах Антона Чэхава

Гледачы дапамогуць вызначыць пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі

32
(абноўлена 17:25 18.11.2016)
Дзеля вызначэння пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі сёлета прыслухаюцца да меркавання гледачоў.

МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Апошні этап конкурсу Нацыянальнай тэатральнай прэміі завершыцца 27 лістапада. Тэатразнаўцы, крытыкі і журналісты могуць колькі заўгодна спрачацца пра ўсталяваныя Мінкультам рамкі конкурсу, некарэктную механіку адбору ўдзельнікаў і намінацый, пакуль не даведаюцца на шчырае меркаванне гледачоў.

  • Што: адкрытае галасаванне гледачоў. Рэдакцыя часопіса "Культпрасвет" склала спіс лепшых спектакляў, а таксама работ рэжысёраў, сцэнографаў, кампазітараў, драматургаў і акцёраў. Галоўная мэта галасавання — атрымаць максімальна шырокую глядацкую ацэнку тэатральных падзей, калектываў і праектаў за апошнія два гады.
  • Дзе: адкрыты доступ на галоўнай старонцы iнтэрнэт-часопіса "Культпрасвет".
  • Калі: з 17 па 30 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя пра акцыю і галасаванне — па спасылках.

 

32
Тэги:
Прэміі, Культура, тэатр, Беларусь

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" па традыцыі прайшоў у вёсцы Стаўбун

50
(абноўлена 15:49 01.06.2020)
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.
  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
Народнае беларускае свята Ушэсця не мае пэўнай даты - яно прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Звычайна на Ушэсце на Беларусі ладзілі таямічы абрад, традыцыя правядзення якога захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" традыцыйна ладзілі на Беларусі на Ушэсце - свята, якое прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Сёння ён праводзіцца толькі у некалькіх вёсках Веткаўскага і Чачэрскага раёна на Гомельшчыне.

Напрыклад, у 2005 годзе гэтаму абраду ў вёсцы Казацкія Балсуны надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

На гэты раз фотакарэспандэнт sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на ваджэнне Стралы ў вёсцы Стаўбун. З-за эпідэміялагічнага становішча сюды не запрашалі вялікай колькасці гасцей і правялі абрад толькі ў коле блізкіх людзей.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як на Беларусі захоўваюць традыцыю аднаго з самых таямнічых і архаічных абрадаў.

Глядзіце таксама:

  • Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота
  • Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"

50
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.

  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.

  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.

  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.

  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.

  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Галоўнай "стрэльнай" песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.

  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    "Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".

  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.

  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.

  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.

  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.

  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.

  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

    Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.

  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.

  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.

Тэги:
Беларусь, Традыцыі і абрады
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

16614
(абноўлена 12:44 30.05.2020)
Чытайце вершы дзя дзяцей на беларускай мове ў падборцы Sputnik. Тут толькі самае лепшае і натхняльнае.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Sputnik прапануе падборку лепшых дзіцячых вершаў на беларускай мове. У вершах сучасных паэтаў і класікаў паўстае выява дзяцінства, агульная для ўсіх: сябры, жывёлы і птушачкі, любімая сям'я, новыя адкрыцці і школьныя бязладзіцы.

Наведаць чароўную краіну дзяцінства і ўспомніць любімыя вершы можна таксама па спасылцы, а калі вам падабаюцца загадкі, Sputnik ужо рабіў падборку нескладаных пытанняў, якія можна задаваць самым маленькім.

Вершы пра маму, бацьку і сям'ю нікога не пакінуць абыякавымі. Пачытайце таксама беларускія народныя прыказкі пра дзяцей – абяцаем, некаторыя з іх вас сапраўды здзівяць.

Чытайце таксама:

16614
Тэги:
Беларуская мова, Вершы
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове

Хто такі Галоўчанка: каго Лукашэнка абраў новым прэм'ерам

0
(абноўлена 17:30 04.06.2020)
Фармальна Раман Галоўчанка пакуль яшчэ з'яўляецца выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Беларусі. Яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў. За што Лукашэнка абраў яго на пасаду прэм'ер-міністра?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі экс-кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанку.

46-гадовы Галоўчанка скончыў МДІМА ў Маскве. З 1997 года працаваў у сакратарыяце Савета бяспекі, а пасля - у Генеральнай пракуратуры. У 2005 годзе стаў галоўным дарадцам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. На наступны год зноў вярнуўся ў Савет бяспекі.

Галоўчанка працаваў у замежных прадстаўніцтвах Беларусі, пачынаў дарадцам-пасланнікам пасольства ў Польшчы, а пасля заняўся блізкаўсходнім вектарам - прадстаўляў інтарэсы Беларусі ў ААЭ, Катары, Кувейце, Саудаўскай Аравіі.
Са жніўня 2018 года ён быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Прэзідэнт Беларусі пазітыўна адгукаўся пра поспехі Дзяржкамваенпрама пасля таго, як Галоўчанка ўстаў "каля руля", аднак патрабаваў нарасціць вынікі - удвая.

Каментуючы ўзровень заробкаў у галіне, Галоўчанка адзначаў, што рынкавая эканоміка не дазваляе проста "прызначыць" заробкт. Акрамя таго, частка сродкаў прадпрыемствы вымушаныя ўкладваць у сваё развіццё і інавацыі, а не проста аддаваць на павышэнне заробкаў.

Што новы прэм'ер казаў пра дасягненні Дзяржкамваенпрама і заробкі ў галіне, глядзіце на відэа Sputnik.

0
Тэги:
Урад Беларусі