"Славянскі базар" на квітках зарабіў мільён долараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцэна "Славянскага базару" ў Віцебску
Сцэна Славянскага базару ў Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На канцэрты фестывалю мастацтваў ужо былі прададзеныя больш за 40 тысяч квіткоў, яшчэ 35 тысяч – замоўлены.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Выручка ад продажу квіткоў на канцэрты "Славянскага базару ў Віцебску" склала амаль мільён долараў, паведаміў у сераду журналістам дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка.

26-ы фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня ў горадзе на Дзвіне. У межах форуму запланаваны дзясяткі канцэртаў, выступленняў і выстаў.

Са слоў дырэктара конкурсу, на "Славянскі базар" ужо купілі каля 40,5 тысяч білетаў, замоўлена яшчэ 35 тысяч. Агульная выручка на продажы квіткоў складае каля 1,9 мільёна рублёў — каля мільёна долараў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксей Грос на "Славянскім базары" ў Віцебску
Певец Алексей Гросс (Беларусь) на Славянском базаре в Витебске - Sputnik Беларусь
Аляксей Грос на "Славянскім базары" ў Віцебску

На "Славянскім базары" 2017-га чакаецца выступ Рыгора Лепса, Стаса Міхайлава, Валерыя Меладзэ, Рыгора Крыда, гуртоў "Сплин" і "Руки вверх", а таксама шэрагу іншых артыстаў. Пройдзе тут і конкурс выканаўцаў — у мінулым падобным аглядзе ў межах "Славянскага базару" перамог беларус Аляксей Грос.

Як неаднаразова заяўлялі арганізатары "Славянскага базару", ужо некалькі гадоў пераважная большасць выдаткаў яны пакрываюць за кошт пазабюджэтных сродкаў. Часткова фінансава дапамагае правядзенню фестывалю і выканкам Саюзнай дзяржавы.

Стужка навiн
0