Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

© Sputnik / Александр ДемьянчукФестываль "Легенды нарвежскіх вікінгаў" у Петрапаўлаўскай крэпасці
Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі маршрут гандлёвага "шляху з варагаў у грэкі" аказаўся больш старажытным за знакамітае Гнёздава.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Мінулы год быў багаты на навуковыя адкрыцці. Беларуская навуковая супольнасць была ўскалыхнута навінамі аб тым, што пад Віцебскам знайшлі вялікі археалагічны помнік "эпохі вікінгаў". Помнік аказаўся настолькі цікавым і значным для гістарычнай навукі, што нават патрапіў у топ-10 дасягненняў у галіне фундаментальных даследаванняў за 2016 год, які склала Акадэмія навук.

Пра тое, дзе пачынаўся "шлях з варагаў у грэкі" спецыяльна для Sputnik распавяла вынаходніца гістарычнага помніку, загадчыца Цэнтра археалогіі і старажынай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко.

Загадчык Цэнтра археалогіі і старажынай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко
Загадчык Цэнтра археалогіі і старажынай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко - Sputnik Беларусь
Загадчык Цэнтра археалогіі і старажынай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко

— Як удалося знайсці гэты ўнікальны архелагічны комплекс?

— Мы знайшлі яго, скажу прама, дзякуючы "чорным капальнікам". Само гарадзішча і селішча побач упаміналіся яшчэ ў 1934 годзе. Гэты помнік знайшлі пад час першага археалагічнага даследвання Беларусі нашыя навукоўцы. Было зафіксавана і пазначана, што помнік адносіцца да 8-9 стст. Паколькі знойдзены былі толькі некалькі фрагментаў керамікі і іншыя незначныя знаходкі, да яго ставіліся як да не вельмі важнага помніка.

Некалькі год таму мы сталі заўважаць, што "чорныя капальнікі" сталі на сваіх сайтах выкладаць знаходкі, не пазначаючы месца знаходкі, а толькі пісалі, што гэта Заходняя Дзвіна ў раёне Віцебска.

Безумоўна, мы выйшлі на месца знаходак. У 2015 годзе мы выехалі на месца і зафіксавалі ўсё дакладна, зрабілі план комплексу, які займае некалькі гектараў і складаецца з гарадзішча і неўмацаваных паселішчаў. Самае цікавае, што ручай, які побач з гарадзішчам упадае ў Дзвіну, паварочвае за яго і ўтварае там бухту. Яе маглі выкарытоўваць для перагрузкі тавараў. Знаходкі там павінны быць пад слоем пяску, яны будуць закансерваваныя.

Гарадзішча разбурылі войскі Полацка

© Sputnik / Марина СеребряковаРымскія манеты 3-5 стст., вагавы злітак і фрагмент падвескі
Рымскія манеты 3-5 стст., вагавы злітак і фрагмент падвескі - Sputnik Беларусь
Рымскія манеты 3-5 стст., вагавы злітак і фрагмент падвескі

— Якога характару быў гэты помнік і што з ім здарылася?

— У 2016 годзе мы пачалі поўнамасштабнае даследванне комплексу. Мы заклалі раскопы на двух селішчах і на гарадзішчы. Там мы знайшлі цікавую печ 9 ст., калі да мясцовага насельніцтва далучыліся ўжо варагі. Зразумела, гэта не адбывалася мірным шляхам, аб чым сведчыць слой ад пажару гэтага часу. Другі слой пажару мы зафіксіравалі ўжо на час сканчэння існавання гэтага паселішча на рубяжы 10-11 стст. Тут мы падазраем палачанаў, таму што Кардон як раз знаходзіцца на парубежжы полацкага і віцебскага Падзвіння.

Мы думаем, што гэта магло адбыцца пасля перадачы Віцебскай воласці Полацку кіеўскім князем Яраславам Мудрым у 1021 годзе ці перад гэтым. "Вольніца" жыхароў Кардона у гандлёвых адносінах была падпарадкавана Полацкаму княству.

Зафіксаваныя пажары адзначаюць межы існавання паселішча з акрэсленым гандлёва-рамесніцкім напрамкам дзейнаці, дзе было поліэтнічнае насельніцтва. Акрамя значнай колькасці разнастайных вагавых гірак мы знайшлі парэшткі рамесніцкіх майстэрань.

Вельмі важна для ўсіх навукоўцаў тое, што былі выяўлены ў чыстым выглядзе культурныя слаі 9-10 стст., якія звычайна слаба распазнаюцца археалагічна. Самае важнае, што гэтыя слаі, як і знаходкі, выразна датуюцца манетамі. Яны датуюцца ад 8 ст. дырхемамі дынастыі Умаядаў і да сярэдзіны 10 ст.

Беларускае Падзвінне — месца, дзе пачаў фарміравацца самы старажытны з этапаў "шляху з варагаў у грэкі"

© Sputnik / Марина СеребряковаВагі,гіркі і нацельны крыжык "скандынаўскага тыпу"
Вагі,гіркі і нацельны крыжык скандынаўскага тыпу - Sputnik Беларусь
Вагі,гіркі і нацельны крыжык "скандынаўскага тыпу"

— Зараз мы можам дакладна вызначыць, дзе праходзіў знакаміты гандлёвы шлях?

