Сяргей Міхалок

Міхалок заклікаў падтрымаць NaviBand на "Еўрабачанні-2017"

52
(абноўлена 14:22 10.05.2017)
Гурт Brutto у сваім Instagram выклаў ролік з салістам Сяргеем Міхалком, дзе ён перапявае хіт гурта NaviBand.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Сяргей Міхалок пераспяваў прыпеў з песні "Гісторыя майго жыцця" гурта Naviband, які прадстаўляе Беларусь на "Еўрабачанні-2017".

"11 мая нашыя сябры, гурт NaviBand, выступяць на другім паўфінале конкурсу "Еўрабачанне", які праходзіць у сталіцы Украіны — Кіеве! Заклікаем усіх прагаласаваць за NaviBand! Падтрымаем нашых!" — заклікаў саліст гурта Brutto.

"Гэта неверагодна! Сяргей Мiхалок разам з гуртом Brutto падтрымалi нас i заспявалi нашу "гiсторыю"! Дзякуй вялiкi! Наперад, Беларусь!" — напісалі ў адказ у сваім акаўнце ў Instagram музыкі з NaviBand.

Беларускі гурт NaviBand выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання" ў чацвер 11 мая, дзе таксама будуць змагацца за права выйсці ў фінал. У другім паўфінале разам з беларускімі музыкамі павінна была ўдзельнічаць і расійская спявачка Юлія Самойлава.

Аднак СБУ забараніла расійскай канкурсантцы ўезд на тэрыторыю Украіны за наведванне Крыма. Еўрапейскі вяшчальны саюз спрабаваў урэгуляваць гэтае пытанне, але ў Кіеве настаялі на сваім. Зыходзячы з гэтага расійскі "Першы канал" адмовіўся ад удзелу ў "Еўрабачанні-2017" і ад трансляцыі музычнага шоу.

52
Тэги:
BRUTTO, Naviband, Еўрабачанне, Сяргей Міхалок, Беларусь
По теме
Еўрабачанне-2017