Гурт Naviband

"Гісторыя майго жыцця" Naviband стала лепшай песняй на беларускай мове

40
(абноўлена 10:52 10.02.2017)
Менавіта гэтая песня прынесла гурту перамогу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2017".

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Песня "Гісторыя майго жыцця" гурта Naviband стала лепшай песняй на беларускай мове на V Рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра".

"Дзякуй вялiкi! Наша "гiсторыя" — лепшая песня на мове Нацыянальнай музычнай прэмii Лiра!", — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Facebook.

Нагадаем, прадстаўнікамі Беларусі на "Еўрабачанні-2017", якое пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая, будзе гурт Naviband.

Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук — адзіныя, хто ўдзельнічаў у адборы з песняй на беларускай мове. У гэтым годзе ўпершыню на міжнародным песенным конкурсе прагучыць беларуская мова.

40
Тэги:
Naviband, конкурс, Музыка, Мінск, Беларусь
По теме
Naviband: хочацца паказаць сучасную Беларусь Еўропе
Navi Band: мова становіцца трэндам