Артысты фальклорнага ансамбля Купалінка

Фальклорны гурт "Купалінка" выступіць у Пекіне

31
(абноўлена 12:48 06.01.2017)
У рэпертуары гурта народныя песні і танцы ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. З 9 па 11 студзеня ў Пекіне пройдуць гастролі вядомага фальклорнага гурта "Купалінка" Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках правядзення "Беларускіх калядак у Пекіне" і Дня культуры Рэспублікі Беларусь у Сакратарыяце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамілі ў беларускім пасольстве.

Акрамя таго, запланаваны ўдзел беларускага калектыву ў мерапрыемствах, прысвечаных 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

"Купалінка" пачала сваю творчую дзейнасць у 1966 годзе як жаночы вакальны квартэт, паэтычнае імя якому дала вядомая беларуская народная песня "Купалінка". Стваральнікам і духоўным бацькам калектыву стаў народны артыст СССР Генадзь Іванавіч Цітовіч.

У рэпертуары гурта народныя песні і танцы ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

31
Тэги:
Беларускі фальклор, Пасольства Беларусі ў Кітаі, Пекін
Каментары