Адкрыццё выставы Нерэальныя героі. Мастакі і персанажы Саюзмультфільм

"Саюзмультфільм" здыме працяг "Трое з Прастаквашына"

17
(абноўлена 12:04 05.06.2017)
У перыяд з 2018 па 2020 год у свет выйдзе 30 серый мультфільма. Працягласць кожнай серыі мультфільма, выкананага ў змешанай тэхніцы 2D і 3D, складзе 6,5 хвілін.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Новыя серыі вядомага мультсерыяла "Трое з Прастаквашына" плануецца выпусціць у перыяд з 2018 па 2020 год, паведамляе прэс-служба студыі "Саюзмультфільм".

У перыяд з 2018 па 2020 год у свет выйдзе 30 серый мультфільма. Працягласць кожнай серыі мультфільма, выкананага ў змешанай тэхніцы 2D і 3D, складзе 6,5 хвілін, генеральным прадзюсарам праекта стане Алёна Аяцява, мастацкім кіраўніком — Алена Чарнова, крэатыўным прадзюсарам і шэф-рэдактарам — Маргарыта Брусніцына.

"Задача новага праекту — паказаць, як змянілася "Прастаквашына" разам з краінай, усё ж такі прайшло 20 гадоў, а таксама ўцягнуць дзяцей у новыя прыгоды персанажаў калісьці так упадабанай гісторыі, якія кажуць пра вечныя каштоўнасці, такія як сям'я, дом, клопат пра блізкіх. Мы хочам, каб героі новых серый былі таксама любімымі і цікавымі дзецям і дарослым", — распавяла старшыня праўлення студыі Юліяна Слашчава.

17
Тэги:
Анімацыя, Саюзмультфільм, Расія
Тэмы:
Новыя серыі "Прастаквашына": вяртанне любімага мультфільма (6)
По теме
"Беларусьфільм" рыхтуе анімацыйны фільм пра Вялікую Айчынную
Каментары