"Party-zan фільм" прабіўся да гледача

© Photo : предоставлено А. КурейчикомКадр з новага фільма Андрэя Курэйчыка "Party-zan фільм"
Кадр з новага фільма Андрэя Курэйчыка Party-zan фільм - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Камедыя Андрэя Курэйчыка атрымала пракатнае пасведчанне і хутка пачнецца яе паказ у кінатэатрах.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. Мінкульт выдаў пракатнае пасведчанне кінапрэм'еры "Party-zan фільм" рэжысёра Андрэя Курэйчыка.

Да гэтага кіраўнік дэпартамента кінематаграфіі Ірына Белякова паведаміла, што "шырока разрэкламаваны" "Party-zan фільм" можа не выйсці ў пракат, так як стваральнікам яшчэ не выдадзена пракатнае пасведчанне.

Кадр з фільма Party-zan фільм - Sputnik Беларусь
Курэйчык і "Party-zan фільм" выходзяць з падполля

"Прычынамі затрымкі ў выдачы дакумента чыноўнікі назвалі тое, што ў фільме прысутнічалі "зялёныя экраны" на маніторах кампутараў. Мы прадставілі фільм у Міністэрства культуры больш за тры тыдні таму. Мы абсалютна адкрытыя ва ўсіх узаемаадносінах з дзяржавай. Мы адразу сказалі: вось наша кіно, у ім няма ніякай небяспекі, яно ў працэсе вытворчасці. Там няма парнаграфіі, няма прапаганды гвалту, няма абразы сацыяльных груп. Гэта камедыя. Свята для беларусаў на Новы год. Так, вострая. Так, актуальная. Але гэта проста камедыя", — распавёў Sputnik рэжысёр і аўтар сцэнарыя карціны Андрэй Курэйчык.

Праблема выдачы пракатнага пасведчання "Party-zan фільм" была названая галоўным кіна-скандалам у выніковай праграме тэлеканала АНТ "Контуры". Перш у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik Курэйчык згадваў, што чыноўнікам яго карціна можа не спадабацца, але і ім усё ж рэкамендаваў на яе зірнуць.

У пракаце карціне Курэйчыка прыйдзецца канкураваць з фільмамі, на вытворчасць якіх былі вылучаныя велізарныя бюджэты. Так, напрыклад, адначасова з "Party-zan фільм" выйдуць традыцыйны навагодні мультфільм — "Снежная каралева", расійскія карціны "Вікінг" і "Бітва чараўнікоў", камедыя "Ёлкі-5" (сам Курэйчык быў сцэнарыстам першай часткі фільма). Адным словам, "Party-zan фільму" давядзецца пастарацца, каб завабіць у тэатр гледача, з другога боку, беларускую рэчаіснасць на вялікім экране можна будзе ўбачыць толькі ў фільме Курэйчыка, так што выбар відавочны.

Стужка навiн
0