Галіна Макарава і Павел Пекур

Галіна Макарава была музай Андрэя Макаёнка

46
(абноўлена 16:35 27.12.2016)
Знакамітая актрыса сыграла ролю Лушкі ў "Лявоніхе на арбіце" ажно 600 разоў.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Сёння ўся Беларусь магла бы павіншаваць Галіну Макараву з 100-гадовым юбілеем. Па ўсіх вядомых дадзеных актрыса нарадзілася 27 снежня 1919 года ў Старобіне, але сапраўднай даты свайго нарэджэння яна не ведала. Бацьку будучай зоркі Купалаўскага тэатру рэпрэсіравалі і сям'я знішчыла ўсе дакументы, каб выратавацца. Пазней сама актрыса вылічыла, што нарадзілася ў 1916 годзе.

Жыццё Галіны Макаравай авеяна легендамі. Нават прозвішча і імя сваё яна таксама была вымушана змяніць. Бацькоўскую фамілію Чэховіч яна змяніла на Апанашчык, а калі пачынала тэатральную кар'еру замест Агаты стала Галінай. Так яна мусіла займець больш тэатральнае імя.

Знакамітая актрыса захаплялася рознымі відамі спорту і нават паспела стаць чэмпіёнкай БССР па мотакросе ў 1937 годзе. На наступны год яна была прынята ў склад трупы Першага Беларускага драматычнага тэатру, які зараз нам больш вядома як Купалаўскі тэатр. 

Перад самым пачаткам вайны яна пазнаёмілася з будучым мужам вайскоўцам Іванам Макаравым. Неўзабаве маладая сям'я была вымушана па службе перебрацца ў Карэлію. Так на некаторы час перарвался тэатральная кар'ера Галіны Макаравай.

Вызначальная сустрэча з Азгурам

Пасля эвакуацыі разам з сынам актрыса прыехала ў Маскву да бацькоў свайго мужа і раптоўна сустрэлася са знакамітым Заірам Азгурам, які сказаў ёй, што тэатр ужо вярнуся ў Мінск. Нядоўга вагаючыся паміж мужам і тэатрам, Галіна Макарава вырашыла вяртацца ў Мінск.

Поспех доўгі час абыходзіў стараною актрысу, але шчаслівы лёс звёў з Андрэем Макаёнкам. Роля Марыі Кірылаўны ў спектаклі "Выбачайце, калі ласка!" прынесла доўгачаканую вядомасць. Пасля гэтага Макаёнак стаў пісаць ролі ў сваіх п'есах спецыяльна пад галіну Макараву.

Першай зорнай кінастужкай для яе стала карціна Сяргея Мікаэляна "Удовы" ў 1976 годзе. Пасля ролі бабы Шуры актрыса прачнулася ўсенародна вядомай. Яе сталі запрашаць на здымкі ў тэлефільмы, прапаноўвалі цікавыя ролі ў спектаклях.

Ніколі не грала каралеў

Талент актрысы быў адзначаны на самым высокім дзяржаўным узроўні. У 1967 годзе ёй было прысвоена званне Народнай артысткі БССР, а ў 1980 годзе — Народнай артысткі СССР.

У 1983 годзе пра Галіну Макараву быў зняты дакументальны фільм "Каралеў я не грала", а ў 2009 годзе выйшаў мастацка-публіцыстычны фільм "Мама".

23 кастрычніка 2009 гады была ўведзена ў абарачэнне паштовая марка, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Галіны Макаравай.

Памерла знакамітая актрыса 28 верасня 1993 года на сваім лецішчы пад Мінскам. Пахавана на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска.

 

 

46
Тэги:
Дакументальнае кіно, Кінематограф, тэатр, Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы, Беларусь
По теме
Са дня нараджэння Стэфаніі Станюты спаўняецца 115 гадоў
Півоні, архіўнае фота

Хмялее чмель, чмялее луг: 10 лепшых вершаў пра лета

13015
(абноўлена 11:33 30.05.2020)
Доўгачаканае лета на парозе - самы час планаваць адпачынак і натхняцца сакавітасцю прыроды. Sputnik зрабіў адмысловую падборку, каб любы жадаючы змог пачытаць вершы пра лета на беларускай мове і палепшыць настрой.

Лета цешыць сонейкам, ап'яняе духмяным водарам траў, аглушае птушыным гоманам. А тут раптам набягуць хмары, пальецца цёплы дождж, мільгане маланка, забурчыць недзе гром – так прыемна ўдыхаць свежае паветра пасля летняй навальніцы!

Вядома ж, такая прыгожая пара не магла застацца не апетай у вершах – шмат беларускіх паэтаў прысвяцілі лету свае творы. У іх каласіцца жыта, казуркі збіраюць нектар са стракатых кветак, паўнаводныя рэкі нясуць свае воды праз палі, блакіныя ад васількоў, а уначы над імі раскідваецца зорны небасхіл, па якому месяц плыве і хаваецца за лёгкія хмаркі.

Чытайце ў падборцы Sputnik, якія вершы пра лета пісалі знакамітыя беларускія пісьменнікі.

13015
Тэги:
вершы на беларускай мове, Лета
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове
По теме
Ад Купалы да Хадановіча: беларускія вершы для дзяцей
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне
Заснавальнік, генеральны дырэктар Студыі Арцемія Лебедзева Арцемій Лебедзеў

Кот, трактар, васілёк: студыя Лебедзева прапанавала версію герба Беларусі

30
(абноўлена 13:22 28.05.2020)
Варыянтаў магчымага герба дызайнеры зрабілі шмат, у тым ліку - з аднарогам, птушкамі і сэрцайкамі.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Дызайнеры студыі Арцемія Лебедзева зрабілі сваю версію герба Беларусі - з катом, трактарам, бульбай і васільком, гэты праект ужо актыўна абмяркоўваюць у сацыяльных сетках.

Студыя Лебедзева вядомая незвычайным і правакацыйным дызайнам. Некаторыя праекты там робяць без усялякіх заказаў - мяркуючы па ўсім, каб "набіваць руку".

На гэты раз дызайнеры вырашылі зрабіць сваю версію герба Беларусі. Вынік з'явіўся вельмі незвычайным і спрэчным: з катом, трактарам, бульбай і васільком, то бок агрэгуе амаль усе стэрэатыпы пра Беларусь.

Паказалі дызайнеры і працэс стварэння такога "герба": варыянтаў у іх было вялікае мноства, у тым ліку - з людзьмі, птушкамі, сэрцайкамі і абстракцыямі. Сярод найбольш незвычайных можна назваць варыянт з аднарогам.

Логіку выкарыстання такіх сімвалаў дызайнеры, зразумела, не патлумачылі. Тым часам у сацсетках ужо нарастае абмеркаванне гэтых праектаў: ​​ёсць тыя, хто ў захапленні ад задумкі, аднак нямала і абураных з-за такіх варыянтаў герба.

30
Тэги:
Беларусь