Беларуска Аляксандра Борціч увасобіла на экране княгіню Рагнеду

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкАкцёры Ігар Пятрэнка, Святлана Ходчанкава, Аляксандра Борціч і Кірыл Плятнёў (справа налева) на прэм'еры фільма Андрэя Краўчука "Вікінг"
Акцёры Ігар Пятрэнка, Святлана Ходчанкава, Аляксандра Борціч і Кірыл Плятнёў (справа налева) на прэм'еры фільма Андрэя Краўчука Вікінг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хутка на экраны выйде прыгодніцкі фільм "Вікінг", дзе актрыса, якая родам з Светлагорску, сыграла знакавую для айчыннай гісторыі ролю полацкай князёўны Рагнеды.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Прэм'ера самага чаканага расійскага фільма года — гістарычнай драмы "Вікінг" рэжысёра Андрэя Краўчука адбылася ў Маскве. Галоўнага героя (князя Уладзіміра) даверылі Даніле Казлоўскаму, а цэнтральныя жаночыя вобразы ўвасобілі на экране Святлана Ходчанкава (княгіня Ірына) і Аляксандра Борціч (полацкая князёўна Рагнеда).

"Вікінг" пераносіць гледача ў эпоху ранняга Сярэднявечча і адлюстроўвае падзеі з "Аповесці мінулых гадоў", дзе апісаны прыход да ўлады князя Уладзіміра Святаславіча. Род Рурыкавічаў вядзе міжусобную вайну. У выпадковай смерці брата Алега абвінавачваюць вялікага князя Яраполка. Аднак па законе помсціць за гібель брата павінен незаконнанароджаны Уладзімір.

Ужо зараз многія параўноўваюць расійскую кінастужку са знакамітай сагай "Гульня тронаў". Бюджэт карціны, над якой прпрацавалі сем год, складае 19 мільёнаў долараў.

Якія захапляльныя павароты сюжэту стваральнікі "Вікінга" падрыхтавалі, можна будзе даведацца зусім хутка — гістарычны блокбастар стартуе ў пракаце 29 снежня.

Гісторыю княгіні Рагнеды, якая гвалтоўна пасля забойства бацокоў была вымушана стаць жонкай кіеўскага князя Уладзіміра вядома кожнаму беларусу са школьных часоў.

Яе вобраз да кінагледачоў даносіць Аляксандра Борціч, якая ў дзяцінстве пераехала з бацькамі з Беларусі ў Маскву, а аматарам кіно стала вядома пасля ролі эфектнай бландынкі ў карціне "Духless 2".

Стужка навiн
0