Ад Вольскага да Каржа: абвешчаныя намінанты музычнай прэміі

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкМакс Корж
Макс Корж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найлепшы беларускі альбом 2016 года абяруць з 11 дыскаў. Пазнаёміцца з рэгламентам узнагарод і паслухаць усе альбомы можна на сайце Experty.by.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Абвешчаны назвы 11 беларускіх музычных дыскаў 2016 года, якія паспрачаюцца за ўзнагароды Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных крытыкаў. Цырымонія ўручэння адбудзецца 22 сакавіка пры падтрымцы праекта Maksivion.

У гэтым годзе ў журы прэміі 15 беларускіх і 5 замежных музычных крытыкаў з суседніх краін: Андрэй Бухарын (Rolling Stone, Расія), Міхал Вячорэк (Gazeta Magnetofonowa, Польшча), Міла Краўчук (Karabas.Live, Украіна), Валдас Лапета (Ghost Note, Літва) і Хенрыкс Эліас Зэгнэрс (Delfi.lv, Tvnet.lv, Satori.lv; Латвія). Анкеты ўсіх сяброў журы будуць апублікаваныя пасля цырымоніі.

Гурт BRUTTO, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
На хутары "Шаблi" пройдзе ўнікальны акустычны канцэрт BRUTTO

"Штатныя эксперты паслухалі каля 150 выдадзеных у 2016 годзе беларускіх альбомаў, 29 з іх былі адрэцэнзаваныя і разгледжаныя ў межах узнагарод, — распавядае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by. — Агульная карцінка атрымалася пярэстай і непадобнай на іншыя гады. Напрыклад сярод намінантаў даўно не было столькі праектаў з жаночым вакалам. З іншага боку, па-за межамі спісу апынуліся моцныя працы Akute, Re1ikt, Змітра Вайцюшкевіча, "Стары Ольса", Сяргея Пукста і іншых артыстаў — гэта добры паказчык канкурэнцыі".

Пазнаёміцца з намінантамі можна ў межах адмысловай складанкі.

Пераможца галоўнай намінацыі "Альбом года" атрымае ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта. Выступ мае адбыцца да 1 чэрвеня 2017 году. У мінулыя гады аналагічныя ўзнагароды атрымалі Shuma (2016), Port Mone (2015), Pukstband (2014), дзякуючы чаму яны правялі свае найбуйнейшыя канцэрты ў Мінску.

У межах цырымоніі будуць названыя пераможцы ў 11 намінацыях, у тым ліку: "Альбом года", "Лепшы беларускамоўны альбом", "Лепшы дэбютны альбом", "Лепшы рок-альбом", "Лепшы поп-альбом", "Лепшы фолк-альбом", "Лепшы ідзі-поп/электронны альбом". Пазнаёміцца з рэгламентам узнагарод і паслухаць усе альбомы можна на сайце Experty.by.

Спіс намінантаў (у алфавітным парадку):

Восьмыдзень "Жнівень" — слухаць

Лявон Вольскі "Псіхасаматыка" — слухаць

Макс Корж "Малый повзрослел, ч.1" — слухаць

Петля пристрастия "Мода и облака" — слухаць

Ayva "Точно" — слухаць

lo & Friends "Кола" — слухаць

IOWA "Import" — слухаць

Mustelide "Spi" — слухаць

Nebulae Come Sweet "It's Not The Night That Covers You" — слухаць

Shuma "Сонца" — слухаць

Witness Temple "Suckcessful" — слухаць

Стужка навiн
0