NaviBand у другім паўфінале Еўрабачання

NaviBand трапілі ў фінал "Еўрабачання"

36
(абноўлена 09:36 12.05.2017)
У суботу беларускія музыкі будуць змагацца ў Кіеве ў фінале "Еўрабачання" з прадстаўнікамі яшчэ 25 краін.

КІЕЎ, 12 мая — Sputnik. Беларускі гурт NaviBand трапіў у фінал "Еўрабачання-2017" па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы ў межах другога паўфіналу конкурсу.

"Еўрабачанне-2017" праходзіць з 9 па 13 мая ў Кіеве. У мінулы аўторак ужо адбыўся першы паўфінал конкурсу, па выніках якога ў фінал выйшлі дзесяць выканаўцаў і гуртоў.

Беларускія ўдзельнікі конкурсу — гурт NaviBand — выступалі ў другім паўфінале шоу пад нумарам 14 с песняй "Гісторыя майго жыцця". Па выніках галасавання членаў прафесійнага журы і тэлегледачоў беларускі гурт здолеў прайсці ў фінал шоу — артысты трапілі ў спіс дзесяці шчасліўчыкаў.

У NaviBand у Кіеве была сур'ёзная падтрымка — за беларускіх музыкаў заўзелі не толькі фанаты конкурсу з Беларусі, але таксама ўкраінцы, расіяне і нават партугальцы.

За ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў конкурсе прадстаўнікам рэспублікі ўдавалася выходзіць у фінал толькі чатыры разы — дзякуючы Дзмітрыю Калдуну (2007), гурту "3+2" (2010), Алёне Ланской (2013) і Тэа (2014). Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года.

36
Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Каментары