Як стаць чараўніком: конкурс "Ты супер!" дорыць дзецям мару

© Photo : PR-служба НТВУдзельнікі шоу "Ты супер!"
Удзельнікі шоу Ты супер! - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ёсць просты рэцэпт, як стаць чараўніком. Калі камусьці дапамагчы, свет вакол адразу мяняецца. Гэта самы сапраўдны звычайны цуд, на які здольны кожны з нас.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. На расійскім тэлебачанні цяпер самы разгар незвычайнага дзіцячага конкурсу, пра які мы ўжо пісалі — міжнароднага шоу талентаў "Ты супер!", арганізатарамі якога сталі тэлеканал НТБ i інфармацыйнае агенцтва Sputnik.

Выступ Насці Краўчэні на конкурсе Ты супер! - Sputnik Беларусь
Відэа
Выступ Насці Краўчэні на конкурсе "Ты супер!" крануў журы

У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў — з розных рэгіёнаў Расіі і іншых краін: Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

Дзеці жывуць у Маскве ўжо два месяцы. Вядома, амаль усе дні ў іх распісаны пад заняткі са спецыялістамі і падрыхтоўку да выступленняў. Аднак ёсць на свеце добрыя чараўнікі, якія вельмі хочуць зрабіць жыццё дзяцей ярчэй і ажыццявіць некаторыя іх мары.

На брадвейскіх падмостках

Зорка расійскай сцэны Алена Хмяльніцкая падарыла дзецям падарожжа ў сапраўдную казку. Актрыса паказала ім "закуліссе" папулярнага брадвейскага мюзікла "Папялушка", у якім гуляе ролю мачахі. Потым дзеці паглядзелі саму пастаноўку і прынялі яе з захапленнем.

© Photo : PR НТВУдзельніца шоу "Ты супер!" 7-гадовая Таня Дузенка.
Участница шоу Ты супер! 7-летняя Таня Дузенко - Sputnik Беларусь
Удзельніца шоу "Ты супер!" 7-гадовая Таня Дузенка.

Самая юная ўдзельніца — Таня Дузенка — не магла стрымаць эмоцый. Малая, якая да сваіх 7 гадоў ужо многае перажыла, была вельмі ўражаная казачным прадстаўленнем: "Папялушка самая прыгожая, у самай вытанчанай сукенцы! Я б хацела быць як яна: добрай і працавітай".

На арэне цырка

У самым пачатку конкурсу высветлілася, што не ўсе ўдзельнікі бывалі ў цырку. І тады сусветна вядомыя цыркавыя артысты браты Запашныя падарылі канкурсантам квіткі на казачнае прадстаўленне "Снежная каралева". У антракце дзеці на свае вочы ўбачылі, як рыхтуюцца да выступлення ўсе артысты цыркавога прадстаўлення.

© Photo : PR НТВУдзельніца шоу "Ты супер!" Даша Чарнова пабывала ў цыркавым закуліссі.
Участница шоу Ты супер! Даша Чернова побывала в цирковом закулисье - Sputnik Беларусь
Удзельніца шоу "Ты супер!" Даша Чарнова пабывала ў цыркавым закуліссі.

Аскольд Запашны, прадстаўнік вядомай цыркавой дынастыі, падтрымаў пачаткоўцаў вакалістаў: "Я разумею, як гэтым дзецям цяжка перабароць усе страхі перад выхадам на сцэну. Бо ніколі не ведаеш, што цябе чакае, ніколі не прадбачыш, як пройдзе выступленне. Я ўсёй душой хварэю за гэтых маленькіх артыстаў і жадаю ім не баяцца нічога!"

На канцэрце любімай Ёлкі

Як вядома, у складзе журы "Ты супер!" — папулярная расійская спявачка Ёлка. Яна запрасіла ўдзельнікаў конкурсу на свой сольны канцэрт у якасці асаблівых гасцей.

