Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Унікальны арнат прадставяць у Нацыяльным гістарычным музее

30
(абноўлена 09:50 25.01.2017)
Удзельнікі прэзентацыі змогуць не толькі ўбачыць рарытэт, але і з дапамогай фотаздымкаў прасачыць асноўныя этапы яго аднаўлення.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прэзентуе публіцы адрэстаўраваны рарытэт XVIII-XIX стст. 31 студзеня, паведамдяе прэс-служба Міністэрства культуры.

Паводле словаў спецыялістаў, унікальнасць і непаўторнасць арната, які некалі служыў у якасці аблачэння каталіцкага святара, у тым, што ён дэкараваны шматлікімі ўстаўкамі з некалькіх відаў слуцкіх паясоў. Тым не менш, стан яго захаванасці выклікаў нямала пытанняў.

"Вопыт рэстаўрацыі гэтых помнікаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 18-19 стагоддзяў сведчыць пра тое, што ў кожным асобным выпадку яна ажыццяўляецца па індывідуальнай тэхналогіі. Акрамя таго, у айчыннай музейнай практыцы апісанні альбо абагульненні працэсаў рэстаўрацыі слуцкіх паясоў і арнатаў з фрагментамі і ўстаўкамі са слуцкіх паясоў і "па тыпу слуцкіх" не праводзіліся. Я прыняла рашэнне пайсці па шляху мінімальнага ўмяшальніцтва ў матэрыяльную структуру музейнага прадмета", — распавяла рэстаўратар Нацыянальнага гістарычнага музея Вольга Канаплёва.

Да працы рэстаўратар прыступіла толькі пасля праходжання стажыроўкі ў Цэнтры рэстаўрацыі імя Пранаса Гудзінаса Мастацкага музея Літвы. З-за вялікай колькасці страт і разбурэнняў быў праведзены амаль поўны дэмантаж арната, прадубляваны ўсе фрагменты з паясоў "па тыпу слуцкага" на шоўк і "тэатральную газу", самай тонкай ніткаю той самай "тэатральнай газы" фрагменты былі замацаваны. У канцы 2016 года праца была завершана, арнат набыў экспазіцыйны выгляд і з цягам часу знойдзе сваё месца на выставе "Беларусь: адраджэнне духоўнасці", а пазней — у экспазіцыі "Старажытная Беларусь".

30
Тэги:
рэстаўрацыя, Гісторыя, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
По теме
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост
У 2017 годзе выйдзе 4 том "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі"
Арлоў: Вялікакняскую канцылярыю ВКЛ ахоўвала некалькі дзесяткаў катоў
Каментары