МІНСК, 14 сту — Sputnik. "Чорныя капальнікі" і нелегальны продаж археалагічных артэфактаў доўгі час былі галаўным болем беларускіх навукоўцаў, чаму сітуацыя ў хуткім часе зменіцца, спецыяльна для Sputnik патлумачыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
— Што можа стаць засцярогай ад "чорных капальнікаў"?
— На сённяшні дзень гэта ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб удасканаленні аховы археалагічных аб'ектаў і археалагічных артэфактаў", што ўступіў у сілу ў 2016 годзе. Дадзены указ даў неабходныя прававыя падставы для барацьбы з гэтай з'явай.
— Што чакае "чорных капальнікаў" і гандляроў артэфактамі?
— Калі нехта будзе затрыманы з металашукальнікам ці геарадарам, то ён атрымае штраф, а абсталяванне будзе канфіскавана.
Са студзеня 2017 года забаронены абарот археалагічных артэфактаў, гандляваць імі таксама нельга, за выключэннем тых знаходак, што былі зарэгістраваны ў археалагічных камісіях да 2017 года.
Апісаную калекцыю можна прадаваць, але пры гэтым будзе неабходна перадаць у камісіі звесткі аб тым, хто яе набыў і дзе яна зараз знаходзіцца.