© Photo : PR НТВЧлен журы конкурсу "Ты супер!" спявачка Ёлка.
Член жюри конкурса Ты супер! певица Елка - Sputnik Беларусь
Член журы конкурсу "Ты супер!" спявачка Ёлка.

І гэта было не проста выступленне, а майстар-клас: Ліза распавяла, як яна рыхтуецца да выступленняў, а юныя вакалісты яшчэ доўга разбіралі песні і абмяркоўвалі нумары.

На здымках кіно

"Ты супер!" — гэта на самой справе месца, дзе спраўджваюцца мары. Канкурсант з Калінінграда 15-гадовы Багдан марыў убачыць, як здымаюць кіно і серыялы. І яна споўнілася, ды яшчэ як! Багдан трапіў на здымачную пляцоўку вельмі дарослага серыяла "Па той бок смерці", які выйдзе ў эфір тэлеканале НТБ у 2017 годзе. Галоўныя ролі ў праекце выконваюць Сяргей Гармаш, Святлана Ходчанкава, Вікторыя Ісакава і Ілля Любімаў.

© Photo : PR НТВНа здымачнай пляцоўцы здымаюць ключавую сцэну фільма.
На съемочной площадке снимают ключевую сцену фильма - Sputnik Беларусь
На здымачнай пляцоўцы здымаюць ключавую сцэну фільма.

Калі вакаліст "Ты супер!" прыйшоў на здымачную пляцоўку, здымалі ключавую сцэну. Багдан не проста ўбачыў, як робяць кіно, але і зняўся ў адной сцэне разам з Вікторыяй Ісакавай. У канцы здымачнага дня Багдан прызнаўся, што ў будучыні хоча паспрабаваць сябе ў акцёрскай прафесіі.

На спартыўным турніры

Маленькая Соня Алахвердыева змагла зачараваць усіх яшчэ падчас адборачнага тура. Яна паказала неверагодную пластычнасць і нават села на шпагат у канцы выступу. Яна Батыршына, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы паабяцала Соне арганізаваць для яе персанальнае паказальнае выступленне на VI Адкрытым турніры па мастацкай гімнастыцы на прызы Яны Батыршынай.

Соне паставілі нумар, замовілі спецыяльны касцюм, дочкі Яны падарылі ёй ружу, у якой міргаюць святлодыёдныя агеньчыкі. Менавіта з ёй дзяўчынка выступала як з дадатковым элементам замест звыклых у мастацкай гімнастыцы мячоў і стужак.

У выніку паказальны харэаграфічны нумар атрымаўся казачным. Яна Батыршына ўпэўненая, што дзяўчынка можа дамагчыся поспехаў і ў спевах, і ў гімнастыцы.

У кожнай казкі ёсць канец. Але чараўніцтва конкурсу "Ты супер!" працягваецца. Арганізатары, члены журы, зоркі эстрады і тэлебачання вельмі хацелі б, каб кожны з удзельнікаў змог ажыццявіць важную мару — трапіць на сцэну, працягнуць вучыцца вакальнаму майстэрству і стаць артыстам з вялікай літары.

© Photo : PR НТВУдзельнікі шоу "Ты супер!"
Участники шоу Ты супер! - Sputnik Беларусь
Удзельнікі шоу "Ты супер!"

Sputnik таксама рыхтуе сюрпрыз. На сваіх сайтах агенцтва праводзіць галасаванне, карыстальнікі пры дапамозе "лайкаў" могуць падтрымаць таго ці іншага ўдзельніка. Той, хто набярэ найбольшую колькасць галасоў, стане ўладальнікам спецыяльнага прыза. А за лёсам канкурсантаў, якія прыехалі з розных краін, можна сачыць яшчэ і ў сацсетках Sputnik.

Наступны эфір шоу "Ты супер!" — 1 красавіка ў 20:00 па маскоўскім часе на тэлеканале НТБ. Сачыце за эфірам!

Стужка навiн
0