Расійскі акцёр Даніла Казлоўскі

Даніла Казлоўскі згуляе футбаліста ў фільме да ЧС-2018

12
(абноўлена 17:41 29.04.2017)
Кінастужка раскажа гісторыю футбаліста Юрыя Сталешнікава, які пасля завяршэння кар'еры стаў трэнерам правінцыйнай каманды.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Вядомы расійскі акцёр Даніла Казлоўскі стане рэжысёрам спартыўнай драмы "Трэнер", у якой таксама выканае і галоўную ролю, паведаміла Sputnik прэс-служба кінапраекта.

Казлоўскі ў карціне згуляе бамбардзіра нацыянальнай зборнай Юрыя Сталешнікава. Па сюжэце герой у вырашальны момант не забівае пенальці, завяршае кар'еру, але становіцца трэнерам маленькай правінцыйнай каманды "Метэор".

Да праекта прыклала руку "Студия ТРИТЭ Никиты Михалкова", якая раней зняла біяграфічную драму "Легенда №17" з Казлоўскім у галоўнай ролі.

"Для мяне гэтая гісторыя пра запал, пачуцці, эмоцыі. Пра тое, як маленькая група людзей у далёкім правінцыйным горадзе змяніла свет вакол сябе. Пра людзей, якія не баяцца ажыццяўляць сваю мару і тым самым дораць іншым надзею, надзею ажыццявіць немагчымае. У гісторыі футбола такіх прыкладаў нямала: ФК "Растоў", "Лестэр", Зборная Ісландыі", — цытуе словы Казлоўскага прэс-служба праекта.

У фільме "Трэнер" таксама здымуцца Уладзімір Ільін, Андрэй Смалякоў, Вольга Зуева, Аляксандр Ільін. Здымкі пройдуць у Маскве, Краснадары, Лондане. У шырокі пракат "Трэнер" выйдзе ў красавіку 2018 года, напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе.

12
Тэги:
кіно, Кінаіндустрыя, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Даніла Казлоўскі, Расія