— Ва ўсіх летапісах, калі ідзе апісанне гандлевага "шляху з варагаў у грэкі" і яго адрэзку паміж Дзвіной і Дняпром, пішуць "ад верха Дняпра да Ловаці". Мы ведаем, што Ловаць — гэта паўночная частка этапу, які вядзе да Ноўгарада, а дняпроўскі адрэзак гісторыкі трактавалі, як вярхоў'і Дняпра, якія натуральна размешчаны ў Смаленскай вобласці. Многія гісторыкі так і апісвалі, што шляхі гандлёвыя быццам бы шлі ад Ноўгарада, потым па Ловаці да Гнёздава, каля Смаленска і далей па Дняпры. Але справа ў тым, што ў Гнёздава матэрыялаў 9 ст. няма.

У той жа час вытокі Ловаці знаходзяцца ў нас на тэрыторыі Гарадоцкага раёну. Вакол іх вельмі шмат археалагічных помнікаў. Па нашай тэрыторыі каля Оршы праходзіць і выгіб верхняй часткі Дняпра.

На археалагічным комплеке "Кардон" былі знойдзены артэфакты ад 9 ст. да сярэдзіны 10 ст., і нават 8 ст. Там наплыў самых розных матэрыялаў ад візантыйскіх і арабскіх да Волжскай Булгарыі, Скандынавіі і нават заходнеславянскія матэрыялы.

Гнёздава было пазней

© Sputnik / Марина СеребряковаМанеты 9–10 ст. (арабскія і візантыйскія)
Манеты 9–10 ст. (арабскія і візантыйскія) - Sputnik Беларусь
Манеты 9–10 ст. (арабскія і візантыйскія)

— Атрымоўваецца, што гандлёвыя шляхі вікінгаў у першую чаргу праходзілі праз нашую тэрыторыю?

— Матэрыял паказвае, што фарміраванне "шляху з варагаў у грэкі" і яго звязуючага звяна паміж Ловаццю і Дняпром праходзіла якраз у віцебскім Падзвінні. Гэта ўскосна падцвярджае той факт, што паміж Оршай і Віцебскам раней было знойдзена шэсць кладаў пачатку 9 ст. — сярэдзіны 10 ст.

Дагэтуль усе меркавалі, што скандынавы абыходзілі беларускія землі бокам і плавалі праз Смаленшчыну. Зараз мы можам абсалютна ўпэўнена казаць, што якраз у нас усё зараджалася. Хаця на картах дагэтуль пункцірам абазначаюць маршрут праз Гнёздава.

Мы на гэты час вызначылі цалкам увесь маршрут, усе рэкі і волакі. Раней прызнавалі, што клады на тэрыторыі Беларусі больш старажытныя, чым у Гнёздава, але далей справа не ішла. Зараз дзякуючы нашаму археалагічнаму адкрыццю мы звязалі ў адно Падняпроўе і Падзвінне. Утварылася паўнавартасная карціна фарміравання звязуючага ўчастка шляху паміж Ловаццю і Дняпром, які праходзіў па нашай тэрыторыі.

Гэты участак на паўтара стагоддзя больш старажытны, чым той, што нам вядомы дзякуючы Гнёздава.

Гарадзішча, дзе жылі вікінгі, славяне і балты

© Sputnik / Марина СеребряковаУпрыгажэнні (падвескі, пярсцёнкі) і старажытны ключ 9–10 стст.
Упрыгажэнні (падвескі, пярсцёнкі) і старажытны ключ 9–10 стст. - Sputnik Беларусь
Упрыгажэнні (падвескі, пярсцёнкі) і старажытны ключ 9–10 стст.

— Хто жыў на гарадзішчы: нашыя продкі ці вікінгі?

— На дадзены момант можна ўпэўнена казаць, што паселішчы археалагічнага помніку "Кардон" былі поліэтнічныя. Тут жылі і славяне, і скандынавы, і балты. Іх аб'ядноўвалі агульныя эканамічныя інтарэсы.

Мы знайшлі каля 30 гірак і шмат срэбра для ўзважывання. Літаральна здымалі дзёрн, а там ішлі манеты. Гэта ўказвае на тое, што ўсё насельніцтва гэтага археалагічнага комплексу займалася гандлем і рамесніцтвам.

Значная колькасць гірак мінімальных памераў сведчыць аб іх выкарыстанні ў ювелірнай справе.

Шырокія гандлёвыя сувязі Кардона пацвярджае унікальная манета, якая была выраблена ў Афганістане з мясцовай сыравіны.

© Sputnik / Марина СеребряковаНарыхтоўка бранзалета і ювелірны пінцэт
Нарыхтоўка бранзалета і ювелірны пінцэт  - Sputnik Беларусь
Нарыхтоўка бранзалета і ювелірны пінцэт

— Якія планы наконт археалагічнага комплекса мае беларуская навука?

— Даследваць рупліва і гэтак жа доўга і грунтоўна, як даследуецца Шаставіца пад Чарнігавам, як Гнёздава на Смаленшчыне.

Пакуль даследавана крыху больш за 360 квадратных метраў агульнай плошчы археалагічнага помніка. План будучых раскопак ужо распрацаваны.

Самыя старажытныя са знойдзеных рэчаў — гэта рымскія манеты першых вякоў нашай эры. Іх сюды, відаць, прынеслі прадстаўнікі гэтак званай "кіеўскай культуры" у 3-5 стагоддзях нашай эры. Яны першымі пасялілся на гэтым месцы і пачалі асвойваць яго тэрыторыю.

Стужка навiн
0