Купалле ў Вязынцы, архіўнае фота

"Беларускае Купалле" пройдзе ў Даўгаўпілсе

51
Падчас святкавання Купалля ў Даўгаўпілсе можна будзе наведаць майстар-класы, паслухаць выступленні музычных калектываў і нават узяць удзел у квэсце па пошуку папараць-кветкі.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. У пятніцу, 7 ліпеня ў Даўгаўпілсе пройдзе свята "Беларускае Купалле", паведамляе Sputnik Латвія.

Свята будзе праходзіць у парку Дубровіна.

Святкаванне Купалля ў Даўгаўпілсе стала традыцыяй. Штогод свята мяняе фармат, сёлета плануецца правядзенне свята-квэста.

А 16-й гадзіне пачнецца Інфармацыйны дзень, падчас якога на вялікай сцэне і ў намётах нацыянальна-культурныя цэнтры і грамадства, дзяржаўныя структуры будуць рэкламаваць свае паслугі, прапаноўваць цікавыя заняткі ў майстэрнях і "Карусель вакансій".

А 18-й пачнецца канцэрт "Беларускае Купалле". У праграме ўдзельнічаюць калектывы Цэнтра беларускай культуры — ансамбль народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла "Спадчына", тэатральная студыя "Паўлінка", а таксама фальклорна-харэаграфічны ансамбль з Полацка (Беларусь). Народныя прыкметы і павер'і, песні, танцы, карагоды — усё аб святкаванні самай кароткай і самай чароўнай ночы ў годзе вы даведаецеся на свяце Купалля.

Увечары распачнеца квэст па пошуку папараць-кветкі — удзельнікам трэба будзе прайсці некалькі станцый, выканаўшы нескладаныя заданні: зрабіць паштоўку з выцінанкай (аплікацыя), адгадаць склад гаючай гарбаты, пакінуць запіску на дрэве жаданняў, скласці слова-падказку і знайсці месца, дзе хаваецца кветка шчасця.

А 18-й пачне працаваць і творчая майстэрня "Купальскі вянок", на якой кожны жадаючы зможа навучыцца плесці вянок з лугавых траў і кветак ці проста сабраць букецік.

Для беларусаў свята Купалле — адно з самых старажытных і шанаваных, прысвечаны яно сонцу і росквіту зямлі. Яно таксама мае магічныя рытуалы і традыцыі, праходзіць з песнямі, карагодамі, пошукамі чароўнай папараць-кветкі, скачкамі праз вогнішча, пляценнем вянкоў і зборам зёлак. 

51
Тэги:
Нацыянальная культура, Купалле, Латвія
Тэмы:
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (16)
Пераможцам анлайн-галасавання стала фатаграфія журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка Востраў Урангеля

Фотаконкурс імя Сценіна абвясціў пераможцу анлайн-галасавання

4
(абноўлена 10:45 04.08.2020)
Пераможцаў ва ўсіх намінацыях і Гран-пры конкурсу памяці вядомага фотажурналіста, які загінуў пры выкананні абавязку, журы назаве ў верасні.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Лепшай працай міжнароднага конкурсу імя Андрэя Сценіна на думку інтэрнэт-карыстальнікаў стала адзінкавв фотаздымак журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка "Востраў Урангеля". На ёй у "натуральным асяроддзі пражывання" захаваны навуковы супрацоўнік і інспектар аднайменнага запаведніка Павел Кулямееў.

Востраў Урангеля - самы паўночны запаведны востраў расійскай Арктыкі. Паўночны Ледавіты акіян дзеліць востраў 180 мерыдыянам практычна напалову, дзякуючы чаму ён знаходзіцца і ў Заходнім і ва Усходнім паўшар'ях нашай планеты. Наведванне запаведніка "Востраў Урангеля" абмежавана, але існуе каля 10 турыстычных маршрутаў летам і восенню. Прысутнасць турыстаў тут дапускаецца толькі ў суправаджэнні рэйнджараў. Яны сочаць за бяспекай турыстаў і, вядома, жывёл, якія насяляюць востраў.

У верасні конкурс імя Андрэя Сценіна абвесціць пераможцаў на сайце stenincontest.ru | stenincontest.com, тады ж у Маскве адкрыецца выстава яго лаўрэатаў. У планах конкурсу даць таксама старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету да канца года.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна - штогадовы конкурс для маладых фотарэпарцёраў ад 18 да 33 гадоў. У 2020 годзе конкурс сабраў больш за 5000 работ з 75 краін свету. З моманту старту конкурсу ў 2014 годзе фотаработы яго пераможцаў выстаўляліся ў Маскве, Кейптаўне, Будапешце, Мадрыдзе, Нью-Дэлі, Мілане, Нью-Ёрку, Анкары, Буэнас-Айрэсе, і іншых гарадах свету. Прыём заявак стартуе штогод 22 снежня, у дзень нараджэння фотакарэспандэнта МІА "Россия сегодня" Андрэя Сценіна, які загінуў пры выкананні прафесійнага абавязку.

Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, агенцтва навінаў ANA, тэлеканал і партал RT, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт- партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інфармацыйнае агенцтва News1, інтэрнэт-партал DBW, партал навінаў Brasil247. У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: часопіс "National Geographic Расія", партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, Фоташкола "Акадэмія фатаграфіі", інфармацыйны партал YOung JOurnalists, часопіс Fotoargenta, Клуб фотажурналістыкі Нью-Дэлі, часопіс Enfoque Visual, часопіс LF Magazine, міжнародная пляцоўка-партнёр - фестываль PhotON.

4
Тэги:
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна

Паглядзіце на палескага майстра, які можа паўтарыць скрыпку Гварнеры

16
(абноўлена 09:14 31.07.2020)
Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Паглядзіце і паслухайце, як ён грае на беларускім традыцыйным інструменце - дудзе. І гэта далёка не адзінае, што можа майстар.

Палескі майстар Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Па заданні беларускага прэзідэнта ён паўтарыў скрыпку легендарнага італьянца Гварнеры 1673 года выпуску. Ад гітары для фільма Мікіты Міхалкова да клавесіна ў інтэр'еры Мірскага замка - усё гэта ёсць у партфоліа майстра.

Выраб інструмента - задача не з танных, у кошт уваходзіць і парода дрэва, і аздабленне. Для вырабу меха дуды выкарыстоўваюць натуральную бычыную скуру.

За адзін толькі мех даводзіцца аддаць каля трыццаці долараў.

"За некаторымі пародамі дрэва я спецыяльна ездзіў за мяжу. Шэсць гадоў таму паехаў у Карпаты, там знайшоў велізарны клён, якому было сорак пяць гадоў. У дудзе, напрыклад, патрэбны яшчэ і метал: яго вадкім прама ў дрэва заліваюць - атрымліваецца прыгожы арнамент" , - кажа майстар.

Дудар звычайна грае максімум паўгадзіны, інакш можна страціць прытомнасць. Затое іншы нацыянальны інструмент - рыля - падыходзіць любому. Каб дастаць гук, досыць круціць кола. У пары з дудой выходзіць ідэальны акампанемент для беларускіх песень.

А вось на гармонікі на Палессе не гралі - гэты музычны інструмент прыйшоў да нас з Расіі. Глядзіце на відэа, як гучыць сапраўдная беларуская дуда - і не блытайце яе з шатландскай дудой.

16
Тэги:
традыцыі, Беларусь, музыка