Кінафестываль Лістапад, архіўнае фота

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у кінафестывалі "Лістапад"

219
(абноўлена 14:00 05.06.2017)
Міжнародны кінафорум пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 года ў рамках шасці конкурсных праграм.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Адкрыты прыём заявак на ўдзел у 24-м Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", паведамілі Sputnik у прэс-службе кінафэста.

Міжнародны кінафорум пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 года ў рамках шасці конкурсных праграм:

  • Асноўны конкурс ігравога кіно
  • Конкурс ігравога кіно "Маладосць на маршы"
  • Асноўны конкурс дакументальнага кіно
  • Конкурс нацыянальных кінашколаў (дакументальнае кіно)
  • Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік"
  • Нацыянальны конкурс

Да ўдзелу ў "Лістападзе" прымаюцца поўнаметражныя карціны, створаныя за апошнія паўтара года. Кароткаметражныя працы могуць браць удзел толькі ў Нацыянальным конкурсе і Конкурсе нацыянальных кінашколаў.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" — самая вялікая кінападзея Беларусі, штогод праводзіцца ў лістападзе. "Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Лаўрэатамі ММКФ "Лістапад" у розны час станавіліся Сяргей Лазніца, Андрэй Звягінцаў, Крысціян Мунджыў, Міраслаў Слабашпіцкі, Павел Паўліковскі і іншыя.

У ММКФ "Лістапад" штогод удзельнічае каля 150 фільмаў з больш чым 45 краін, праходзіць больш за 200 паказаў на 5 пляцоўках. Паказы фільмаў суправаджаюцца зносінамі гледачоў з аўтарамі ў фармаце Q&A. Шырокую праграму дапаўняюць майстар-класы і рэтраспектыўныя паказы. ММКФ "Лістапад" кожны год наведваюць да за 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.

З парадкам, умовамі і тэрмінамі падачы заявак можна дэталёва азнаёміцца тут.

219
Тэги:
кіно, кінафестываль, "Лістапад" (кінафестываль), Мінск, Беларусь
Тэмы:
XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" (14)
По теме
Беларускі баевік "Чорны пёс" выйдзе на экраны ў наступным годзе
Каментары