Баскетбольны мяч

Студыя Міхалкова здыме фільм пра баскетбольны матч СССР-ЗША 1972

24
(абноўлена 17:43 29.04.2017)
Рэжысёрам выступіць Антон Мегердзічэў, пачатак здымак запланаваны на лета бягучага года.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Студыя "ТриТэ" Мікіты Міхалкова здыме фільм "Рух уверх" аб легендарным матчы Алімпіяды 1972 года ў Мюнхене, дзе зборная СССР па баскетболе атрымала перамогу над амерыканцамі, паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на словы генеральнага дырэктара кінакампаніі "Студыя ТриТэ" Леаніда Верашчагіна.

На Гульнях-1972 зборная СССР у драматычнай канцоўцы фінальнага матчу супраць каманды ЗША атрымала перамогу з лікам 51:50. Амерыканцы, якія ў Мюнхене ўпершыню не здолелі стаць чэмпіёнамі Алімпійскіх гульняў па баскетболе, адмовіліся прызнаваць вынік матчу з-за спрэчнага судзейства, і не выйшлі на цырымонію ўзнагароджання.

"Спартыўныя перамогі не менш важныя, чым любыя іншыя. Гэта перамогі духа, краіны, народа. Выйгрыш нашых баскетбалістаў у фінале алімпійскага турніру ў Мюнхене ў 1972 годзе назаўжды змяніў спартыўную гісторыю", — сказаў Верашчагін.

Жанр карціны, са слоў прадзюсара, — вострасюжэтная спартыўная драма, а ў цэнтры сюжэту ляжыць чалавечая драма.

"І тут асабістая найглыбейшая драма трэнера Уладзіміра Кандрашына, які кінуў на алтар перамогі ўсё, што ў яго было, і ў канчатковым выніку стварыў лепшую баскетбольную каманду на планеце", — дадаў Верашчагін.

Рэжысёрам карціны выступіць Антон Мегердзічэў ("Метро", "Цёмны свет", "Бой з ценем-2: Рэванш"), з якім ужо заключаны кантракт. Сярод прэтэндэнтаў на галоўныя ролі — Уладзімір Машкоў, Сяргей Пускепаліс і іншыя. Як распавёў прадзюсер, стваральнікі фільма кансультуюцца з сваякамі спартсменаў, у прыватнасці, з сынам баскетбаліста Сяргея Бялова. Пачатак здымак запланавана на лета бягучага года.

24
Тэги:
Кіно, Мікіта Міхалкоў, Расія
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

320
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

320
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Альгерд Бахарэвіч

Раман Альгерда Бахарэвіча выходзіць у Шатландыі

14
(абноўлена 13:07 25.09.2020)
Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" ўбачыла свет у 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы". Яна атрымала прэмію "Кніга годзе" і заняла трэцяя месца на прэміі імя Ежы Гедройца.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча "Дзеці Аліндаркі" будзе апублікаваны на англійскай мове, аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Бахарэвіч падкрэсліў, што "дзеці Аліндаркі" - казка для дарослых, якая чытаецца і сёння.

"Памятаю, якім быў першы імпульс да таго, каб узяцца за працу. Я прачытаў, як недзе ў невялікім райцэнтрыку чыноўніца ад адукацыі параіла бацькам аднаго дзіцяці тэрмінова звярнуцца ды лагапеда, бо, відзіце лі, у рабёнка сільны беларускі акцэнт. Пака не позна, нада лячыць... так пачалася гісторыя пра Лёсю і Леччыка ", - узгадаў аўтар гісторыю стварэння кнігі.

Раман будзе надрукваны ў выдавецтве Scotland Street Press з арыгінальнай беларускай вокладкай мастачкі Кацярыны Дубовік. Дата афіцыйнага выхаду кнігі - 30 верасня 2020 года, першая рэцэнзія ўжо надрукаваная ў "The Scotsman".

Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" была надрукваная ў 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы". Яна атрымала прэмію "Кніга году" і заняла трэцяя месца на прэміі імя Ежы Гедройца.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Альгерд Бахарэвіч
Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:58 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей