Vuraj у Кальяры ў межах году культуры Беларусі ў Італіі

Vuraj выступіў на днях беларускай культуры на Сардзініі

117
(абноўлена 16:21 04.01.2018)
У італьянскім аўтаномным рэгіёне Сардзінія 2017-ы абвешчаны годам беларускай культуры, беларускую музыку прадстаўляў фолк-гурт Vuraj. Sputnik пагутарыў з удзельнікамі калектыву пасля іх вяртання ў Мінск.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да года беларускай культуры, распачаліся ў студзені выступленнем на Сардзініі салісткі Брэсцкай абласной філармоніі Жанны Версо ў суправаджэнні ансамбля "Рапсодыя" і "Шоу пясчаных карцін" мастака з Гомеля Юрыя Пташынскага.

У перыяд з 12 па 14 мая прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай фолк-музыцы. Гэтым разам Беларусь прадстаўляў калектыў Vuraj, што знакаміты сваімі эксперыментамі з аўтэнтычным спеўным матэрыялам.

Гурт Vuraj на днях беларускай культуры на Сардыніі
© Photo : Vuraj
Гурт Vuraj на днях беларускай культуры на Сардыніі

"Мы не ведалі, што праходзіць год культуры на Сардзініі, а проста выпадкова пабачылі аб'яву аб конкурсе фолк-калектываў. Акрамя нас у конкурсе ўзялі ўдзел яшчэ пятнаццаць беларускіх калектываў. Мы прайшлі гэты конкурс і паехалі — усё вельмі проста", — распавёў карэспандэнту Sputnik лідар калектыву Сяргей Доўгушаў.

Выступленне Vuraj у клубе Sassari
© Photo : Vuraj
Выступленне Vuraj у клубе Sassari

12 мая Vuraj прадставіў сваю праграму для італьянцаў у джаз-клубе Sassari, а 14 узяў удзел у святкаванні Дня работніц хатняй гаспадаркі і Дня маці і зладзіў для гледачоў інтэрактыўную праграму з беларускімі народнымі гульнямі і пляскамі.  

Разам з публікай гурт развучыў беларускія народныя танцы "Ойра" і "Лявоніха", а гульнявую частку склалі народныя забавы "Цяцерка" і "Явар".

"Мабыць, карэнным жыхарам наша музыка больш "зайшла", чым імігрантам. Яны плясалі, спявалі, нават не разумеючы, пра што песня. Мясцовыя жыхары вельмі добра ўспрынялі наш выступ, нават потым падыходзілі, задавалі пытанні".

Беларускія музыкі на фестывалі на Сардыніі
© Photo : Vuraj
Беларускія музыкі на фестывалі на Сардыніі
Доўгушаў адзначыў, што для беларускай культуры вельмі важны той факт, што аўтэнтычную беларускую музыку чуюць за такую колькасць кіламетраў, а беларуская песня пашырае сваю геаграфію.  

Выступленне гурта на фестывалі, прысвечаным Дню работніц хатняй гаспадаркі, завяршылася песняй "Купалінка", якую яны выканалі разам з эмігрантамі.

На свяце ў той жа дзень выступіла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі — дзевяцігадовая Стэфанія Непагода з Магілёва — уладальніца шматлікіх узнагарод песенных конкурсаў. Юная выканаўца прадставіла песню "Гэта Беларусь мая".  

Стэфанія Непагода на днях беларускай культуры на Сардыніі
© Photo : Арганізатары фестывалю
Стэфанія Непагода на днях беларускай культуры на Сардыніі

Дарэчы, на гэтым мерапрыемствы, прысвечаныя году беларускай культуры, не заканчаюцца: наперадзе выступленне ансамбля танца "Равеснік" у ліпені, беларускіх гуртоў — у чэрвені і жніўні, "Дні беларускай кухні" — у верасні і выступленні беларускіх хораў — у лістападзе.  

