Медалямі Францыска Скарыны ўзнагародзілі ў Маскве лідэраў беларускай дыяспары

Медалямі Францыска Скарыны ўзнагародзілі ў Маскве лідэраў беларускай дыяспары

10
(абноўлена 14:50 28.12.2016)
Медалі ад імя прэзідэнта Беларусі ўручыў пасол Ігар Петрышэнка.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Кіраўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі ўзнагародзілі ў Маскве медалямі Францыска Скарыны, паведамілі Sputnik у беларускім пасальстве ў Расіі.

Узнагароды ўручаны старшыні рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці" Любові Адаскевіч і старшыні рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Аксане Солапавай.

Медалі ад імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыў надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка.

"У Расіі пражывае больш за паўмільёна беларусаў. Велізарная сіла, якая можа і павінна падтрымліваць тут, на гэтай зямлі, сваю сінявокую Беларусь, мацаваць сяброўства двух народаў", — падкрэсліў пасол Беларусі.

10
Тэги:
дыяспара, Пасольства Беларусі ў Расіі, Масква
Каментары