Артысты на сцэне Славянского базара ў Віцебску

Гран-пры "Славянскага базару" так і не ўручылі

18
(абноўлена 18:11 18.07.2017)
Уладальнікаў першых прэмій аб'явілі на канцэрце-закрыцці XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў, лепшы вынік з невялікім адрывам ад беларускага выканаўцы Ягора Шаранкова паказаў канкурсант з Украіны Улад Сытнік.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Імёны пераможцаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" былі абвешчаныя ў панядзелак увечары на канцэрце-закрыцці XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Першая прэмія дасталася Уладу Сытніку з Украіны. Прычым, каб вызначыць пераможцу, журы прыйшлося правесці дадатковае галасаванне. Паколькі па выніках двух конкурсных дзён украінец Сытнік і прадстаўнік Беларусі Ягор Шаранкоў набралі аднолькавую колькасць балаў — па 151.

З-за адсутнасці розніцы ў балах ва ўладальнікаў першай і другой прэмій, журы вырашыла не ўручаць Гран-пры.

Як уладальніку першай прэміі Сытніку на сцэне Летняга амфітэатра ўручылі дыплом, спецыяльны прыз "Ліра" і грашовую прэмію ў памеры 15 тысяч долараў ЗША. Шаранкову таксама дасталіся дыплом, "Ліра" і 10 тысяч.

Дыплом, прыз "Ліра" і пяць тысяч долараў таксама ўручылі ўладальніцы трэцяй прэміі Нэвене Бажовіч з Сербіі. Расіянку Лілію Вельтман спецыяльным прызам і прэміяй у дзве тысячы долараў адзначыла Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія "Мір" — за высокае майстэрства ў захаванні нацыянальных традыцый.

Расіянка Вельтман і беларус Шаранкоў адзначаны таксама спецпрызам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, Ягор Шаранкоў атрымаў таксама спецпрэмію імя Уладзіміра Мулявіна "За лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства".

У канцэрце-закрыцці, апроч фіналістаў конкурсу, прынялі ўдзел зоркі — Ларыса Доліна, Валерый Меладзе, Стас Міхайлаў, Таццяна Буланава і іншыя папулярныя артысты.

Нягледзячы на афіцыйнае закрыццё фестывалю, канцэрты і культурныя падзеі ў Віцебску працягваюцца. У аўторак на сцэну Летняга амфітэатра выйдзе Ягор Крыд, а ў сераду перад віцебскай публікай выступіць яшчэ гурт "Сплин".

18
Тэги:
Фестываль, Музыка, Славянскі базар у Віцебску, Ягор Шаранкоў, Віцебск, Беларусь
Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (19)
По теме
"Славянскі базар-2017"
Удзельніца са школы Viradouro на карнавале ў Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія

Карнавал у Рыа адмянілі з-за пандэміі каронавіруса

9
(абноўлена 19:25 23.01.2021)
Раней бразільскія ўлады пераносілі карнавал на нявызначаны тэрмін і разлічвалі, што здолеюць правесці мерапрыемства пасля таго, як з'явіцца вакцына ад COVID-19.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Штогадовы карнавал у Рыа-дэ-Жанейра, які павінен быў адбыцца ў лютым 2021, адмянілі, паведаміў мэр горада Эдуарду Паіс.

У верасні мінулага года стала вядома, што мерапрыемства адкладаецца. З-за пандэміі школы самбы не паспелі б падрыхтавацца да правядзення карнавалу-2021 у лютым ні фізічна, ні матэрыяльна.

Увосень арганізатары мерапрыемства выказвалі надзею на тое, што са з'яўленнем вакцыны ад каронавіруса, знакамітае шоу ўсё ж атрымаецца правесці летам.

"Я ніколі не хаваў сваёй страсці да карнавалу і выразнага бачання эканамічнай важнасці гэтай культурнай падзеі для нашага горада. Аднак цяпер няма сэнсу меркаваць, што мы зможам правесці карнавал у ліпені", - напісаў у сваім Twitter Паіс.

Падрыхтоўка, якую патрабуе шоў, на дадзены момант немагчыма, растлумачыў мэр і дадаў, што ў наступным годзе, пасля праходжання вакцынацыі, Рыа-дэ-Жанейро зможа "адсвяткаваць жыццё і нашу культуру з усёй інтэнсіўнасцю, якую заслугоўваем".

Карнавал у Рыа-дэ-Жанейра традыцыйна праводзіцца з пятніцы па аўторак перад Вялікім постам.

