Помнік старому Хатабычу ў Віцебску

Фотафакт: помнік старому Хатабычу ўсталявалі ў Віцебску

75
(абноўлена 12:29 26.06.2017)
Скульптура легендарнага джына, якую стварыў віцебскі мастак, можа натхніць гараджан на зараджэнне новай традыцыі.

ВІЦЕБСК, 26 чэр — Sputnik. Помнік герою кнігі савецкага пісьменніка Лазара Лагіна старому Хатабычу ўсталявалі ў Віцебску. Некаторыя жыхары горада сцвярджаюць, што пацерці яго лямпу і загадаць жаданне можа стаць цікавай віцебскай традыцыяй.

Стары Хатабыч мае непасрэднае дачыненне да Віцебска, паколькі аўтар твора Лазар Лагін (Гінзбург) нарадзіўся ў горадзе на Дзвіне ў 1903 годзе. У 1938 годзе Гінзбург піша знакамітага "Старога Хатабыча", які стаў любімай кнігай многіх дзяцей не толькі ў Савецкім Саюзе, але і на постсавецкай прасторы.

Скульптура старога джына выканана віцебскім мастаком, скульптарам і дызайнерам Сяргеем Сотнікавым, яе рост складае 180 см.

Памятник сразу понравился жителям и гостям Витебска
© Sputnik Павел Вур
Помнік спадабаўся жыхарам горада над Дзвіною

Старога Хатабыча ўсталявалі насупраць лялечнага тэатра "Лялька", акцёры якога зладзілі цэлае прадстаўленне на адкрыцці помніка. Акрамя артыстаў на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўлады: старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін і старшыня аблсавету дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, якім даверылі пацерці "чароўны збан", прынесены артыстамі, пасля чаго балахон, які закрываў скульптуру, знік, адкрыўшы гледачам джына.

Помнік старому Хатабычу адразу стаў мясцовай славутасцю: штодня да яго прыходзяць гараджане і госці Віцебска, каб сфатаграфавацца і пацерці збан старога джына ў надзеі на тое, што гэта дапаможа выкананню жаданняў — так нараджаецца новая гарадская традыцыя.

Все хотят потереть кувшин старого джинна в надежде на то, что это поможет желаниям исполниться
© Sputnik Павел Вур
Лічыцца, што калі пацерці чароўны збан у джына, то збудуцца пажаданні

У гэтым годзе Віцебску спаўняецца 1043 года. Святочная праграма з гэтай нагоды разнастайная і расцягнулася на тры дні. Ад выставы рэтрааўтамабіляў да II Урбан-арт форуму "Прастора" на якім беларускія дызайнеры сумесна з калегамі з Літвы стваралі вулічныя арт-аб'екты. Ад велапрабегу да гарадскога адборачнага тура конкурсу дыджэяў "Бітва DJ". Ад ускладання кветак да бюста Пятра Машэрава да запуску новай тралейбуснай лініі. Акрамя таго, з пятніцы і па вечар нядзелі арганізатары свята забаўлялі жыхароў горада канцэртамі на розных гарадскіх пляцоўках.

75
Тэги:
стары Хатабыч, помнік, Віцебск, Беларусь
Каментары