МІНСК, 9 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстасцяў з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Паэт, публіцыст, перакладчык — Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1981 года і пражыў усяго 26 гадоў. Пры гэтым ён лічыцца адным са стваральнікаў нацыянальнай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЕСКА "Угодак выбітных асоб і падзей". Менавіта факт юбілею Багдановіча адыграў вырашальную ролю ў тым, што 2016 быў абвешчаны Годам культуры.
"Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа", — гаворыцца ў віншаванні.
"Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павінны шанаваць і берагчы тое, дзеля чаго працаваў наш знакаміты зямляк, — гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што вытанчаныя, неперасягненыя вершы сусветна вядомага паэта, якія адрозніваюцца майстэрствам выкарыстання і вобразна-выразнымі сродкамі, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай слова, па праву прызнаны адной з вышынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя Максіма Багдановіча будуць садзейнічаць умацаванню адзінства грамадства і праслаўленню творчых талентаў нашага народа.
Да юбілею класіка беларускай літаратуры ў Мінску запланаваны шэраг мерапрыемстваў: з 14:00 і да 17:30 у цэнтры сталіцы каля помніка беларускаму класіку ля Опернага тэатра пройдзе літаратурная акцыя "Расцем разам з Максімам", у яе рамках вядомыя людзі краіны будуць чытаць вершы Багдановіча. Яшчэ адным з самых знакавых момантаў стане закладка капсулы з зямлёй з магілы Багдановіча ў крыпце Храма Усіх Святых. У Літаратурным музеі аўтара адкрыецца новая экспазіцыя. А завяршэннем дня стане памятны мітынг "Пакланіся Максіму".
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага літаратара, байкапісца, майстра сатырычнага жанру.
Кандрат Крапіва нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна ў сялянскай сям'і. Sputnik вырашыў не пераказваць у чарговы раз біяграфію пісьменніка, але прывесці топ-5 літаратурных паданняў, звязаных з імем знакамітага беларуса.
Існуе паданне, што пісаць Крапіва пачаў дзякуючы газеце "Савецкая Беларусь".
Аднойчы будучы літаратар шпарцываў па роднай вёсцы і ўбачыў прыбіты на інфармацыйным стэндзе нумар "Савецкай Беларусі". Юнак прыпыніўся і пачаў чытаць. Кажуць, што тэксты ў артыкукалах яму настолькі падабаліся, што ён сам вырашыў паспытаць сябе на літаратурнай ніве.
Кажуць, што Крапіва вельмі шмат пісаў, быццам жыў па прынцыпе "ні дня без радка". Аднак ён ніколі нікому не казаў, над чым менавіта працуе ў пэўны момант.
Вядомы факт, што людзі творчыя маюць забабоны. Магчыма, і ён баяўся спудзіць яшчэ не народжаную басню. Напрыклад, п'есу "Брама неўміручасці" Крапіва пісаў амаль 6 гадоў, і ўвесь гэты час ніхто не ведаў, над чым ён працуе. Дарэчы, Крапіва ніколі не працаваў над некалькімі творамі адначасова.
У старасці ў Крапівы сур'ёзна пагоршыўся зрок, што адбівалася на яго прафесійнай рэдактарскай дзейнасці. Але ён рэдактаваў усе слоўнікі проста па памяці. Захоўваў у сваёй памяці ўсе значэнні, дыялектныя варыянты і паходжанне беларускіх слоў са слоўнікаў.
Гэты бок жыцця пісьменніка супярэчыць папярэдняму. Але не зусім. Нататнік яму быў патрэбен для цікавых цытатаў суайчыннікаў, адзнакаў падчас вандровак. Самае характэрна тут тое, што ў адрозненне ад сваіх калег па цэху (творчых людзей), яго почырк вельмі акуратны. Ён ніколі не маляваў і не рабіў пазнак на палях.
Што з гэтага праўда, а што не, мы ўжо наўрад ці даведаемся. Але тое, што з творамі Крапівы павінен быць знаёмы кожны беларус, – гэта факт.
Творчасць Кандрата Крапівы – з'ява ўнікальная і адметная для беларускай літаратуры. Гэта байкапісец такога ўзроўню, як Эзоп – для антычнай літаратуры, Лафантэн – для французскай і Крылоў – для рускай. Акрамя таго, гэта выдатны драматург і сатырык, які мог як высмеяць чалавечыя заганы ў сваіх п'есах "Хто смяецца апошнім" і "Брама неўміручасці", так і стварыць лірычную камедыю "Пяюць жаваранкі".
Да вашай увагі прапануем некалькі "пякучых" баек ад Крапівы.
Мандат
1925
Калгасны дзед
1936
Мода
Чытайце таксама:
Палескія і іншыя хронікі жыцця: Івану Мележу 8 лютага споўнілася б 100 гадоў
Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма
Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны
Генры Гансалвес з Бразіліі стварае неверагодныя рэплікі сваіх любімых мадэляў матацыклаў. Ён не можа дазволіць сабе сапраўдны байк, затое можа сабраць яго кардонную копію з нуля.
Генры захапляецца матацыкламі з 15 гадоў. Сёння яму 19. Спачатку хлопец ствараў эскізы і мініяцюры чопераў. Затым вырашыў перайсці на мадэлі ў натуральную велічыню.
На стварэнне байка мары - Honda CB 600 F Hornet - у хлопца сышло 10 месяцаў.
Другая рэпліка - BMW R 1200, была пабудавана ў значна меншыя тэрміны, нягледзячы на больш высокую складанасць.
Публікацыя копій матацыклаў у інтэрнэце дазволіла Генры манетызаваць хобі. Сёння ён зарабляе грошы, ствараючы кардонныя мадэлі.
Пастаяльцы дома састарэлых, якія пакутуюць ад адзіноты і ізаляцыі ў сувязі з абмежавальнымі мерамі, выкліканымі COVID-19, атрымалі магчымасць абняцца са сваімі роднымі і блізкімі ў спецыяльным "Пакоі для абдымкаў".
Надзіманы тэнт быў усталяваны ў доме састарэлых на паўднёвым захадзе Італіі па ініцыятыве кансорцыума сацыяльных службаў. "Пакой для абдымкаў" размешчаны ў тэнце, складаецца з пластыкавай перагародкі, праз якую людзі могуць мець зносіны, абдымацца і дакранацца да рук у адпаведнасці з прынятымі мерамі сацыяльнай ізаляцыі, уведзенымі ў краіне.
Раней улады Італіі адобрылі падаўжэнне абмежавальных мер, накіраваных на стрымліванне вялікай колькасці выпадкаў заражэння COVID-19.
Глядзіце таксама:
З-за ізаляцыі мішкі Тэддзі "захапілі" італьянскі бар - відэа
Прадукт года: як вырабляюць кісларод для цяжкахворых каронавірусам
Бізнес на траве: як зарабляць падчас пандэміі - відэа