Бенедыкт Камбербэтч у ролі Шэрлака

Гульня амаль пачалася: паказалі новы трэйлер "Шэрлака"

5
Тры серыі новага чацвёртага сезону серыяла пакажуць па брытанскім тэлеканале BBC One і на расійскім Першым канале ў пачатку студзеня 2017 года.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Новы год для прыхільнікаў серыяла "Шэрлак" ва ўсім свеце пачынаецца аднолькава: у 2017 годзе пакажуць тры новыя серыі культавага серыяла.

У новым трэйлеры гледачам паказваюць злыдня Кэлвертана Сміта, які маніпулюе Шэрлакам, даючы яму сумнеўныя парады: "Як можна нашкодзіць сваім лепшым сябрам? Раскажы ім сваю таямніцу, якая найбольш старанна хаваецца".

Першую серыю — "Шэсць Тэтчэраў" — пакажуць у Вялікабрытаніі 1 студзеня, другую — "Хлуслівы дэтэктыў" — 8 студзеня. Заключная трэцяя серыя, назва якой яшчэ не абвешчана, выйдзе 15 студзеня. Калі серыял пакажуць на беларускім тэлебачанні, пакуль не вядома, зрэшты, фанаты, як і раней, змогуць паглядзець усе серыі анлайн.

5
Тэги:
Шэрлак (серыял), Бенедыкт Камбербэтч
Каментары