Парк у цэнтры Мадрыда, архіўнае фота

Беларускую мову пачалі вывучаць у Мадрыдзе

34
(абноўлена 16:16 05.04.2017)
У Мадрыдзе адкрыліся моўныя курсы для беларусаў i іспанцаў, зацікаўленых у вывучэнні i практыкаванні сучаснай беларускай мовы

МІНСК, 5 кра — Sputnik. У Мадрыдзе на базе Вучэбнага моўнага цэнтра "Лінгваландыя" арганізаваны курсы вывучэння сучаснай беларускай мовы для прадстаўнікоў беларускай дыяспары і іспанскіх грамадзян, паведамілі Sputnik у прэсс-службе беларускай дыпмісіі.

Паводле інфармацыіі пасольтсва, ідэя арганізацыі курсаў належыць грамадзянцы Беларусі, кіраўніцы цэнтра "Лінгваландыя", члену Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа Святлане Яськовай.

У пасольстве распавялі, што першы занятак для беларусаў i іспанцаў, зацікаўленых у вывучэнні i практыкаванні сучаснай беларускай мовы, адбыўся 1 красавіка 2017 года.

"На працягу дзвюх з паловай гадзін у вельмі станоўчай і сяброўскай атмасферы настаўнік беларускай мовы Сяргей Манюк дапамагаў іспанскім вучням пазнаёміцца з беларускай мовай, а нашым суайчыннікам у Іспаніі — успомніць вывучанае раней", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама на занятках прысутнічалі два іспанцы, якія раней самастойна вывучалі беларускую мову і ўразілі прысутных сваімі ведамі.

Такім чынам, далёка ад роднага краю беларусы i іспанцы абменьваліся ведамі, размаўлялі па-беларуску, пашыралі свой слоўнікавы запас.

Пасольствам Беларусі ў Іспаніі будзе перададзена ў дар моўнаму цэнтру "Лінгваландыя" бібліятэка беларускіх кніг для арганізацыі вучэбнага працэсу.

34
Тэги:
Беларуская мова, Пасольства Беларусі ў Францыі, Мадрыд, Іспанія, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову (47)