117
Тэги:
Народная музыка, Музычныя жанры, Vuraj, Італія

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" па традыцыі прайшоў у вёсцы Стаўбун

26
(абноўлена 15:49 01.06.2020)
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.
  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
Народнае беларускае свята Ушэсця не мае пэўнай даты - яно прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Звычайна на Ушэсце на Беларусі ладзілі таямічы абрад, традыцыя правядзення якога захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" традыцыйна ладзілі на Беларусі на Ушэсце - свята, якое прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Сёння ён праводзіцца толькі у некалькіх вёсках Веткаўскага і Чачэрскага раёна на Гомельшчыне.

Напрыклад, у 2005 годзе гэтаму абраду ў вёсцы Казацкія Балсуны надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

На гэты раз фотакарэспандэнт sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на ваджэнне Стралы ў вёсцы Стаўбун. З-за эпідэміялагічнага становішча сюды не запрашалі вялікай колькасці гасцей і правялі абрад толькі ў коле блізкіх людзей.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як на Беларусі захоўваюць традыцыю аднаго з самых таямнічых і архаічных абрадаў.

Глядзіце таксама:

  • Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота
  • Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"

26
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.

  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.

  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.

  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.

  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.

  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Галоўнай "стрэльнай" песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.

  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    "Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".

  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.

  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.

  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.

  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.

  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.

  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

    Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.

  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.

  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.

Тэги:
Беларусь, Традыцыі і абрады
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

16580
(абноўлена 12:44 30.05.2020)
Чытайце вершы дзя дзяцей на беларускай мове ў падборцы Sputnik. Тут толькі самае лепшае і натхняльнае.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Sputnik прапануе падборку лепшых дзіцячых вершаў на беларускай мове. У вершах сучасных паэтаў і класікаў паўстае выява дзяцінства, агульная для ўсіх: сябры, жывёлы і птушачкі, любімая сям'я, новыя адкрыцці і школьныя бязладзіцы.

Наведаць чароўную краіну дзяцінства і ўспомніць любімыя вершы можна таксама па спасылцы, а калі вам падабаюцца загадкі, Sputnik ужо рабіў падборку нескладаных пытанняў, якія можна задаваць самым маленькім.

Вершы пра маму, бацьку і сям'ю нікога не пакінуць абыякавымі. Пачытайце таксама беларускія народныя прыказкі пра дзяцей – абяцаем, некаторыя з іх вас сапраўды здзівяць.

Чытайце таксама:

16580
Тэги:
Беларуская мова, Вершы
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове

Лукашэнка: "майдана" у Беларусі не будзе - відэа

0
(абноўлена 18:00 01.06.2020)
На сустрэчы з кіраўніком Камітэта дзяржбяспекі прэзідэнт папярэдзіў усіх, хто яго чуе: "майдана" у Беларусі не будзе. Глядзіце заяву кіраўніка дзяржавы на відэа.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дасведчаны аб існаванні планаў зладзіць "майданчык" напярэдадні або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

"Майдана ў Беларусі не будзе", - заявіў ён на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам.

Лукашэнка адзначыў, што дзяржаўная бяспека - аснова асноў, і вядучая роля па абароне незалежнасці і суверэнітэту рэспублікі належыць КДБ і прэзідэнту асабіста.

"Мы ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя людзі. Гэтыя мэты нам ясныя. Зладзіць нам "майданчык" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі. Хачу на гэтай сустрэчы вас папярэдзіць і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых майданутых хачу папярэдзіць, што "майдана" у Беларусі не будзе", - сказаў Лукашэнка.

На сустрэчы ён падкрэсліў, што дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне не дапусціць. Ён таксама пракаментаваў асобныя публікацыі ў СМІ.

"Не трэба нас параўноўваць, як нядаўна газета суседняй краіны папісвала, што тут у нас з'явіліся новыя Пашынян, новыя Зяленскі і ў нас ледзь не сітуацыя не тое як у Арменіі, не тое як ва Украіне", - сказаў Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што ў Беларусі няма такіх лід араў, як прэм'ер Арменіі і ўкраінскі прэзідэнт, з якімі ён ужо паспеў блізка пазнаёміцца.

Лукашэнка выказаў здагадку, што некаторыя хочуць прадаць за капейку ўсё, што створана ў краіне, не толькі уладай, але і народам, і адзначыў, што гэтага нельга дапусціць.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка