Падчас здымак беларускага баевіка

Беларускі баевік "Чорны пёс" выйдзе на экраны ў наступным годзе

29
(абноўлена 12:24 01.06.2017)
Для здымак у кінастужцы быў задзейнічаны міжнародны акторскі састаў. У ролі Рубцова - Уладзімір Епіфанцаў, у фільме таксама занятыя Анатоль Кот, Карына Разумоўская, Павел Харланчук і Ігар Сігаў.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. На кінастудыі "Беларусьфільм" пачалі мантаж мастацкага фільма "Чорны пёс". Стужка выйдзе ў дзвюх версіях: кіна- і тэлевізійнай, а прэм'ера чакаецца ўжо ў 2018 годзе, паведамілі на кінастудыі.

У аснову чатырохсерыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма пакладзены раманы Мікалая Чаргінца пра маёра спецназа Андрэя Рубцова. Сцэнар напісаў Глеб Шпрыгаў. Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Франскевіч-Лае.

Для здымак у кінастужцы быў задзейнічаны міжнародны акторскі састаў. У ролі Рубцова — Уладзімір Епіфанцаў, у фільме таксама занятыя Анатоль Кот, Карына Разумоўская, Павел Харланчук і Ігар Сігаў.

"Згодна з сюжэтам сцэнарыя маёр Рубцоў, выконваючы заданне міжнароднай службы па барацьбе з тэрарызмам на Блізкім Усходзе, губляе ў баі ўсіх сваіх байцоў. Яму застаецца толькі адно: адпомсціць за гібель сяброў, знішчаючы верхаводаў магутнай тэрарыстычнай групоўкі, якая спрабавала паставіць мір на грань ядзернага канфлікту", — распавялі аўтары кінапраекта.

Уладзімір Епіфанцаў у ролі маёра Рубцова
© Фото: Беларусьфільм
Уладзімір Епіфанцаў у ролі маёра Рубцова

Баявік "Чорны пёс" — сумесная вытворчасць Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і кампаніі "Тэлевізійны прадзюсерскі цэнтр".

29
Тэги:
кіно, Беларусьфільм, Беларусь
Каментары