Кіеў рыхтуецца прыняць Еўрабачанне-2017

Кіеў паабяцаў роўныя магчымасці ўдзельнікам "Еўрабачання"

19
(абноўлена 12:17 13.04.2017)
Забарону на ўдзел у конкурсе прадстаўніцы ад Расіі Юліі Самойлавай МЗС Украіны тлумачыць выступленнем спявачкі ў Крыме.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Кіеў гарантуе роўныя магчымасці для ўсіх удзельнікаў "Еўрабачання-2017", але просіць паважаць украінскія законы, заявілі ў МЗС краіны.

"Украіна гарантуе роўныя магчымасці для ўсіх удзельнікаў "Еўрабачання-2017", але просіць гарантаваць павагу да свайго заканадаўства", — гаворыцца ў мікраблогу знешнепалітычнага ведамства ў Twitter.

У тэкставым паведамленні да ілюстрацыі распавядаюць, што ўдзельніцы "Еўрабачання" ад Расіі Юліі Самойлавай забаранілі ўезд на Украіну менавіта з-за парушэння законаў краіны.

"Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве ў сярэдзіне мая. Расію павінна была прадставіць Самойлава з песняй пра каханне Flame Is Burning, аднак Служба бяспекі Украіны забараніла ёй уезд у краіну на тры гады з-за яе выступу ў Крыме.

У МЗС Расіі заявілі аб недапушчальнасці падобных дзеянняў, а прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што магчымасці замяніць удзельніцу "Еўрабачання" не існуе.

У Еўрапейскім вяшчальным саюз (EBU), які выступае арганізатарам конкурсу, прыгразілі санкцыямі ў дачыненні да Кіева. Улады краіны, у сваю чаргу, падкрэслілі, што ніхто не мае права патрабаваць ад Украіны парушыць нацыянальнае заканадаўства.

19
Тэги:
Музычны конкурс, Еўрабачанне, Украіна
Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Лагатып дзіцячага Еўрабачання-2020

Дзіцячае "Еўрабачанне": беларуска Арына Пехцерава стала пятай

19
(абноўлена 09:34 30.11.2020)
Юная выканаўца з Магілёва атрымала 73 балы ад журы і 57 - ад гледачоў, тры краіны аддалі нашай суайчынніцы па 12 балаў.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Беларуска Арына Пехцерава стала пятай на дзіцячым "Еўрабачанні", фінал музычнага конкурсу прайшоў у нядзелю ў польскай Варшаве ў анлайн-фармаце.

12-гадовая Арына выступіла ў фінале з песняй "Прышэльцы". Разам з ёй удзельнічалі прадстаўніцы яшчэ 11 краін. Журы аддало магіляўчанцы 73 балы, гледачы - 57 балаў.

Па 12 балаў Беларусі аддалі Казахстан, Сербія і Польшча.

Па выніках пераможцай стала францужанка Валянціна Тронель. На другім месцы - удзельніца з Казахстана Каркат Башанава, трэцяя - іспанка Салея.
З-за пандэміі конкурс адбыўся ў анлайн-рэжыме. Усе нумары выконваліся ў студыі ў кожнай краіне-удзельніцы, каб засцерагчы дзяцей і іх каманды ад каронавіруса. Вядучыя "Еўрабачання" з Варшавы вяшчалі на сацыяльнай дыстанцыі адзін ад аднаго.

Самыя гучныя выступы Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні"

Краіна ўдзельнічае ў конкурсе з моманту яго з'яўлення. Першай Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" прадставіла Вольга Сацюк з песняй "Танцуй". У 2003 годзе яна заняла чацвёртае месца.

Таленты з Беларусі двойчы займалі першыя месцы на знакамітым міжнародным конкурсе - у 2005-м (Ксенія Сітнік з кампазіцыяй "Мы разам) і 2007-м гадах (Аляксей Жыгалковіч - "З сябрамі").

Андрэй Кунец з песняй "Новы дзень" у 2006 годзе ўзяў срэбра "Еўрабачання". Трэцяе месца на конкурсе займалі Лідзія Заблоцкая ("Анёлы дабра", 2011) і Ілля Волкаў ("Спявай са мной", 2013 года).

19
Тэги:
Беларусь, Дзіцячае Еўрабачанне
Тэмы:
Дзіцячае Еўрабачанне - 2020

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1415
(абноўлена 16:52 27.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1415
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі
Віктар Бабарыка

Адвакат: Бабарыка знаходзіцца пад вартай і знаёміцца з матэрыяламі справы

8
Экс-кіраўніку Белгазпрабанка прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка знаходзіцца пад вартай і прапаноў па вызваленні з СІЗА КДБ не атрымліваў, заявіў прадстаўнік абароны Бабарыкі адвакат Зміцер Лаеўскі.

На мінулым тыдні член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка зрабіў заяву аб тым, што Бабарыка можа быць вызвалены разам са сваім сынам у адказ на патрабаванне беларускіх уладаў пакінуць краіну.

"З раніцы абаронцы сумесна з Віктарам Бабарыкам знаёміліся з матэрыяламі справы. Гэта адбывалася ў Мінску. Віктар Дзмітрыевіч [Бабарыка] усё гэтак жа, як і да выхадных, утрымліваецца пад вартай", - напісаў Лаеўскі ў сваім Telegram-канале.

Адвакат удакладніў, што "ніякіх прапаноў пра вызваленне не гучала. Працягваем абараняць ад неабгрунтаванага і незаконнага абвінавачвання".

Абвінавачанне ўжо прад'яўленае

На мінулым тыдні КДБ заявіў, што следчыя завяршылі папярэдняе расследаванне крымінальнай справы, па якой асноўным фігурантам праходзіць Бабарыка. З амаль 10 абвінавачаных толькі ён не прызнаў віну і лічыць незаконным сваё затрыманне.

Бабарыку прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

На пачатку чэрвеня гэтага года КДК паведаміў, што праводзіць ператрус у Белгазпрамбанку, кіраўніком якога з'яўляўся Бабарыка-старэйшы.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК распачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 243 ("Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры") і па частцы 2 артыкула 235 ("Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры"). У сувязі з гэтым улады паведамілі пра затрыманне па справе 15 чалавек.

Бабарыка, які ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта рэспублікі, але не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, заявіў, што сітуацыя, якая склалася вакол крэдытнай установы, носіць заказны палітычны характар.

8
Тэги:
Белгазпрамбанк, Віктар Бабарыка