Бразілія стала адной з самых пацярпелых ад каронавіруса краін у свеце. Па апошніх дадзеных, захварэлі на COVID-19 больш за 8,6 мільёна жыхароў краіны, памерлі 214 тысяч чалавек. Краіна знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці смяротных зыходаў у хворых на каронавірус і на трэцім па колькасці заражэнняў.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Рыа-дэ-Жанейра, карнавал, каронавірус
Патэрна - падземны калідор у форце

Як выглядае абноўлены музей "Пяты форт" у Брэсце

9
(абноўлена 16:59 23.01.2021)
Работы па рэстаўрацыі і музеефікацыі праводзіліся з чэрвеня па снежань 2020 на сродкі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

БРЭСТ, 25 сту – Sputnik, Святлана Яцанюк. У Брэсце урачыста адкрыўся абноўлены музей Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Пятый форт - филиал мемориального комплекса Брестская крепость-герой
© Sputnik Светлана Яценюк
Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой"

Падчас рэстаўрацыйных работ былі ачышчаны ад моху і бруду фасады казармы і гаржавы капанір. Сцены вычышчанага форта абаранілі спецыяльным кансервавальным складам, каб не разбуралася цэгла. Пра тое, што гэта Пяты форт, цяпер кажа і рымская лічба V на ўваходзе ў левай частцы гаржавой казармы.

Музей рассказывает и об участии крепости в Первой мировой войне
© Sputnik Светлана Яценюк
Музей распавядае і пра ўдзел крэпасці ў Першай сусветнай вайне

Акрамя рэстаўрацыі ў рамках праекта была створана новая экспазіцыя. Яна размясцілася ў гаржавой казарме і займае шэсць казематаў. Музей расказвае пра гісторыю фартыфікацыі на беларускіх землях, пра мадэрнізацыю Брэст-Літоўскай крэпасці, аб будаўніцтве фартоў і аб удзеле крэпасці ў Першай сусветнай вайне. Таксама ёсць залы з элементамі рэканструкцыі: яны наглядна паказваюць, як выглядалі памяшканні форта - жылыя казематы, канцылярыя, цэйхгаўз, умывальня.

В рамках проекта была создана новая экспозиция
© Sputnik Светлана Яценюк
У рамках праекта была створана новая экспазіцыя

На адкрыццё Пятага форта прыбылі міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, прадстаўнікі гарадской улады, кіраўніцтва Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" і іншыя ганаровыя госці. Як распавёў загадчык музея Пяты форт Аляксандр Каркатадзе, за 20 гадоў існавання гэтага аб'екта ў якасці музея яго ў агульнай складанасці наведала крыху больш за 100 тысяч чалавек.

Заведующий филиалом Музей 5-й форт Александр Коркотадзе на фоне стены с римской цифрой V
© Sputnik Светлана Яценюк
Загадчык філіяла "Музей 5-ы форт" Аляксандр Каркатадзе на фоне сцяны з рымскай лічбай V

У мэра горада Аляксандра Рагачука ёсць надзея і мэта ў разы павялічыць наведванне гэтага аб'екта.

"Патэнцыял Пятага форта - не тыя 100 тысяч, якія за 20 гадоў тут пабывалі. Я вам гарантую 100 тысяч у год", - выказвае ён сваё меркаванне.

Мэр города рассчитывает на 100 тысяч посетителей в год
© Sputnik Светлана Яценюк
Мэр горада разлічвае на 100 тысяч наведвальнікаў у год

Мэр горада паабяцаў узяць на сябе абавязацельствы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Ужо ідзе будаўніцтва дарогі да музея. І будзе наведзены парадак ля ўваходу. Таксама Аляксандр Сцяпанавіч адзначыў, што да музея ў будучыні пусцяць грамадскі транспарт, так як цяпер сюды даволі праблематычна дабрацца без машыны.

9
Тэги:
Брэсцкая крэпасць, Брэст
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Рэдкае відовішча: у пустыні Сахара выпаў снег

0
(абноўлена 22:13 23.01.2021)
Жыхары Алжыра і Саудаўскай Аравіі змаглі атрымаць асалоду ад рэдкага для іх краін відовішча: у Сахары нечакана выпаў снег. Глядзіце на відэа кадры, знятыя ў пустыні.

У пустыні тэмпература паветра панізілася да -2°С: гэта адбываецца вельмі рэдка - у апошні раз было 40 гадоў таму.

З-за пахаладання ў заходніх раёнах пустыні выпаў снег, які мясцовыя жыхары бачаць зусім не часта. Моцныя ваганні тэмпературы для Сахары - не рэдкасць, аднак снегу там амаль не бывае.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
Сахара, снег