Зіна Купрыяновіч агучыла галоўную ролю ў мультфільме Маана

Мультфільм "Маана" абагнаў "Фантастычных жывёлін" у пракаце

9
Галоўную ролю ў "Маане" агучвае чатырнаццацігадовая беларуска Зіна Купрыяновіч.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Анімацыйны фільм "Маана" выйшаў у мінскі кінапракат 1 снежня і ўжо два тыдні ўзначальвае яго рэйтынгі. Стваральнікі мультфільма перш пакарылі публіку "Халодным сэрцам" і "Звяропалісам".

У "Маане" галоўную гераіню агучыла на рускай мове беларуска Зіна Купрыяновіч.

Арганізатары кастынгу вывучылі ўвесь творчы шлях дзяўчыны, пачынаючы з шасці гадоў, і запрасілі паспрабавацца на ролю Мааны. Адна песня, адзін фрагмент тэксту — і беларуска зацверджана на ролю ў мультфільм, дзе ролі агучваюць вядомыя расійскія музыкі — Ілля Лагуценка і Юліяна Каравулава. Дарэчы, учора ў Палацы Рэспублікі Зіна Купрыяновіч паглядзела мультфільм Маана разам з гледачамі.

На мінулым тыдні мультфільм сабраў 61,7 тысячы рублёў — яго паглядзелі больш за 12 тысяч гледачоў толькі ў сталіцы.

На другім месцы — карціна "Фантастычныя жывёліны і дзе яны жывуць", яе паглядзела больш за 10 тысяч гледачоў. Трэцяе месца — у камедыі "Навагодні карпаратыў", знятай, мабыць, у горшых традыцыях жанру. Чацвёртае месца ў карціны "2+1", замыкае топ-5 мінулага тыдня фільм "Пад покрывам ночы".

9
Тэги:
Маана, "Кінавідэапракат", Беларусь
Каментары