NaviBand падчас першай рэпетыцыі да Еўрабачання-2017

NaviBand правялі першую рэпетыцыю да "Еўрабачання"

24
(абноўлена 09:09 04.05.2017)
Беларускія музыкі выйдуць на сцэну "Еўрабачання" ў светлых касцюмах, а падчас нумара будзе створана ілюзія палёту.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Беларускі гурт NaviBand правёў першую рэпетыцыю на сцэне "Еўрабачання-2017" у Кіеве, паведамілі ў сераду ў прэс-службе конкурсу.

NaviBand былі абраныя прадстаўнікамі Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне" падчас нацыянальнага адбору — музыкаў падтрымалі і тэлегледачы, і сябры прафесійнага журы. З канца студзеня ўдзельнікі гурта Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук актыўна рыхтуюцца да выступлення на сцэне "Еўрабачання".

У сталіцу конкурсу NaviBand прыляцелі 1 мая, а першая рэпетыцыя на сцэне конкурсу прайшла ўжо ў сераду. У апублікаваным арганізатарамі "Еўрабачання" роліку бачна, што музыкі выступаюць у светлых касцюмах, а на сцэне ствараецца ілюзія палёту музыкаў — дзякуючы графіцы і асаблівым дэкарацыям.

Група Navi на адборы на конкурс Еўрабачанне-2017
© Sputnik / Виктор Толочко

Пакуль букмекерскія канторы не вельмі высока ацэньваюць шанцы беларускіх прадстаўнікоў — у спісе з 18 удзельнікаў другога паўфіналу NaviBand займаюць толькі 12-ы радок, то бок маюць мала шанцаў на тое, каб патрапіць у фінал. Аднак букмекеры часта памыляюцца, а эксперты думаюць, што ў гурта вялікія шанцы на фінал.

NaviBand выйдуць на сцэну конкурсу са сваёй песняй "Гісторыя майго жыцця" ў другім паўфінале 11 мая пад нумарам 14. Фінал "Еўрабачання-2017" адбудзецца ўвечары 13 мая.

Самае скандальнае "Еўрабачанне"

Падрыхтоўка да конкурсу "Еўрабачанне-2017" суправаджалася скандалам з-за адмовы дапусціць расійскую канкурсантку Юлію Самойлаву. Служба бяспекі Украіны на тры гады забараніла ёй уезд у краіну пасля выступленняў у Крыме, які Кіеў да гэтага часу лічыць сваёй тэрыторыяй. Кіраўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза Інгрыд Дэлтэнрэ заявіла, што глыбока шкадуе аб тым, што "Еўрабачанне" выкарыстоўваюць для палітычных гульняў.

"Конкурс павінен радаваць мільёны людзей і аб'ядноўваць іх разам, ён не для таго, каб наладжваць іх адзін супраць аднаго", — заявіла Дэлтэнрэ.

За ўсю гісторыю конкурсу не было выпадку, каб якую-небудзь краіну не дапускалі да конкурсу. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прапанаваў Расіі трансляваць выступ спявачкі праз спадарожнік або змяніць канкурсанта, на што Масква адказала адмовай. У выніку Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, а расійскі "Першы канал" прыняў рашэнне адмовіцца ад трансляцыі "Еўрабачання-2017".

24
Тэги:
Музычны конкурс, Еўрабачанне-2017, Naviband
Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Оксфардскі слоўнік

Беларускі і каронавірус: Оксфард не змог выбраць слова 2020 года

5
(абноўлена 16:05 23.11.2020)
На гэты раз Оксфардскі слоўнік здзівіў усіх: лексікографы падзяліліся цэлым спісам характэрных для 2020 года паняццяў.

Оксфардскі слоўнік назваў галоўныя словы адыходзячага 2020 года: такое паведамленне складальнікі слоўніка апублікавалі на сваім сайце і ў сацыяльных сетках.

На думку спецыялістаў, у 2020 годзе англійская мова праходзіла адаптацыю ў суровай рэальнасці. А зыходзячы з фенаменальных змен, у Оксфардзе прыйшлі да высновы, што адыходзячы год проста немагчыма апісаць адным паняццем.

Оксфардскі слоўнік назваў самыя важныя словы 2020 года: у шорт-ліст пераможцаў трапіў прыметнік "беларускі", звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.

У спісе сімвалаў 2020 года таксама апынуліся: bushfire (разбуральны лясны пажар), "імпічмент", coronavirus (каронавірус), lockdown (каранцінныя меры), social distancing (сацыяльнае дыстанцыяванне), reopening (аднаўленне).

Нагадаем, што у 2019 годзе словам года на думку Оксфарда стала climate emergency "надзвычайная кліматычная сітуацыя".

Чытайце таксама:

5
Тэги:
Оксфардскі слоўнік

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

487
(абноўлена 09:47 23.11.2020)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

487
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

0
(абноўлена 16:46 23.11.2020)
Краіны-партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе могуць ўлічыць інтэграцыйны вопыт Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы і прапрацаваць больш канкрэтныя і дакладныя па тэрмінах "дарожныя карты" па розных напрамках супрацоўніцтва.
Косачев рассказал, чем опыт Союзного государства поможет интеграции ЕАЭС

Беларуска-расійскія інтэграцыйныя напрацоўкі на шматгадовы перыяд існавання Саюзнай дзяржавы маглі б дапамагчы ў развіцці ўзаемаадносін краін унутры ЕАЭС. Пра гэта ў ходзе парламенцкага круглага стала выказаўся кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

"Нам здаецца вельмі важным па кожным з кірункаў супрацоўніцтва прапрацоўваць канкрэтныя "дарожныя карты" з дакладна зафіксаванымі тэрмінамі, канкрэтнымі выканаўцамі, якія нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых задач", - сказаў Касачоў.

У цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адзначыў расійскі сенатар.

"У адрозненне ад вопыту папярэдніх дзесяцігоддзяў, ён носіць цалкам канкрэтны і прыкладны характар", - сказаў Касачоў.

Таксама ў ходзе круглага стала парламентарыі адзначылі, што перамовы ЕАЭС аб стварэнні зон свабоднага гандлю з іншымі краінамі могуць павысіць узровень тавараабароту.

0
Тэги:
ЕАЭС, Саюзная дзяржава
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі