Музей хуткай дапамогі адкрыецца ў Маскве гэтым летам

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкХуткая дапамога ў Маскве
Хуткая дапамога ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведвальнікі музея ў Маскве ўбачаць макет першай карэты ў натуральную велічыню, рэдкія гістарычныя дакументы і фатаграфіі.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. На Маскоўскай станцыі хуткай дапамогі летам запрацуе музей, паведамляе сайт сталічнай мэрыі.

Адзіны прыжыццёвы партрэт Івана Грознага - Sputnik Беларусь
Навукоўцы аднавілі адзіны прыжыццёвы партрэт Івана Грознага

Адкрыццё намечана на жнівень, калі станцыя будзе адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння свайго заснавальніка Аляксандра Пучкова.

У музеі будзе прадстаўлены макет першай карэты хуткай дапамогі ў натуральную велічыню, дарэвалюцыйная і савецкая уніформа супрацоўнікаў, рэдкія гістарычныя дакументы і фатаграфіі, а таксама медыцынскае абсталяванне, якое выкарыстоўвалі на хуткай у розныя часы.

Акрамя таго, госці пабываюць у адноўленым мастакамі працоўным кабінеце Аляксандра Пучкова.

Праектаў, падобных на гэты, на станцыі за амаль векавую гісторыю яшчэ не было.

Масквічы таксама могуць паўдзельнічаць у стварэнні музея, перадаўшы на захоўванне цікавыя і каштоўныя прадметы, звязаныя з гісторыяй сталічнай хуткай.

Стужка навiн
0