Падрыхтоўка да Еўрабачання-2017 у Кіеве

Парадак выступленняў у фінале "Еўрабачання-2017"

14
(абноўлена 12:38 12.05.2017)
Сёння ноччу на афіцыйным сайце конкурсу быў апублікаваны парадак выступленняў фіналістаў "Еўрабачання-2017".

МІНСК, 12 мая — Sputnik. У фінал конкурсу выйшлі па дзесяць пераможцаў двух паўфіналаў, таксама аўтаматычна ў апошні этап трапілі краіны так званай Вялікай пяцёркі — Францыя, Германія, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія, а таксама старана-гаспадыня — Украіна.

Усяго на сцэне ў фінале прагучыць 26 песень. Прадстаўнікі Беларусі — гурт NaviBand выступяць пад нумарам 3.

Парадак выступаў у фінале "Еўрабачання-2017":

  1. Ізраіль
  2. Польшча
  3. Беларусь
  4. Аўстрыя
  5. Арменія
  6. Нідэрланды
  7. Малдова
  8. Венгрыя
  9. Італія
  10. Данія
  11. Партугалія
  12. Азербайджан
  13. Харватыя
  14. Аўстралія
  15. Грэцыя
  16. Іспанія
  17. Нарвегія
  18. Вялікабрытанія
  19. Кіпр
  20. Румынія
  21. Германія
  22. Украіна
  23. Бельгія
  24. Швецыя
  25. Балгарыя
  26. Францыя

NaviBand выступілі ў другім паўфінале 11 мая. Другі раз яны выканаюць песню на беларускай мове "Гісторыя майго жыцця" ўжо ў фінале "Еўрабачання", які пройдзе 13 мая. Беларусь за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў песенным конкурсе "Еўрабачанне" праходзіла ў фінал чатыры разы — у 2007 годзе Дзмітрый Калдун (6-е месца), у 2010-м "3+2" (24-е месца), у 2013 — Алёна Ланская (16-е месца), у 2014 — ТЭА (16-е месца).

Артисты после объявления полуфиналистов Евровидения
© AFP/ SERGEI SUPINSKY
Артысты пасля абвяшчэння паўфіналістаў "Еўрабачання"

"Еўрабачанне-2017" многія называюць самым скандальным з усіх — з-за сітуацыі з расійскай спявачкай Юліяй Самойлавай, якой быў забаронены ўезд ва Украіну. Еўрапейскі вяшчальны саюз не змог урэгуляваць дадзеную праблему, пасля чаго расійскі "Першы канал" адмовіўся ад трансляцыі шоу.

14
Тэги:
Музычны конкурс, Еўрабачанне-2017, Еўрабачанне, Naviband, Украіна
Каментары